Паход на роварах па Карпатам. Кастрычнік-2014. Дзень першы-пралог.

Адпачынак падыходзіў да свайго экватара і ехаць у нейкі паход трэба было абавязкова. І тут мне раніцай 14 кастрычніка тэлефануе Ігар (Гога),  кажа: «У мяне  ёсць 5 дзён- паехалі у Карпаты«. Я доўга не думаў і адразу згадзіўся. Які ж лепш падарунак на дзень народзінаў можна яшчэ атрымаць? Тым больш мара- пакатацца ў Карпатах выношвалася ўжо год назад.

Дзень 1 (Пралог),  Дзень 2 (Чорная Ціса). Дзень 3 (Дождж у горах). Дзень 4 (апошні перавал).

Трэк (GPSies).            Фота (альбом g+)

Да цягніка заставалася каля 8 гадзін і хутка трэба было збірацца. На  нейкі абдуманы план маршрута не было часу, па-гэтаму я знайшоў нейкі  трэк, а Ігар надрукаваў мапы, каб потым ужо на месцы вырашыць як ехаць.

Выязжалі з Баранавіч у 19-30 на цягніку «Магілёў-Івано-Франковск». Адразу вырашылі, што у час гэтага пахода будзем размаўляць на беларускай мове (хоць месцамі на трасянцы)- добрая практыка ды яшчэ і добрая ідэнтыфікацыя на чужыне, што ты не з якой-небудзь Расіі, а з самай прыгожай і маляўнічай Беларусі. =)

І вось  мы закінулі свае ровары на паліцы плацкарта, едзем. Да Івана-Франковска было шмат часу і грэх не пагаварыць з суседкай-украінкай аб жыцці, дзе лепш жыць, каму вольней дыхаецца, і ў каго дарогі лепшыя.

Мяжа. Яшчэ крыху сна і мы ў Івана-Франковске.

Вокзал. Ивано-Франковск.

Вакзал. Івано-Франковск.

У горадзе мы знайшлі абменнік, каб набыць грыўны. Раніцай гэта зрабіць цяжка, бо шмат было зачыненных, а на астатніх вісела  паперы з надпісам «Оренда».  Працоўнік банка мне паказаў банкамат- звычайны на выгляд, але у яго можна ўсунуць даляры, а атрымаць грыўны па курсу банка. Дарэчы ён быў 13.00 гр. за 1$. А яшчэ спытаў, ці не баяліся мы калі ехалі сюды з сарказмам : «А вы што тэлебачанне рассейскае не глядзіце?«.

Вось так набыўшы мясцовыя грошы мы направіліся ў краму каб набыць вось гэта-а-а-а-а-а-а.

Біла Ніч

Біла Ніч

Адна з прычын чаму трэба прыехаць на Украіну.

Пасля таго як  падсілкаваліся пітвом, мы паехалі па фарбаванных у жоўта-блакітныя і чорна-чырвоныя колеры мастах, і уздоўж палітычных білбордаў. Калі б імі можна было накрыць усе ямы на дарозе, то і дарогі не такія б страшныя  былі.

Билборды.

Палітычныя білборды

Калі крыху і далей працягнуць тэму палітыкі і гісторыі, то ў кожным населенным пункце былі помнікі  як і савецкім жаўнерам 2-й сусветнай вайны, так і помнікі бандэраўцам. Але апошнія былі ў больш дагледжанным стане.

Памятник бандеровцам на Украине

Помнік бандэраўцам на Украіне

Так атрымалася, выпадкова, што адзенне і сумка ў Ігара былі у палітычна-правільных колерах=)

гога

Ігар

 Наогул нацыянальны ўздым у тых месцах, дзе мы ехалі, дасягнуў высокага ўзроўню- амаль на ўсіх аутамабілях былі сцягі Украіны. Хтосьці вывешваў іх на крамах, банках, дамах.

Малітвы чыталіся на галоўных пляцах- вось на адным з іх «Пляц т. Шаўчэнкі». Людзі аб’ядналіся.

Плошча Т. Шевченко

Пляц т. Шаўчэнкі

Што датычыцца рэлігіі ў тых мясцінах. Амаль усюды стаялі вось такія падобныя адна на адну царквушкі. выканныя у падобным архітэктурным стылі.

Рэдка, але можна было знайсьці і касцел.

Гэта усё можна было праехаць цягніком і прыехаць адразу ў горы. Але так вось у нас  атрымалася- і я мяркую, што для тых хто ўпершыню едзе сюды- гэта будзе не лішнім. Тым больш можна «вкатиться» перад горамі.

А горы ўжо былі бачнымі.  На схілах узгоркаў кіпела жыццё. Пасвіліся каровы- карпацкія каровы. Яны мелі невялікую даўжыню ног і прыемны шэры колер. 

Карпаты

Карпаты

Карпаты

Карпаты

У мястэчку Ярэмча мы заехалі на баяннае месца для турыстаў- вадаспад на р. Прут. Вось тут справа на фотаздымку можна параўнаць памеры ўсяго гэтага з чалавекам, яки стаіць.

Водопад р. Прут

Вадаспад р. Прут

Асаблівую ўвагу тут заслугоўвае чыгунка. Яна пракладзена па маляўнічым мясцінам, па тунэлям, уздоўж рэк. Я б спіліў крышы, павынімаў замызганнае шкло украінскіх дызелеў, каб ехаць і атрымліваць асалоду ад паездкі. 

Железная дорога в Карпатах

Чыгунка у карпатах

Железная дорога в Карпатах

Чыгунка у карпатах

Вось так наш першы дзень і падышоў да свайго завяршэння. Праехалі амаль 80 км, а агульны пад’ём атрымаўся 764 м.

 Мы сталі каля ракі і чыгункі. Ноччу толькі прачынаўся ад цягніка і дажду, які ішоў амаль усё ноч. Рака на раніцу ўзбуяніла ад дажджу і ужо не была такой ціхай.

Дзень 1 (Пралог),  Дзень 2 (Чорная Ціса)Дзень 3 (Дожд у горах). Дзень 4.

 

Вам может также понравиться...