Пакатушка: Стоўбцы-Івянец-Ракаў-Дзяржынск (Альпійская)
Трэк тута
Бралі беларускія горы хутка, таму так жа хутка пару фотак ніжэй …
Да месца старту закідваліся на электроне
(на фота: у сінім-Жэня, у зялёным-Дзімон, па той бок аб’ектыва-я)
Кропка старта: Стоўбцы
Доўга ехалі без прыпынкаў, каля 60 км, але вось каля гэтага помніка неагатычнага стылю цяжка было б не прыпыніцца і пафоткацца.
Івянец. Аляксееўскі касцёл |
Пабудаваны ў 1905—1907 гг. па фундацыі мужа і жонкі Эдварда і Альжбеты Каверскіх. У 1904 г. генералу Каверскаму ўдалося атрымаць дазвол на будаўніцтва гэтага касцёла паводле праекта архітэктара Хатоўскага. Але праект быў адхілены, а дазвол выдадзены толькі на будаўніцтва капліцы на могілках. Намаганнямі генерала 30.11.1904 г. атрыманы дазвол на будаўніцтва замест яе касцёла. 2 мая 1905 г. архібіскуп Ежы Шэмбек асвяціў закладны камень, а 23 снежня 1907 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне храма. 3 1976 г. ён выкарыстоўваўся пад кнігасховішча сталічнай бібліятэкі (былой Дзяржаўнай імя У.І. Леніна).
Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансепта, якія далёка выступаюць за межы сцен падоўжнага карабля. Двух’ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Вежа завершана трохвугольнымі шчытамі, упрыгожанымі аркатурай і шпілямі-фіяламі. Уваходны партал вырашаны стральчатай аркай і акном-ружай над ёй. Гатычны вертыкалізм і сілуэтную стракатасць будынку надаюць шпілі пілонаў-контрфорсаў, востравугольныя шчыты, высока ўзнятыя стральчатыя вокны-біфорыумы, дэкаратыўная аркатура. Прысадзістасць, стацыянарнасць архітэктурнай кампазіцыі надаюць крылы трансепта і магутны, выкладзены з вапняковых квадраў цокаль. Уражвае архітэктурная эстэтыка храма, высокая культура будаўнічых работ, высакаякасная цагляная муроўка. Лінейка і цыркуль ў паслухмяных руках таленавітага архітэктара ствараюць вытанчаныя і віртуозныя камбінацыі прамых і крывых ліній, чысціню форм, якія нясуць вялікі эмацыйны зарад.
Гатычная тэма працягнута і ў інтэр’еры храма. Прастора нефа, перакрытая стральчатым нервюрным скляпеннем на падпружных арках, адкрываецца ў апсіду і крылы трансепта вялізнымі стральчатымі прасветамі. Інтэр’ер упрыгожвае паліхромная арнаментальная размалёўка. «Гатычны» алтар, асветлены бакавымі стральчатымі вокнамі, быў выкананы з дубу ў выглядзе трохчасткавай кампазіцыі з арэолам разных высокіх фіялаў па вуглах, востравугольных франтонаў; у цэнтры змяшчаўся абраз св. Аляксея.
У дарозе
А зараз да вашай увагі аграгарадок Ракаў:
Музей-галерэя «Янушкевічы» |
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі |
Пабудаваны ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзіхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Каля касцёла праводзіліся кірмашы. Пасля 2-й сусветнай вайны не выкарыстоўваўся. У 1990-я гг. вернуты парафіянам.
Першы касцёл пабудаваў князь Геранім Сангушка ў 1676 г. Праз 10 гадоў Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундуе кляштар дамініканцаў, існаванне якога адзначыу сакратар аўстрыйскай амбасады Ёган Корба. У 1712 г. ўвесь кляштарны комплекс згарэў; адбудаваны намаганнямі айца Валадковіча. У 1812 г. ў час вайны расейцаў з французамі касцёл спалены, адноўлены ў 1824 г. У 1835 г. дамініканскі кляштар скасаваны, а касцёл заменены на парафіяльны.
Помнік архітэктуры неаготыкі. 3-нефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і круглай апсідай. Аб’ём цэнтральнага нефа накрыты 2-схільным дахам, які на галоўным фасадзе прыкрыты шчытом з зубчастым абрамленнем. Бакавыя больш нізкія нефы накрыты 1-схільнымі дахамі, вылучаны на галоўным фасадзе 2-яруснымі чацверыковымі вежамі з высокімі шпілямі. Крьшы трансепта над 2-схільнымі дахамі надаюць храму крыжовы план. Па фронце будынак расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі на 3 часткі: цэнтральная вылучана ўваходам у выглядзе стральчатай аркі з акном-ружай над ёй; 2 меншымі аналагічнымі парталамі вылучаны бакавыя ўваходы ў вежах. У архітэктурным афармленні шырока выкарыстаны ступеньчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы і аркатурныя паясы. У інтэр’еры — стральчатыя скляпенні. У 1990-я ўпрыгожаны сюжэтнымі барэльефамі выкананымі вядомым скульптарам Валяр’янам Янушкевічам, які стала пражывае ў Ракаве.
Царква Праабражэння Гасподняга |
Пабудавана ў 1730—93 гг. з цэглы як храм уніяцкага манастыра (заснаваны ў 1702, скасаваны ў 1839) на сродкі прыхаджан, а таксама князя Сангушкі і членаў Ракаўскага брацтва св. Ганны. У 1866 г. храм пераасвячоны ў праваслаўную Спаса-Праабражэнскую царкву. Мела 6 прыпісных храмаў: Свята-Крыжаўзвіжанскі ў Ракаве, у в. Выгонічы і 4 могілкавыя ў навакольных вёсках. У 1877 г. і 1884 г. рамантавалася. 2-прастольная з прыдзелам у імя св. Міколы, прастольныя святы 19 жніўня і 19 снежня.
Помнік архітэктуры барока з прыўнесенымі ў 19 ст. рысамі рэтраспектыўнарускага стылю. 1-нефавы прамавутольны ў плане будынак з выцягнутай паўкруглай апсідай, да якой з паўночнага боку далучана рызніца, з паўднёвага — Мікалаеўская капліца з 3-граннай апсідай. Галоўны фасад эавершаны 3-вугольным франтонам і быў фланкіраваны вежамі (захаваліся першыя ярусы). Сцены рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках, апяразаны па перыметры прафіляваным карнізам. Па цэнтры 2-схільнага даху ў 1866 г. надбудаваны магутны драўляны 8-гранны барабан, накрыты сферычным гранёным купалам з галоўкай, над апсідай — макаўка на 8-граннай шыі. Макаўка надбудавана і над франтонам невялікага правага прыдзела.
Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, якое ў апсідзе завершана конхай. Апсіда вылучана аднесеным у яе глыбіню 1-ярусным пазалочаным іканастасам 2-й палавіны 19 ст. Над цэнтральным уваходам у малітоўную залу выступае галерэя хораў, якая апіраецца на 3-пралётную аркаду. Пад царквой крыпта, у якой хавалі мясцовых памешчыкаў (у 1866 засыпана).
У 1886 г. перад царквой пабудавана мураваная 2-ярусная пірамідальная брама-званіца рэтраспектыўна-рускага стылю. Ніжні ярус уяўляе сабой арку, верхні — 4-гранны аб’ём са скразнымі арачнымі прасветамі. Пакрыццё мае характэрныя для старажытнарускага дойлідства хвалепадобныя схілы.
На браме можна убачыць такую шыльдачку
Не усіх яшчэ перабілі (каля Дзяржынска)
Вершнікаў у той дзень не было бачна
Ну і вось яно
Апошія метры і…
Перамога!
Вышыню у 345 метраў узялі:
Яўген (Benyash)
Дзімон (timon981)
і я (bender rodriguez)
І напрыканцы, калі б мы там не фоткаліся доўга, то б паспелі на электрон, а так прышлося вось на гэтай станцыі прасядзець 2 гадзіны
станцыя Койданава
па трэку выйшла 148 км.
Дата: 16.09.13г