Як перамагчы на першым ПГ. «Мультибелочка»
Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
(Макскім Багдановіч- «Пагоня»)
На прыгодніцкую гонку «Мультибелочка» г. Баранавічы прадстаўлялі дзве каманды: -наша з Victoganaм «Пагоня» (велаклас) ды «Барананкі» з Гогай і Ірай (proклас).
Нейкага хваляванне перад стартам не было, бо разам са мной у камандзе быў чалавек-компас, гуру арыентавання — Віця. І нават сумневы наконт таго, што недзе застануся да панядзелка ў лесе, не было. Заставалася толькі ехаць і не спаць.
Так як Віця зрабіў тут поўную справаздачу таго, што было, то мне застаецца толькі дадаць пару фотаздымкаў з невялічкім апісаннем.
А тут можна паглядзець на Трэк гонкі.
Базавы лагер
Пралог
Перад стартам
Гонка
Далей, калі мы пасля першага этапа даведаліся, што мы ідзем 2-я- я пакінуў свой фатаапарат у лагеры і пабеглі хуценька на сплаў. Нас чакала Цна, поўня і каля 3х кіламетраў вады. Пасля сплава заўважыў цікавы малюнак на назе- мабыць п’яўкі.
Світанак сустракалі на 20ці кіламенровым трэку.
На 19ю гадзіну гонкі мы ішлі 2-мі у з 15 хвілінным адставаннем ад лідэраў.
Далей яшчэ нас чакаў адзін этап на ровары і нечаканная перамога! Першая на першым ПГ. Крута!
Дабра усім!
Усяго праехалі 147 км + пешка 20 км. Усе трэкі можна паглядзець тут
Вынікі тут
Астатнія справаздачы на форуме
Афіцыйныя фатаграфіі ад Аляксандра Гарбацэвіч