Нёманская: Стоўбцы-Шчорсы-Любча-Кромань-Стоўбцы (09.05.2014)
Вялікую і цікавую гісторыю пра род Храптовічаў, а таксама пра іх сядзібу чытайце тут. І у тых мясцінах была адмененна паншчына яшчэ да 1863 г. Таму і адносіны да сялян былі добрымі, пра што і піша Ян Чачот.
«Пана Храптовіча мужыкі харошы,
Вясёлы, адзеты ды і не без грошы.
У нас Аляшкевіч, Монічы, Гуляры
Маюць і чырвонцы, рублі і таляры.
Мы панам шчаслівы! Да Бога заклічам
Дай век доўгі жыці з нашым Храптавічам!»
(Ян Чачот)
Адзначу што пры пабудаванні палаца-паркавага комплексу ў 1770-1776 гг. у Шчорсах для Храптовіча працавала адна з самых моцных па творчаму патэнцыялу эўрапейскага ўзроўню архітэктурных садружнасцей у Рэчы Паспалітай. І набудавалі яны сапраўдны шыкоўна.
Праўда да сёння ад палаца засталіся толькі падвалы
У час першай сусветнай вайны палацава-паркавы ансамбль у Шчорсах панёс вялікія страты з-за праходзячай праз гэтыя мясціны лініі фронта. Палац быў спалены, але на фотаздымках, якія зроблены незадоўга да 1939 г. будынак стаіць у адносна задавальняючым стане.
Да і пасля вайны нічога не захавалі. Усё зарасло і растасканна.
Зараз вось што маем.
Вяндлярня.
Стайні
Флігель
Будынак бібліятэкі. Дзе бібліятэкарам у 1830 х гадах працаваў Я. Чачот. А ў У 1784 г., вяртаючыся з Нясвіжа, бібліятэку наведаў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Сёння асноўная частка кнігазбору Храптовічаў захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Украіны
унутры
Пруд
Праз дарогу перапаўзаюць смоўжыкі. Тут іх было вельмі шмат!
У 1км да захаду ад палаца — фальварак Мураванка.
Яшчэ у 2006 годзе пры уездзе тут была аллея. Навошта зрэзалі?
а вось так у 1894 г было
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага. 1770г. Раней уніяцкая, зараз праваслаўная.
Ну і вось у гонар каму так назвалі вёску. Я б назваў Храптовічы)
Усё, дастаткова Шчорсаў — там можна цэлы дзень хадзіць, але у мяне часу мала было- трэк вялікі . Рушым далей па дарозе з таксама зрубленнай аллеяй.
Лаўрышава. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы. (1798г)
Паміж вёскай і дарагі Шчорсы-Любча, пасярод поля стаіць крыж- магіла Пуслоўскіх
Надпіс: «Тут разам з Эвелінай Пуслоўскай спачывае прах яе сына Адама Пуслоўскага. Ён быў адным з кіраўніком паўстання 1863 г. на Навагрудчыне. За удзел у паўстанні растралянны 26.06.1863г у Навагрудку»
І вось сярэдзіна маршрута- Любча— адзінае мястэчка на Беларусі, якое мае два магдэбурскія правы і адпаведна два гербы.
Паглядзелі на царкву Святога прарока Іллі (1910г.)
Замак Радзівілаў (пач. 17 ст) і яго цыбулінай на вежы на фотаздымках
Тут на беразе Нёмана пад замкам Радзівілам можна і паабедаць. Дзе ж яшчэ як не тут. Змазаў салам ланцуг і паехаў далей. Яшчэ наперадзе каля 80 км дарогі і вецер у вочы.
Трошкі Налібоцкай пушчы і возера Кромань у лесе
Прэйскурант для адпачынку на возеры Кромань.
Пейзажы перад заказнікам Налібокі
Вецер у полі быў не слабым і шмат сіл адняў, вось доказ таму 🙂
Узкаколейка праз лес
Запаханая дарога
Вёска Жукаў-Барок
А ты і да гэтага часу кідаеш зігу?
Наогул гэта вёска багата на знакамітых людзей- нават камень для інфармацыі спецыяльна паставілі
Ехаў хутка каб паспець на Беларусь-ЗША, і ужо ў Стоўбцах быў у 17-30, дзе паспяхова сеў на цягнік ( на 17-47) да Баранавіч. Атрымалася сапраўдная трэніроўка перад веламарафонам «Налібокі». Інфармацыя па трэку.
Такім чынам з дабіралам дахаты атрымаліся добрыя лічбы — 196 км.
З удзельнікаў пакатушкі толькі я. Шкада, што Nelson не паспеў на цягнік.
Больш фотаздымкаў тут
За час пакатушкі не адна жывёла не пацярпела
Усім дабра.
У матэрыяле выкарыстоўвалася інфармацыя с сайтаў radzima. org globus.tut.by
P.S нашы праигралі амерыканцам 1-6