Паход на роварах па Карпатам. Кастрычнік-2014. Дзень другі- Чорная Ціса.
Усю ноч ішоў дождж. А я яшчэ, дурань, дрэнна нацягнуў намёт, і па-гэтаму трохі накапала ўнутр- крыху адсырэлі. Але яшчэ добра, што пад раніцу дождж перастаў ісьці і можна было стаяць піць гарбату і атрымліваць асалоду ад прыгожых краявідаў.
Дзень 1 (Пралог). Дзень 2 (Чорная Ціса). Дзень 3 (Дожд у горах). Дзень 4.
Трэк (GPSies). Фота (альбом g+)
Абмеркаваўшы план дзеянняў, мы рушылі далей. Нас, як і ў першы дзень чакаў дрэнны асфальт, але ужо з прыгажэйшымі замалёўкамі навокал.
І неяк незаўважна мы дасягнулі першага перавалу — «Яблуніцкі».
Гляжу у навігатар- 900м! Так высока я яшчэ нідзе не быў=).Трэба гэта адзначыць там жа.
Тут, на перавале прадаваліся розныя сувеніры. Так я набыў тут такую модную зараз цішотку і сцяжок Украіны. І як Ігар сказаў- цяпер я стаў сапраўдным маскалём, які маскіруецца на заходняй Украіне.
А яшчэ там была заўважана машына украінская ДАІ. На гібрытах катаюць.
З перавала з’язжалі накатам з хуткасцью больш 50 км/г. Калі б не ямы- можна было і больш, але прыходзілася тармазіць. Так за 5 хвілін скінулі метраў 300 вышыні.
У мястэчку Ясіня мы збочылі з асфальту і паехалі ўздоуж Чорнай Цісы. Як стала потым зразумелым гэта мястэчка з’яўляецца пунктам па лесазагатоўкам. Па-гэтаму чакаць, што дарогі будуць добрымі- не прыходзілася. Заехалі у краму- набылі ежы, бо да заўтра крамаў і населенных пунктаў не прыйдзецца чакаць.
Лесавозы разбіваюць пад сабой усё. Як ў раллі- бяруць крутя пад’ёмы, ды змагаюцца з бездарожжу.
На абедзе крыху выглянула сонейка. Быў час прасушыць намоклыя мапы.
А далей ізноў ж наверх па Цісе.
Па дароге трапілі на такую закінутую хату.
Мабыць з майдану=)
Увогулле лес рубілі шмат дзе. Скатавлі бярвенне з узгоркаў, дзе потым і грузілі на лесавозы.
Чым далей углыб- тым дарога стнавілася усё горшай, ці пераўтваралася ў раку.
прыходзілася шукаць шляхі абхода.
Мы даехалі да турыстычнага слупа. Па якім спачатку паехалі ў правы бок, але дарога хутка скончылася. Па-гэтаму вярнуліся і паехалі да вытоку Чорнай Цісы. На кожным слупе ёсць нумары маршрутай, якія таксама паказаны ў турыстычных картах. Адзнакі дубліруюцца на дрэвах фарбай. Пры паездкі на Карпаты можаце набыць такую карту і скарыстацца гатовымі роварнымі маршрутамі.
Яшчэ дакладна не ведалі ці можна там праехаць было на ровары. Спачатку ўзняліся пешшу, а потым і зацягнулі туды ровары. Пад’ём быў вельмі крутым і цянуць на сабе яшчэ 20-25 кг. было складана. Так вось мы падняліся на вышыню 1220м, дзе вырашылі паставіць намёт і пераночыць.
Тым больш вада была- тут на вытоке Чорнай Цісы стаяць Сербскія, Румынскія і Украінскія шыльды аб прызыву да захавання Чорнай Цісы.
А яшчэ мы зрабілі фотасэт на такой вышыні=) Вышэй мы ужо нідзе не будзем. Стаялі амаль у хмарах.
Такім чынам мы за дзень праехалі 53 км у даўжыню і 1157м у вышыню. Раніцай трэба быдзе вырашаць куды далей ехаць.
Дзень 1 (Пралог). Дзень 2 (Чорная Ціса). Дзень 3 (Дожд у горах). Дзень 4.