Пакатушка па паўночным палессі: Люшча-Целеханы-Івацэвічы

Аб тым як сустракала нас паўночнае Палессе чытайце далей

Трэк

Стартавалі вельмі рана. Цягнік адыходзіў у   4-47 . Вакзал  «Баранавічы-Палесскія»  «адправіў»  нас па аднайменным маршруце.

Баранавічы-Палескія

Баранавічы-Палескія

Кампактна уладкавалі ровары. Нас было чацвёра.

ровары у вагоне

ровары у вагоне

Прыехалі на станцыю Люшча а 7й раніцы.

Ст. Люшча

Ст. Люшча

Палессе — рай для буслоў.

бусел

бусел

Дарога была добрай і  прыгожай. Абапал дарогі стаяла вада.  Ехалась жвава,  Дзе-нідзе на дарозе трапляліся зломанныя галінкі дрэваў,  а таксама кусты

Віця

кусты на дарозе

кусты на дарозе

дарога на Палессі

Злева на права: Лёша,Саша, Віця

Праз 25 км трапіла першая вёска Багданаўка, дзе вось на такім рынку набылі цукерак «Кароўка» ды кукурузныя палачкі.  А таксама пачулі своеасаблівы палескі дыялект.

рынак у в. Дабраслаўка

рынак у в. Дабраслаўка

фото- Victogan

Урааааа!

фото- victogan

Уладкавалі кукурузныя палачкі. І вельмі адказную працу,як іх везці, даручылі Лёшы

Як вокам кінь – адны пяскі.
Дзе краявіду сугалоссе?
Марнее кволае калоссе,
Ідуць каналы напрасткі. (Георгій Ліхтаровіч)

дарога на Палессе

канал

непраязжаемыя пяскі

У в.  Камень можна было ехаць толькі каля плоту па сцежцы.

-Гэту вёску трэба было назваць не «Камень»,  а «Пясок»- кажа адзін з удзельнікаў пакатушкі

в. Камень

У гэтай жа вёсцы Віця паказаў нам прыгожую званіцу, якой пакуль няма на глобусе.тут.бай

званніца у в. Камень

званніца у в. Камень

Недалёка знаходзілася в. Вяз з такімі якарамі

якара у в. Вяз

якара у в. Вяз

Прыпыніліся для абеда, ці лепш сказаць для сняданку на беразе Пагоста

Пагост

Пагост

Пагост

Пагост

Гэта былі толькі першыя 40 км, наперадзе яшчэ чакала каля 100. Добраўладкаваны бетоннымі плітамі канал.

канал

Далей нас Віця пракаціў па 10 -ці кіламетровай брукаванцы.

брукаванка

Яе так там асцярагаюць, што ездзяць  па абочыне. А  ездзіць па ёй можна , але не хутка.

брукаванка

брукаванка

Калі зноў заехалі ў лес, то адчулі на сабе увесь моц  пяску, ён аддымаў у нас усе сілы.  Дзесьці была яшчэ не зусім раз’ежджаная дарога .

лес

фото-Victogan

А дзесь шукалі любыя выхады, каб не патрапіць у пясок

лес

Царквушка, не памятаю дзе мы яе сустрэлі.

царква

а вось такіх вышак па пуці я налічыў каля пяці. Вышыня дзесьці з 5- 6 павярховы дом, а можа і вышэй. Цікавая пабудова.

вышка

Буслы тут амаль што на кожнай хаціне
На дахах у гнёздах сядзяць,
І сонечным водбліскам недзе ў нізіне
Балоты яскрава гараць… (Кірыл Азімка

балота у лесе

фото- Victogan

лес

лес

Шмат часу было патрачана на забалочаны лес.  І па- гэтаму было вырашана яшчэ трохі адпачыць на Сомінскім возеры

Сомінскае возера

Сомінскае возера

і паехаць па асфальту да Івацэвіч.  Надвор’е крыху сапсавалася.   Трафік аўтамабіляў быў вялікім і калі трапляліся дарожкі для ровараў, то ехалі па ім.   на прыпынках рабілі невялічкія адпачынкі

фото- Victogan

Прыехалі ў Івацэвічы і паехалі да Баранавіч на электроне у 20-30. Далей мяне чакаў дысерт- 15 км ад вакзала да хаты пад дажджом. Карацей душ стаў фармальнасцю. Па трэку выйшла вось так . + Дабіралава да хаты 30 км. І ў  выніку 172 км і пакуль самая вялікая пакатушка у годзе 2014.

пакатушка

Удзельнікі пакатушкі. Лёша (nelson), Дзіма (bender), Віця (Victogan)*  і Саша (AlV1k) *- арганізатар. За час пакатушкі не адна жывёла не пацярпела. Усім дабра.

Больш фотаздымкаў будзе тут . А тут яшчэ адна справаздача ад Віці

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: