Велапаход уздоўж Прыпяці: Петрыкаў-Тураў-Мікашэвічы

Высокая тэмпература не пашкодзіла  баранавіцкай роварнай «іліце» праехаць уздоўж берагоў  Прыпяць.  Атрымалі 3-х слойны загар скуры, выпілі па вядру вады, праехалі 180 км за 2 дні. Але усё гэта таго каштавала- паром, стары Тураў, стыльны Петрыкаў і крыху Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Бонусам-наведванне кар’ера ў Мікашэвічах.   Пра тое як прайсці на кар’ер неафіцыйна і шмат іншага падрабязней далей у фотасправаздачы. Запасайцеся чыпсамі-будзе шмат.

Больш фотаздымкаў тут

DAY 1

Трэк першага дня

дзень першы

Стартавалі мы выездам з Баранавіч у 00-20 цягніком да Пцічы. Дарога вылучыла нам каля 5 гадзін на сон. Пакуль ехаў і думаў чаму б у вагоне не аддзяліць адно купэ для ровараў. Толькі -4 месца, а наколькі б было зручней вандраваць у цягніках, а не так вось сунуць ровары на самую высокую паліцу ў забітым людзьмі вагоне. Не думаю, што ад гэтага так патрываў  бы бюджэт чыгункі.

На гэтым фотаздымку мы за 2 хвіліны дэсантыруемся на платформу  гранітны друз. Ужо тады нам стала зразумела, што нас тут ніхто не чакае.

бывай

Першыя кіламетры ехалі па безаутамабільнай дарозе, любуючыся месным аграрамяством.  Напрыклад вось гэтыя матрошкі зробленны з дрэва якое яшчэ стаіць на каранях.

Астатняе таксама вабіла вока.

Праз 15 км мы паспяхова даехалі да асноўнага аб’екта нашага велапахода- р. Прыпяць. Трэба было добра паснедаць-уценька распалілі вогнішча і зварылі грэчкі.

р. Прыпяць

Нас чакала зямля народнага героя дзеда Талаша- г. Петрыкаў. Вось такія краявіды, спадары.

Прыпяць

У Петрыкаве занава адбудоўваюць  Царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы 1700 г. Выглядае пакуль як баня з купаламі. 

Петрыкаў. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Петрыкаў. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Там ж пахадзілі па могілках, дзе знаходзяцца пахаванні цыган з вельмі уражваючымі помнікамі. Раю паглядзець тут астатнія фотаздымкі.

Далей працягнем тэму рэлігіі— Мікалаеўская царква ў Петрыкаве

Агульны выгляд Мікалаеўскай царквы ў Петрыкаве

 Вуліцы у горадзе прыемныя на выгляд- усе добрауладкаванныя і чыстыя, як любяць сказаць пра нашу краіну па БТ.  Дарожныя паказальнікі вуліц амаль як у Львове.

Петриков

Петриков

Карыстаючыся момантам, схадзілі ў краму «Родны кут»  каб набыць чаго на абед. Пакуль мае калегі стаялі у чарзе- я зрабіў люстрэркавае сэлфі..ыыыы..

у краме

Ваенна марскі флот г. Петрыкава. Крымнаш-не пракаціць. Ссыце кіпятком імперыялісты- вам да такога яшчэ далёка.

ВМФ Петрыкава

 Яшчэ крыху замалёвак з горада.

Паехали далей па лукашэнкаўскай дарозе. Тут нават для ад народа паставілі аднолькавы высокі плот. Па словах Віці- тут адпачываюць і прыблізныя да прызідэнта людзі. Пару джыпаў праязжалі і ў той дзень. Што за плотам? а за плотам у той мясцовасці звычайна стаяць вялікія парнікі- тут людзі ў асноўным займаюцца вырошчваннем агуркоў, памідораў і т.д.

па лукашэнкаўскай дарозе

Даехалі да парома, тут нам трэба было крыху пачакаць і пераправіца на той бераг Прыпяць. Прыехалі своечасова-не прышлося доўга чакаць  (інтэрвал руху-2 гадзіны). Паспели пакупацца ў Прыпяці, бо сонца ужо было ў зеніце і трэба было ахалодзіць і асвяжыць чалавечую абалонку.

паром

 

Прыпаркавалі свой транспарт

Пакуль перапраўлялісь, а гэта каля 10-15 хвілін, паспелі папазіраваць і зняць відэа.

Адразу пасля парому   апынуліся у Нацыянальным парку «Прыпяцкі».

 Авадні ўнюхалі наш прыемны водар і без дазволу на пасадку садзіліся на нас. Не вельмі прыемна атрымоўваць ад іх пацалункі. Гэты жэст прысвячаецца ім.

Для абеда прышлося прыбегнуць да хіміі.

Вось, дарэчы, так Андрэй паказваў авадням хто тут гаспадар.

За час праезду праз парк так змарыліся што патрэбна было тэрміновае  акунанне цела у ваду. Звярнулі направа .. ба ! зноў   Прыпяць.

Пад’ехалі у месца дзе нейкая рака ўпадала у Прыпяць. І  водар там быў не вельмі прыемны. Як потым аказалася назва гэтай ракі казала сама за сябе  — Свінавод. Першы раз такую незвычайную назву ракі сустракаю. Ад’ехалі крыху далей ад гэтага месца. Віця як вада?

Выехалі такі чынам праз КПП. Атрымліваецца, што ўезд на тэрыторыю парка толькі па квітках?

 

А нам похер- мы на роварах, на  якіх паспяхова праехалі ужо 100 км і даехалі да аднаго з самага старажытнага горада Беларусі.

Горад старажытны, а роварныя дарожкі самыя лепшыя дзе я толькі бачыў- ніводнага бар’ера і прыемнае аддзяленне яе ад шашы.

Сталіца дрыгавічаў калісьці была цэнтрам вялікага княства. Але шмат што было страчана за доўгія дзесяцігодзі. Мы так паехалі паглядзець на падмуркі храма 12 стагодзя пад крытым музеем. Уваход каштуе усяго 20 тыс. (ці крыху больш за 1 даляр).

Таксама тут можна убачыць шмат цікавага. Вось напрыклад макет тагачаснага Турава.

 

Там ж можна сфатаграфавацца, як мы, на памяць разам  каля Кірыла Тураўскага

Калі ты не такі як мы, то можаш яшчэ зайсці на Барысаглебскія могілкі і пакланніцы цуда-крыжу, які расце з пад зямлі, кожны час павялічваючыся ў памерах.

Месца нашай стаянкі было недалёка ад вёскі Запясочча, якая адметная сваёй практычнай нео-індастрыал царкойнай фабрыкай.

Калі прыехалі на стаянку- ужо блізкалі маланкі і грымеў гром.

 

Хутка паставілі намёт, прыгатавалі ежу і ужо пад моцным дажджом сядзелі ў намёце пілі і елі.

Сфатаграфавалі закат і спаць.

DAY 2

Трэк другога дня

Ужо у 7 гадзін раніцы сонца пякло так, што пасля купання не было холадна.

 Сабраліся і каля 10 гадзін выехалі

Сонца пякло яшчэ больш чым учора. Схаваца было ад яго няма куды. Пераехалі зноў праз Прыпяць, толькі на гэты раз па масту.

Да Мікашэвіч ехалі нейкімі кустамі. Вецер тут не гуляў- адчувалі як у парніку.

Па дарозе сустрэлі вось такую карціну- тут яшчэ былі і коні, але не ўвашлі у кадр. Скотны двор.

Спыняліся ў любой вёсцы каб набыць вады. Калі  яшчэ і крама пападалася- можна было і з лядоўні дастаць халодненькай. Вось такая гламурная крама з бутэрброднай ў Людзенавічах.

Даехалі да чыгункі і там паехалі уздоўж яе да Мікашэвіч. Па чыгуначнаму масту  ехаць было ачакова.  Хто не паспеў-той і пад цягніком

Даехалі да Мікашэвіч. На калені, чэлядзь.

Кар’ер знаходзіўся у 5 км ад горада.  Даведацца як прайсці да яго можна па нашаму трэку. Афіцыйна трэба з дазволу. Невялікі фотасэт з 150 метровага кар’ера з Белазамі

Кар'ер у Мікашэвічах

Кар’ер у Мікашэвічах

Ну вось і усё. За другі дзень праехалі каля 80 км. Усяго за два дні атрымалася 

З пачатку года 2400 км. Усім дабра- катайцеся з намі.

Такчама абавязкова паглядзіце:

Справаздача ад Victogana

Вам может также понравиться...