ПГ «Занядбаная фартэцыя»
Мала хто ведае, што ў той дзень, калі усе беларусы бухаюць Дзень Незалежнасці ад невядома каго, дзесьці ў Гродненскім раёне шмат людзей хворых на голаву выпрабоўваюць сябе на прыгодніцкай гонке «Занядбаная Фартэцыя» Каманда з г. Баранавічы таксама прынялі удзел і занялі першае, трэццяе і чацвёртае месцы. Падрабязней далей.
Гонка праходзіла на тэрыторыі Гродненскага раёну. Базавы лагер знаходзіўся на возеры «Белае». Дабрацца да яго не было цяжка. Некалькі гадзін да Скідзеля- а там 20 км да лагера. Наша калона
Прадстаўнікі г. Баранавічы у про класе Гога і Таня «Актыўная зона» ужо даўно стартавалі. Іх чакала 50 гадзінная гонка. Нам жа яшчэ можна было адпачыць, да старта было каля 6 гадзін.
Яшчэ адны прадстаўнікі ў вела-класе г. Баранавічы- каманда «ДенІра»
Рыхтаваліся да гонкі і ЯНЫ. Іх прадстаўнікі не пакідалі нас, чакалі нас усюды, дзе на мапе намалёваны блакітныя рысачкі на зялёным фоне
Заставалася 2 гадзіны — трэба было размяцца і патрэніцца упершыню пакатацца на роліках. Віця як і я ўпершыню сталі на ролікі. Толькі ў адрозненні ад Віці-я крыху раней катаўся на каньках. Дзякуй Карыне і Сяргею за прадстаўленныя ролікі =)
1 гадзіна да старта. Рэгістрацыя і Брыфінг. Напружанне ўзрастала. Атрымалі мапы.
Этап першы- Ролікі. Для гэтага этапа трэба было дабегчы ці дайсці да месца старта ролікавага этапа, там стаць на ролікі і на трассе выканаць некалькі заданняў, а потым аб’ехаць фішкі.
Этап другі-трэкінг.
Трэк тут. Выбралі для пачатку менавіта гэты этап каб паспець у 4 -раніцы стартаваць водны этап. Тым больш трэкінг не наш каронны від. Нават я і падышоў да яго абыякава і абуў звычайныя кеды. Спачатку бралі 101 кп. Для гэтага трэба было прайсці праз жывапісны чыгуначны мост.
Далей у такой паслядоўнасці- 200, 41,50,51,62,40. З таго што запомнілася- так гэта выпаўзаць з кустоў з ліхтарыкамі да наметаў адпачываючых. і вельмі странная фота камнды ДенІра, за якой мы ішлі не адстаючы.
Каля вёскі Белое, у культурна выпіваючых людзей папрасілі вады і пайшлі далей. Шкада не прапанавалі выпіць- я б не адкзаўся дакладна. Прышлі у лагер каля 3 х гадзін ночы. Заставаўся час каб паесць, крыху адпачыць і рушыць на водны этап.
Этап трэцці- водны. Нажаль зрабіць фота з этапа не было магчымасці- так як не ўзяў фоцік, а Віця паспяхова свой ўтапіў на гэтым этапе дзесьці ў возеры як і ліхтарык. Трэк нашага вялікага плавання глядзіце тут. Для мяне гэта быў як і ролікі таксама дэбют ў гэтым віду спорта. Уражанне ад байдарынга было вялікім- ногі адпачываюць ад трэкінга, вада як парное малако, марскія сабакі, світанак, гнёзда чаяк, цудоўнае возера. Вось фота афіцыйнага фатографа Sascha для нагляднасці.
Бралі ў такой паслядоўнасці- 201,52, 202, 203,43,62,31,103. Уклаліся у кантрольны час — 4гадзіны. Для нас гэта добры вынік. Каманда ДенІра, нягледзячы на тое што я ў іх выпадкова спёр легенду перад водным этапам, дагналі нас. Рэспект пацанам.
Каб не паспець высахнуць-адразу пайшлі на яхтінг. Сутнасць такая- на камеры абплыць буйкі.
Чацвёрты этап- Вела.