ПГ «Занядбаная фартэцыя»

Мала хто ведае, што ў той дзень, калі усе беларусы бухаюць Дзень Незалежнасці ад невядома каго, дзесьці ў Гродненскім раёне шмат людзей хворых на голаву выпрабоўваюць сябе на прыгодніцкай гонке «Занядбаная Фартэцыя»   Каманда з г. Баранавічы таксама прынялі удзел і занялі першае, трэццяе  і чацвёртае месцы. Падрабязней далей.

Гонка праходзіла на тэрыторыі Гродненскага раёну. Базавы лагер знаходзіўся на возеры «Белае». Дабрацца да яго не было цяжка. Некалькі гадзін да Скідзеля- а там 20 км да лагера. Наша калона

Прадстаўнікі г. Баранавічы у про класе Гога і Таня «Актыўная зона» ужо даўно стартавалі. Іх чакала 50 гадзінная гонка. Нам жа яшчэ можна было адпачыць, да старта было каля 6 гадзін.

Яшчэ адны прадстаўнікі ў вела-класе г. Баранавічы- каманда «ДенІра» 

 

Рыхтаваліся да гонкі і ЯНЫ. Іх прадстаўнікі не пакідалі нас, чакалі нас усюды, дзе на мапе намалёваны блакітныя рысачкі на зялёным фоне

 

Заставалася 2 гадзіны — трэба было размяцца і патрэніцца упершыню пакатацца на роліках. Віця як і я ўпершыню сталі на ролікі. Толькі ў адрозненні ад Віці-я крыху раней катаўся на каньках. Дзякуй Карыне і Сяргею за прадстаўленныя ролікі =)

1 гадзіна да старта. Рэгістрацыя і Брыфінг. Напружанне ўзрастала. Атрымалі мапы. 

Валанцёры

брыфінг

19-00 СТАРТ!

Этап першы- Ролікі.  Для гэтага этапа трэба было дабегчы  ці дайсці да месца старта ролікавага этапа, там стаць на ролікі і на трассе выканаць некалькі заданняў, а потым аб’ехаць фішкі.  

Этап другі-трэкінг.

 Трэк тутВыбралі для пачатку менавіта гэты этап каб паспець у 4 -раніцы стартаваць водны этап.  Тым больш трэкінг не наш каронны від. Нават я і падышоў да яго абыякава і абуў звычайныя кеды.  Спачатку бралі 101 кп. Для гэтага трэба было прайсці праз жывапісны чыгуначны мост.

Далей у такой паслядоўнасці- 200, 41,50,51,62,40.    З таго што запомнілася- так гэта выпаўзаць з кустоў з ліхтарыкамі да наметаў адпачываючых. і вельмі странная фота камнды ДенІра, за якой мы ішлі не адстаючы.

Каля вёскі Белое, у культурна выпіваючых людзей папрасілі вады і пайшлі далей. Шкада не прапанавалі выпіць- я б не адкзаўся дакладна. Прышлі у лагер каля 3 х гадзін ночы. Заставаўся час каб паесць, крыху адпачыць і рушыць на водны этап.24754

Этап трэцці- водны. Нажаль зрабіць фота з этапа не было магчымасці- так як не ўзяў фоцік, а Віця паспяхова свой ўтапіў на гэтым этапе дзесьці ў возеры як і ліхтарык. Трэк нашага вялікага плавання глядзіце тут. Для мяне  гэта быў  як і ролікі таксама дэбют ў гэтым віду спорта. Уражанне ад байдарынга было вялікім- ногі адпачываюць ад трэкінга, вада як парное малако,  марскія сабакі, світанак, гнёзда чаяк, цудоўнае возера. Вось фота афіцыйнага фатографа Sascha  для нагляднасці.

 

Бралі ў такой паслядоўнасці- 201,52, 202, 203,43,62,31,103.  Уклаліся у кантрольны час — 4гадзіны. Для нас гэта добры вынік. Каманда ДенІра, нягледзячы на тое што я ў іх выпадкова спёр легенду перад водным этапам, дагналі нас. Рэспект пацанам.

Каб не паспець высахнуць-адразу пайшлі на яхтінг. Сутнасць такая- на камеры абплыць буйкі.13779

Чацвёрты этап- Вела.

Трэк тут і тут (разрыў атрымаўся, бо не заўважыў як села батарэйка, — не думайце што мы на  24 гадзіны  гонкі без сна можна авалодаць  тэлепартацыяй- усё было па-спартыўнаму)
Асноўныя нашы спадзяванні былі на гэты этап. Стартавалі мы на яго каля 9-10 гадзін раніцы.  Як было радасна што нарэшце мы селі на ровар. Паехалі да 56 кп. 
Усе падыходы да КП на гэтай гонке былі спецыфічныя і са смакам. Трэба было прахадзіць некалькі сот метраў праз кусты крапіву і іншыя  нішцякі. 56-ты напрыклад знаходзіўся на дубе на двары.
Вось такім спосабам яго можна было браць
Далей па плану быў 66-ты.  Вельмі доўга шукалі яго. Шукалі скрыжаванне канаў і бярозу.  Нарэшце на тым беразе знайшлі дрэва з КП-кай. Оргі добра пастараліся, добра што абазначылі месца дзе лепш было праходзіць канаву. 
Толькі дрэва не было падобным на бярозу).
Акрамя крапівы тут яшчэ каманду ДенІра пакусалі осы. Гы-гы!
Паехалі далей. па плану быў 46-ты КП. Па дарозе трэба было зноў прыбегнуць да жабрачаства і прасіць у людзей вады. Бо спёка была невыноснай і патрабавала шмат вады. Дзякуй мужыку на гэтым КПП. 
На 46-м мы жорстка тупанулі. Знайшлі яго без праблем, але так не дадумаліся што адзначае  А 45 і А 35. Так і без гэтых балаў, як аказалася ужо пазней,  якія нас маглі падняць на 3-е месца- мы паехалі расчараванныя далей на 48-мы. 
І тут нехта сказаў-а давайце адпачнём. Ну нарэшце нехта гэта сказаў першы.! Так і рухнулі на дарозе на паўгадзіны. 
48-мы схавалі таксама далёка.  На вялікую хуткасць узяцця КП ужо не спадзяваліся. Планы змянілі на больш сціплыя.  Далей бралі 2 абавязковых кп з космаздымка.
Другі доўга шукалі- сустрэлі на ім яшчэ 2 каманды. Аказалася была памылка ў пастаноўцы кп. «У нас такога не было» — кпіць з оргаў Віця.
Далей было вырашана паехаць паглядзець на тэхэтап і па дарозе узяць 57-мы. 
Маштабы тэх этапа здзівілі. Я сразу сказаў што аба..ся калі палезу па вяроўцы на такую вышыню , хоць і балаў давалі шмат за яго, але мне рэальна было страшна такой вышыні. Але оргі маладцы- гэта ўражвала. 
Мы паехалі на больш лайтовы для нас тэх этап- спелео. Сутнасць была такой- трэба было ў разбуранным фарту знайсці літары і скласці з іх слова, а потым патэлефанаваць з ТАПіка (!) і сказаць яго.  Цяжкасцей не было асаблівых- толькі доўга тупілі з словам.
Яшчэ адным  заданнем было выканаць 2 галаваломкі. Нажаль АЙкью не хапіла нам на гэта. Толькі Іра змагла скласці машынку
І вялікая падзяка валанцёрам на гэтым этапе за гарбату і суп! 
Так не хацелася пасля гэтага яшчэ некуды ехаць- вырашылі вяртацца у БЛ а па дарозе узяць некалькі КП. Матывацыя адразу прапала пасля таго як мы з усіх бакоў лесу хацелі вырвацца да 64-га, але так і не змаглі. Толькі  Жыцінг нас павесяліў.11297
Знямоглыя мы паехалі на фініш . Адзначыліся і спаць. Раніцай даведаліся што занялі 4-е месца, па-факту 8-е,  бо некалікі каманд перад намі апусцілі за неўзяцця абавязковых КП. ДенІра сталі пераможцамі!! Маладцы. Гога з Таняй занялі ганаровае 3-е месца. 
УРА! Дзякуй за увагу- Дзякукй за гонку!
Больш фотаздымкаў тут

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: