Пахадушка: Яцукі-Наваградак ver. 2.0.1.5
Мороз и солнце; день чудесный!
Еще ты дремлешь, друг прелестный —
Пора, красавица, проснись
От Яцуков до Новогрудка ты пройдись!
(А.С. Пушкин & Bender remix)
Трэк (gpsies.com). Спампаваць і праглядзець усе фотаздымкі можна тут (google+)
На вуліцы ў той дзень мой тэрмометр замерз на лічбах -16. Добрае градус на Каляды. На платформе прыпынка Дамашэвічы берцамі, як дыджэй, па снезе папісківаў мелодыю пакуль чакаў цягніка з Victoganам, GODFLY, Гогай, Хрустяшкай, Dzia, 66magic99.
Аднадзённый паход з Яцукоў ужо стаў добрай традыцыяй, як лазня на Новы год у нейкім там саўковым фільме. Тым больш у тым годзе, гэта мой першы зімовы паход у жыцці. Так сказаць- з Яцукоў я пачаў.
А пра што б вы падумалі калі у вашу вёску з лесу прыходзяць 6 мужыкоў з 1-й дзяўчынкай? Заплечнікі не такія і вялікія для турыстаў- «ваабшчэ» хрэн паймі хто.
Бачылі калі небудзь белую туш Max Factor ? А яна ёсць.
Чароўнае Наваколле.
Усе чакалі брода. Брод і відовішчаў патрабавалі прысутныя. Але брод замёрз і сам.
12-40 — час абедаць. Сварылі як і належыць у такі холад кіселя.
Патрымалі АТО ва Украіне- паелі цукерак. Слава Украіне!
Пасля абеду яшчэ трэба было прайсці каля 16 км. Аднаму з нас, а менавіта Андрэю стала кепска. І мы адправілі яго на шашу для аўтаспыну . -1.
На адным з пераходаў праз рэку назіралі цікавую з’яву. Пена з пад ільда падымалася наверх у паўроста чалавека і «дыхала». Нешта падобнае на воўну- але дзіка смярдзючая.
Віця так паглядзеў на самалёт і падумаў-Лохі
Яшчэ было адным здзіўленнем заўважыць поле с непрыбраннымі сланечнікамі.
І тут мы дайшлі да Наваградка- сталіцы ВКЛ! «Преподобный» як бы намякае на уваходзе- Victory. так перамога! прайшлі каля 25 км.
Да пачнецца паці.! Было шмат часу да аўтобуса і па-гэтаму зайшлі ў наш самы любімы бар, дзе знайшлі і распрабавалі Збіцень, Медавуху звычайную і з клюквай. Пасля чаго пачалася экскурсія па Наваградку. Ноччу яшчэ ніколі не гуляў па-гораду. Але гэта зусім іншая гісторыя. для гэтага і трэба прайсьці з саміх Яцукоў. Было чароўна і месцамі незвычайна.
Цуд на Каляды.
Дабра і цудаў вам!