Пакатушка: Зубкі — Радзівілімонты — Ганцавічі
Вашай увазе прапаноўваю паглядзець фотасправаздачу з невялікай зімовай пакатушкі. Наведалі вельмі шмат цікавых месцаў. Некаторыя нават і не планавалі ўбачыць. Напрыклад як выпадкова натыкнуліся на пахаванні 11-12 стагоддзяў. Глядзіце далей.
Victogan прапанаваў праехаць вось па такому трэку.
Усе фотаздымкі можаце праглядзець і спампаваць тут.
Да в. Цапра кацілі па асфальце. Вакол былі толькі поля ды калгасы.
У мяне на кухні няма столькі талерак. Да чаго толькі не пойдзеш каб глядзець у 3D.
Царква ў в. Цапра 1990г.п
На тэррыторыі царквы месціца могілкі. Віця выказаў згадку, што гэта немцы тут пахаванныя. Заўважце які колер плота- Слава Украіне!
Наступным па плану было наведванне ў в.Красная Звязда (Радзівілімонты) сядзібна-паркавага ансамбля Радзівілаў (> 1750). Шыльдачка на уездзе засцярогвае нас аб дрэнных учынкаў
Але тут справіліся да нас..
А далей была цудоўная зімняя дарога.
«Шмат нас, а ён адзін»- песенка пра тэрмас
Як вы зразумелі тэрмас быў Victogana.
Кадр быў зроблен даволі цяжка- адной рукой кіраваці і здымаць па такой дарозе было страшна.
в. Арэшніца, царква
Тут жывуць Бандэраўцы, Хунта, Фашысты
р. Нача
А тут адбыўся цікавы момант. Абывалася у такой паслядоўнасці. 1. Dzia хацеў змахнуць з сябе соплі і гэтым выклікаў дысбаланс гармоніі у кіраванні ровара па вельмі злізкай дарозе і ёпнуўся 2. Маленькі хамяк па імені Іра, неўзабаве убачыўшы перад сабой Dzia, усімі спробамі спрабуе ўберагчы свайго хлопца ад наезда і таксама зварочвае рэзка ўбок і таксама падае. 3. Віця едзе сзаду, і ужо ў натхненні хутчэй даехаць да месца ДТЗ і сакавіта пасмяяцца, таксама падае. Толькі вось я не паспеў сфатаграфаць усё ў момант.
Далей мы зарулілі ў Ясенец, дзе знаходзілася Капліца Вендорфаў ды Яленскіх
Капліца Вендорфаў
Злева была такая шыльдачка
Знаходзіцца там таксама і дзіцячая пахавальня роду Абуховічаў 19 ст. Жудасна крыху
Пару цікавых дэталяў з могілакПаехалі далей
Цікавым было натыкнуцца ў лесе паміж вёскамі Нач і Вялікімі Кругавічамі на Курганны магільнік ранняга сярэднявечча. У лесе іх было шмат. Тут і вырашылі зрабіць абед.
Далей наведалі Вялікія Круговічы. Адметнае гэта мястэчка Дубам, якому больш за 500 гадоў
Каля дуба стаялі лаўкі і невялічкая імправізіраваная сцэна. Віця выкарастаў магчымасць і агітаваў новую мадэль кіравання і сацыяльнага лада самаабвешчанай рэспублікі Victoganorossiya. Аднагалосна За.
Вялікія Круговічы. Царква Святога Георгія (1771, XIX)
Яшчэ адзін курган ранняга сярэднявечча з дубам
Перад Ганцавичамі мы наведалі яшчэ адно значнае мястэчка Агарэвічы, дзе знаходзіцца Сядзіба Апацкіх (XIX-XX) Некалі Агарэвічы належылі даволі заможнаму роду Свяржынскіх гербу «Пагоня». У 1-й палове ХVІІІ ст гаспадаром Агарэвіч стаў Міхал Свяржынскі, а з сярэдзіны ХІХ ст. і да 1939 г. Агарэвіцкім дваром валодаў род Апацкіх гербу «Прус». Сядзібна-паркавы ансамбль уключаў драўляны сядзібны дом, мураваную стайню, гумно, парк, сажалкі і ўязную браму на двух мураваных слупах. (далей тут)
Паехалі назад у цягніку набітымі студэнтамі. Для ровараў месца асабліва і не было #люблю_БЧ. Праехалі каля 60 км.
Ну вось і ўсё. Казачцы канец, а хто слухаў-сепаратыст
Дзякуй Dziа за фотаздымкі. А справаздача ад Victogana тут