Пакатушка уздоўж Дняпроўска-Бугскага канала (Драгічын-Махро-Пінск)
Так здарылася ў гэтым годзе, што з дапамогай Victogana я здолеў пабываць на 3-х каналах Беларусі. Гэтым разам мы на 2 дні махнулі на палессе каб распавесці вам наступнае.
Паездкі з роварамі ў плацкартах заслугоўвае асобнай тэмы, па-гэтаму карацей- ехалі мы начным цягніком з Баранавіч да Драгічына. Квіткі набылі, на сваю галаву, у агульный вагон, бо я жорстка затупіў калі прачытаў паведамленне Віці. З яго я нават не мог падумаць што ёсць нулявыя вагону- па-гэтаму авлічыў што вагон агульната (общий) тыпу і набыў на яго квіткі.
Ну так вось- Віця доўга шукаў свой вагон, знайшоў, але лепш не знаходзіў- паліцы зверху закрытыя, бабкі скардзіліся- ровар у выніку пакінуў на праходзе. Нашы ровары (Дзяніса, Іры і мой) утульна адпачывалі на сваіх паліцах. Пры габарытах больш за 200 см, ніхто з нас дадатковай аплаты не прасіў. Чамусьці пры максімальных 6-ці чалавеках, у наўым адсеку ужо знаходзілася сем, я яшчэ разы чатыры пералічваў- нічога не змянялася-7 (2 наверсе, 5 знізу) і на тое вакантнае ніжняе месца яшчэ ў адзін момант падсеў 8!, Восьмы, карл! Мы яго паспяхова прагналі. Дзесьці на тэццяй гадзіне падарожжа ў цягніку насупраць нас на бакавушке падсела бабуля, звычайная такая з выгляду..але што яна панесла поым! як аказалася яе прагналі з нейкага месца за тое, што яна не давала спаць- яна была мэнэджэрам бога, і ўцюхвала яго нематэрыяльныя тавары. Вось невячкі запіс.
Акрамя бабулі па вагоне на ўсю адхначалі адмену прыгоннага права забароны прадаваць спіртныя напоі ў начны час. Гуляй страна, галасуй за нашага вызваліцеля 11 кастрычніка!
Тут усё. 5-50 і мы на станцыі- Драгічын-горад. Збіраемся. (калі хто не ведае- на усіх фотаздымках тут можна пабачыць месца, дзе яны былі зроблены).
на усіх фотаздымках тут можна пабачыць месца, дзе яны былі зроблены.
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ
Вось такі старабеларускі помнік пры заездзе ў горад можна пабачыць.
І тут стаіць знак аб небяспекі- лятаючыя чалавечкі кідаюцца зорачкамі ў аўтамабілі!
Даехалі да Закозелі, а там БА! Сьпіртзавод, які у гэтым годзе адзначыў сваё 110 годдзе.
Але не адным сьпіртзаводам вядома вёска Заказель. Тут можна пабачыць помпік рэтраспектыўнай готыкі —Капліца-пахавальня Ажэшкаў.Капліца пабудавана ў 1839 г. па праеце вядомага архітэктара Францішка Яшчалда са згоды віленскага біскупа Каланчэвіча на ўскраіне парку як фамільная пахавальня Ажэшкаў і наступных уладальнікаў. Паводле мясцовага падання ў высокім шпілі капліцы, дзе была невялікая камора, хаваўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. Р. Траўгут.
Пакінем Ажэшкаў і паедзем далей. Ведаеце чаму пакатушкі восенню больш за ўсё я люблю? Правільна- яблыкі амаль усе спелыя. Настолькі смачныя што Дзяніса скруціла крыху. Удар па патыліцы прывёў яго ў пачуцце.
Віця паказвае сваю «прелесть» Вось дзеля чаго мы сюды ехалі-
Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала знаходзіцца ў в. Селішча , там , дзе ў яго ўпадае Белаазёрскі канал , па якім паступае вада з украінскай часткі басейна ракі Прыпяць праз возера Волянское і Белае . У гэтым месцы працягу Дняпроўска — Бугскага канала мяняе свой кірунак . І тут на гэтым месцы стаіць як у Менску на плошчэ Перамогі- слуп. Вось такі ён.
На тым слупе шыльдачкі- змесц якіх можна прачытаць будзе і вам дзякуй майму фотаапарату Sony nex-5r. Ну ўсё цяпер мне кампанія Соні павінна бабкі за рэкламу.
Ну і зразумела панарама гэтага ўнікальнага месца.
Незаўбаве мы апынуляся ў Ляхавічах. Так, гэта зусім не тыя Ляхавічы, што пад Баранавічамі. гэта незвычайныя Ляхавічы. Тут мы зайшлі ў краму, якая працавала ў той дзень у які не павінна была працаваць згодна з графікам. Ну крама гэта яшчэ фігня, але тое што нам дарогу перабег паўлін! так сапраўдны паўлін з аблезлым хвастом. Дзяніс паспеў яго сфатаграфаваць, бо ён бачна сароміўся пазіраваць і збег у двор.
Да яшчэ ў які двор! Гэта быў двор і дом агітатра! ну зусім крыша з’ехала ад убачанага- не правільныя яблыкі трапілі нам па дарозе тады.
Паехалі далей да гідравузла Ляхавічы. Вось вам пару фотаздымкаў каб уяўлялі што гэта за стратэгічны аб’ект, які ахоўвае адзін чалавек.
Вось там і скончылася асфальтавая лахва, пачаўся хардкор.
Так як ехалі уздоўж канала, то час ад часу збочвалі каб паглядзець на стан канала. Вось, напрыклад, ён так выглядае каля в.Белінок.
А вось, напрыклад, па росту і ураджайнасці гэтай кукурузы можна чытаць лёс людзей, а менавіта — на колькі пасадзілі старшыню калгаса.
Гугл пастараўся за мяне і стылізаваў адзін такі фотаздымак
Два велаветэрана =)
На канале мастоў амаль няма іх замяняюць паромныя пераправы, больш з іх канатнага тыпу. Але за таго, што узровень вады знізіўся, частку з іх зачынілі.
былы мост
Нічога незвычайнага мы ужо не бачылі па-гэтаму вось вам прыгожае дрэва.
Для стаянкі быў варыян на возеры Завішчанскае, але з таго што там было вельме баянна і існавала верагоднасць прыезду на возера гапароў, мы паехалі далей шукаць больш-менш непрывабнае для гапароў месца.
- Ваду з палесскіх калодзежаў лепш браць толькі для таго каб памыць рукі.
А вось і нашлі месца, дзе будзем піць , есьці і адпачываць. 110 км узялі, засталіся матрасныя 50 на другі.
Ну і мы,канешне, у самім трэндзе культуры.
ДЗЕНЬ ДРУГІ
На другі дзень пакінулі ўсяго 50 км. Каб зусім не заплыць тлушчам — 10 км жорскага пяска, тут ужо колы давялося спусціць.
Вось па такому жывапіснаму лесу ехалі. Насустрач ехала машына з мясцовымі жыхарамі і спыталі- «Вы згубіліся? А чаму вы едзіце па пяску, калі тут недалёка ёсць шаша?» Ну адказаць было няма чаго- мы ж з Віцяй, а ён лепш ведае па чым трэба ехаць на роварах)
Цікавыя яблыгі сустрэлі па дарозе.
А потым наш чакаў сумны але месцамі прыгожыя асфальтавыя дарогі.
Стары мост, па якім нельга хадзіць праз Прыпяць. Злева ад яго стаіць новы.
Абмялеўшая Прыпяць каля Пінска
У хуткум часе даехалі да Піска. Там папілі, паелі і вось вам невялічкі фотасет з горада. Горад спадабаўся- тут няма што сказаць.
Назад на цягніку ехалі яшчэ не менш камфортней. Пасажыраў было шмат па-гэтаму ўпершыню для мяне паспрабавалі паставіць ровары ў тамбуры да стенкі. Выйшла добра.
Ну амаль і ўсё што хацелася вам расказаць. Яшчэ больш фотаздымкаў можна паглядзець у альбоме Денис Полещука
Дабра вам усім=) і можаце падпісацца на паведамленні тут. Хаця я не прымушаю=)