50 оттенков мокрого: ПГ «Активная зона-2015»
9-е месца заняла наша каманда «Пагоня» у про-класе на ПГ «Активная зона-2015». Але месца тут не галоўнае- самае галоўнае што фінішавалі. Невялікая справаздача х фотаздымкамі далей…
Нарэшце мы дома. Сядзім зараз у сухіх шкарпэтках, п’ем гарачую гарбату і з насалодай успіманаем той час. Той час калі пра гэта можна было проста марыць. Не было той гадзіны калі б я не марыў пра цёплы пакой і сухія шкарпэткі. Зараз гэта мара спраўдзілася, як мала патрэбна чалавеку для ажыццяўлення сваёй мары.
У адрозненні ад сытага па горла гонкамі ў Про-класе Гогі. Гэта быў мой дэбют у про-классе. Але надвор’е змяшаў усе класы ў адзін вялікі клас — «ПРОмокший «
Карацей цытата Vicyogana ўсё добра і дакладна падкрэслівае тое, што адбывалася ў часы калі студзень растварыўся ў люты.
Аб усім падрабязней. Прыехалі мы з Баранак калі амаль нікога не было. На вадасховішча толькі падцягваліся рыбакі і раварысты з лыжамі.
Для рэгістрацыі трэба было прайсці далей да выратавальнай стацыі. Каля станцыі стаялі старажытныя аўто. На нумары аднаго з іх быў герб аднайменны з назвай нашай каманды.
Зарэгістраваліся мы за гадзіну да гонкі. Кожнаму далі па мапе, квэсту і легендзе.
Мапа была кампактай і добра ўмяшчалася на мой самазручны, яшчэ не праверанны планшэт.
Пакуль я фоткаў- Гога займаўся справай. Ён галоўны правадыр у нашай камандзе.
Часта першая— «Брыфінг».
Шмат пытанняў-шмат аказаў. Але нешта мы не ўсё на ім дагналі. Нешта пайшло не так. Было галасаванне пра тое якім чынам праходзіць першы этап- пешшу ці на ровары. Нешта падалося, што ўсе выбралі «пешшу». Пайшлі за роварамі- пакінулі каля месца старта. Забягаючы наперад, пасля пралога нас абганялі каманды на роварах- як аказалася, што калі мы пайшлі за роварамі, то ў той час зноў змянілі фармат першага этапа-можна было і на роварах гнаць. Назад не вярнуліся- пайшлі далей, ўжо тады для нас гонка стала проста удзелам- час мы згубілі. Але як паказала практыка- гэта было не ключавым момантам гонкі=)
Частка другая— «Пралог».
Пралог складаўся з таго, што трэба было адшукаць літары ў кабінках для перапранання і скласці слова. Справіліся даволі хутка. Але адразу некалькі літар і не заўважылі- былі добра схаванныя) І пабеглі на старт.
Частка трэцяя— «Трэк + Квэст+Эстафета». 18км. Трэк тут.
Як і каказаў вышэй- этап можна было праехаць на ровары, але нешта мы не дагналі і пайшлі пешшу. Дайшлі да арыетавання «Глобус» Як не круцілі і вярцелі мы гэты глобус, так і не змаглі дагнаць дзе поўнач, адзе поўдзень. На халяву па слядам знайшлі адну КПшку і не адкладваючы часу рушылі далей у бок Строчыц
Шлі пешшу і я з здзіўленнем пазіраў на біяробатаў, якія нас абганялі. Для мяне пакуль космас прабешгчы ўсю дыстанцую. Вось яны на фота ўжо наступаюць. Тэрмінатары ў біялагічная абалонцы.
Дарогі нармалёвай да музея, дзе нас чакаў цікавы квэст, не было- шлі палямі. Пакуль снег не зусім разкіслы. 2 гадзіны- яшчэ сухія.
У нас чакаў не толькі цікавы квэст, але і розныя плюшкі з боку арганізатараў.
Папілі смачнай гарбаты і рушылі празодіць квэст. Сутнасць яго была такой- на нашых мапах пазначаны хаты ў якіх ёсць адказы на загадкі. З атрыманых літар трэба было скласці слова.
Напрыклад у гэтым памяшканні трэба было знайсці гэтую сячкарню і выкарастаць некалькі літар з «краіны-суседкі», якая напісана на станку.
Ітак мы знайшлі ўсе адказы.
Знайшлі такім чынам 2 ключавых слова- млын і кузня. Далей трэба было знайсці на тэрыторыі гэтыя аб’екты і там адзначыцца- даволі цікава. Толькі што калі б адгадалі толькі млын, то і кузню знайшлі б таксама- бо КПшка была бачная з дарогі
Далей яшчэ трэба было знайсці па фотаздымкам на лістах абъекты ў музеі і адшукаць у іх КПшкі. Але мы неяк забыліся пра гэта і чакалі эстафеты. Тут Віктаган-галоўны па тэх этапу, пакруціў у скроні: «Вам ж трэба яшчэ на адзін этап!»
Так мы спазніліся на эстафету і занялі 11-месца у ёй. А сутнасць была такая- трэба было скакаць у мяху, ды яшчэ вылічыць такія арыфметычныя аперацыі як 27х28=? Добра, што інтэграл прышлось не браць=) на дыване можа і без праблем, але вось прыгаць, ды і хутка трэба… паспрабуйце калі-небудзь)
Папілі яшчэ гарбаткі і пайшлі пешшу да базавага лагера за роварамі.
Частка чацвёртая— «Вело» трэк 2-х велаэтапаў тут
Так мы ўзялі ровары. Так як часу ужо шмат згубілі- вырашылі браць лёгкія КП-кі каля асфальта. Але не ўсюды быў асфальт.
Дарога у полі была добра разбітая- лепшым варыятнам было ехаць не па дарозе, а па полю.
КПшкі браць было не складана. тым больш да іх ужо былі пракладзены добра утрамбаванныя сцежкі удзельнікаў гонкі, а мы як двоешнікі бралі апошнімі) Вось славуты 60- КП. Справа у тым, што у легендзе напісана што ён знаходзіцца у кустах.Так недзе недалёка былі кусты і было шмат слядоў каля іх. Але па сапраўднаму кусты былі дрэвамі.
Вось мабыць валанцёр з будучага на квадрацыкле КПшкі растаўляе=).
А пакуль амаль добра ехалась і дажду не было
Бліжэй к вечару пачаўся дождж. Адзенне першыя гадзіны яшчэ трымала вільгаць. Яшчэ існавала матывацыя ехаць далей і браць усе магчымыя КПшкі.Вось адзін з іх у Гарадзішчы.
У асноўным ехалі па асфальце- праблемаў не было. Толькі ўжо адчувалася як да ног дабралася вада. Рукі таксама ў пальчатках намоклі і паціху мёрзлі. Яшчэ пасля 44 КП верылася што можна было ехаць далей.
Але асалода ад гонкі скончылася. Вырашана было ехаць на ПС, а па дарозе узяць яшчэ некалькі КП. Пакуль ехаль да ПС, то і шукаць нават па дарозе і браць КП не захацелася, У марах хутчэй хацелася папіць гарачага і пасядзець пагрэцца. Тым больш дзесьці пісалі, што будзе нейкая там баня. Усё дарогу да ПС сціснуўшы зубы ехалі і марылі пра цеплыню і сухія шкарпэткі. Сустракалі па дарозе трэкераў. А яшчэ было цікавым сустрэць нейкага мужыка, які ехаў на АІСЦе па сустрэчнай паласе без нейкіх там святлоадбівальных штуковін. Абагналі яго, а потым праз некалькі хвілінаў чуем сзаду голас- аказваецца ён нас наганяе, ды яшчэ у другой руцэ трымае элефон і размаўляе па ім. Сустрэчныя фуры і машыны праносяца каля яго у лічаных санціметрах. А ён нас яшчэ і абагнаў пад гору. Эх..прападае талент.
Частка пятая— «ПС, Палонка.»
Прыехалі, нарэшце, на ПС, сустрэлі там нашых сяброў з каманды «Досугі-бугі» яны нейкія былі шчаслівыя ў адрозненні ад нас і будавалі наступныя планы на гонку. Мне так ужо хацелася тут і скончыць з усім. Настрой увесь вымак. Асобная падзяка валанцерам на ПС за габрату і боршч. Гэтага сапраўды не хапала. Крыху паелі і пайшлі у так званную баню грэцца. Не вельмі там было і горача, але усё роўна нашмат лепш чым на вуліцы- можна было распрануцца, выжаць шкарпэткі, крыху пасохнуць і пагрэцца. Калі прыйшлі мы, то там пакуль нікога не было, толькі потым там набегла столькі людзей што стаяць не было магчымасці дзе. Прыбег і Victogan з Hadesом. І пачаў кампанію па агітацыі акунуцца у Палонку, а Hades вас сфатаграфуе на памяць. Што ж было грэх адказвацца, тым больш і скідкі давалі за гэта асобную у крме «Активная зона». Вось што атрымалася. Глядзець больш фота Hadesa можна тут
Каманды «Пагоня» (про клас) выяўляе вялікую павагу арганізатарам гонкі за тэхэтап «Палонка» (прорубь-рус.) Яна такі дала магчымасць сагрэцца і матывацую закончыць гонку.
Пасля Палонкі нават і пацяплела, а на вуліцы пайшоў снег ці нешта падобнае на яго. Паявілася матывацыя пайсці далей на лыжню. Але па расказам тых хто пайшоў на лыжах- лыжы не бралі, а пайшлі пешшу. Згубілі на 3 КП каля трох гадзін і недзе каля 15 км, можа менш. Вецер ноччу падняўся. Па прыбыццё зноў на ПС папілі гарбаты і паехалі на фініш.
Дарога крыху падмёрзла, асфальт стаў небяспечна слізкім, але абышліся без ахвяр. Ровар адказваў працаваць, замерзлі трасы. Перадачы нельга было выкарыстоўваць. педалі таксама замёрзлі і былі вельмі слізкімі.Перад фінішам трэба было ад Гарадзішча прайсці каля 3-х км па полі- на гэта пайшло шмат часу. Там нармальна і не праедзеш м не пройдзеш.
У 5-6 раніцы мы былі на фінішы, але так спачатку і не дагналі дзе ён павінен быць.
Частка пятая — Вынікі:
1. Можна было пазбегнуць дыскамфорту пры выбары гумовых ботаў і яшчэ аднаго камплекта адзення. Да гонки былі не падрыхтаванныя.
2. Можна было пазбегнуць дыскамфорту пры выбары гумовых ботаў і яшчэ аднаго камплекта адзення. Да гонки былі не падрыхтаванныя.
3. Можна было пазбегнуць дыскамфорту пры выбары гумовых ботаў і яшчэ аднаго камплекта адзення. Да гонки былі не падрыхтаванныя.
4. Нумаркі і карта не былі ў поўнай ступені абароненны ад вільгаці. Нумарок разлажыўся за 2 гадзіны- прышлося пакласці у кішэню. На ровары яшчэ пратрымаў сваё
5. Рэльеф гонкі быў прывабным
6. Усім хто даехаў да фініша- рэспект, асабліва дзяўчынам.
Дабра ўсім. Сустрэнемся на Налібоках!
П.С. Прыехаў да хаты. а там