Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

Пакаташка была арганізавана Victoganam на каленкі. Карацей было так- у 23-50 анонс. 9-00 старт. На месцы старта было ўжо вырашана куды едзем.  Фармат — асфальтавы матрац. Крыху фотаздымкаў будзе далей.

Трэк (gpsies.com)       Фотаздымкі ( альбом g+)

На пад’ездзе  да Моўчадзі ў лесе знайшлі помнік ахвярам 2-й сусветнай вайны. А менавіта 3600 габрэям-мясцовых жыхароў, якія былі тут растрэляны ў 1942 годзе. Помнік быў добра дагледжанным.памятик жертвам Молчадьпамятик жертвам Молчадь

Мястэчка Моўчадзь цікавае месца. Тут жыло шмат габрэяў.  Знешні від і размяшчэнне хат гэта падкрэсліваюць. Яшчэ год назад, калі я быў тут апошні раз, мне спадабалася аптэка. А што зараз я ўбачыў-ЖАХ! Як так можна было зрабіць. За гэта растраляць мала мясцовыя ўлады. Шмат пісалі і ў газетах пра гэта. Вось параўнайце 2 фотаздымка. 

Аптэка.Моўчадзь. жнівень 2014г

Аптэка.Моўчадзь. жнівень 2014г

Аптэка. Моўчадзь. Лістапад 2014

Аптэка. Моўчадзь. Лістапад 2014

Далей нас вецер прынёс у Дварэц, дзе я быў упершыню. па-гэтаму  калекцая царквушак і касцёлаў папоўнілась . Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы 1900гЦарква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Касцёл Святога Антонія Падуанскага 1904г

Касцёл Святога Антонія Падуанскага

 

Старыя каталіцкія могілкі. Зрубленные дрэвы ўнеслі нейкі  незвычайны антуражСтарыя каталіцкія могілкі ДварэцСтарыя каталіцкія могілкі Дварэц

 

Зруйнаваны млынЗруйнаваны млын Дварэц

 

І прыцягнуў да нас увагу стары інкасатарскі аўтамабіль пежо J5. На шыльдзе было пазначана, што ён працаваў на БПС-Банк. Апошні тэхагляд быў пройдзены у 2004 годзе. На лабавым шкле нейкі дэфект- можа выпрабоўвалі на кулянепрбіўнасць) інкасатарскі аўтамабіль пежо J5 інкасатарскі аўтамабіль пежо J5

 

 інкасатарскі аўтамабіль пежо J5

 

Дзесьці паміж Дварцом і Наваельняй у лесе выпадкова трапілі на яшчэ адзін помнік ахвярам 2-й сусветнай вайны. Тут толькі растралялі 10000 мясцовых жыхароў, а менавіта габрэяў.

 

Помнік габрэям Наваельня

Урэшце мы даехалі да Наваельні. Вось Наваельніцкае возера.

новоельницкое озеро

У краме мы набылі хлеб-кірпіч и сала. Нажа з сабой не было, але прадаўшчыца нам дазволіла скарыстацца нажом з крамы. Мілая ветлівасць з яе боку. І мы грызлі найсмацнейшую корачку хлеба-кірпіча з смачным наваельніцкім салам. Селі на цягнік і паехалі дахаты.

Праехалі каля 80 км.  

Усім Дабра =)

БОНУС: справаздача ад Victogana

 

 

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: