Агляд і тэставанне тэрмаса т.м Arctix
Адразу папярэджваю, што не з кім не супрацоўнічаю і мне ніхто не плаціў за гэта, а шкада=)
Вонкавы выгляд:
Пробка без клапана, трэба толькі адкрыць да паўпавароту для карыстання. Гэты варыянт показлся мне самым лепшым, чым з клапанам. Як паказаў досвед- клапана з часам працякаюць.
Па характарыстыках напісаным на пакаванні, што дадзены тэрмас мінуў тэставанне , якое пацвярджае што пры тэмпературы +20С 1-літровы тэрмас з вадой нагрэтай да +100с праз 24 гадзіны захаваў тэмпературу да +58С.
Вось і вырашыў праверыць- ці праўда гэта.
Заліў вады пры 100С- пакінуў тэрмас, праз 26 гадзін назіраў вынік. Тэрмас стаяў у хаце пры тэмпературы +21С.
Вынік- тэрмас за 26 гадзін захаваў тэмпературу да 57 С.
Увогуле ўсё добра. Адзнака 10