Паход на роварах па Карпатам. Кастрычнік-2014. Дзень чацвёрты- Апошні перавал
…пілі за сонца і вось яно! як ж прыемна сутракаць раніцу ў горах з сонцам. Нарэшце можна было высушыцца, пагрэцца пад праменямі, але пакуль яно было на тым сліхе і да нас не жадала даходзіць, ну што, тады мы паедзем да яго.Намёт мы ставілі на узвышшы, каб вадою нас не змыла, бо ліло з усіх шчылін. Куды не стань- усюды будзе вада на гарбату і на кашу.
Адразу калі прачнуліся пачалі вывешвать усё што было. Завесілі усё альтанку. нават местная гуцулка (назва жыхароў тых мясцін) падышла і пацікавілася, што мы тут робім, і пашкадавала, што мы у яе не папыталі прытулку, а спалі пад дажджом.
Паехалі уздоўж паселішча, якое было кантрасным па хатам. Былі як вельмі багатыя хаты, там і бедныя. Насупраць багатых дарога была як у Беларусі, стаялі крамы і кавярні.
Каля адной з такой кавярні мы прыпыніліся каб папіць, нарэшце кавы. Ігар паглядзеў у карту і сказаў, што нас на перадзе чакае аж 3 перавалы па 800,900 і 1000 м. Вось як раз у такой паслядоўнасці нам трэба будзе іх пераязжаць. Прыйдзецца вельмі цяжка, але магло быць і цяжэй калі яшчэ быў б дождж.
Падзякавалі за смачную каву і паехалі. У параўнанні з прошлымі днямі, наш сенняшні маршрут быў вельмі прыгожымі, мы падымаліся сярод садоў. Вось напрыклад у гэтым садзе раслі арэхі. Аб’ектыў запацеў знутры, таму і атрымаўся такі эффект, як у інстаграме)
Метр за метрам мы падымаліся на першы перавал. Асноўнае перадача на ровары гэта 1-1, ну можна яшчэ і 1-2. Хуткасць пад’ёма была каля 7-9 км/г.
І вось ён, нарэшце, мы дасягнулі вышыню ў 800м і пад сонечнымі прамянямі пафатаграфавалі мясцовасць. (панараму можна адчыніць у асобным вакенцы для лепшага агляду)
Ну і зразумела ж селфі для калекцыі- хутка можна выставу рабіць)
Далей быў спуск. Можна палічыць, што на спуске хуткасць павінна быць значна большай, але не. За камяністых дарог прыходзілася пастаянна трымаць ровар на тармазах і хуткасць была каля 10-15 км/г. Тармазным калодкам не вельмі пашансавала, яны хутка сціраліся.
У Закарпацці рэдка можна было заўважыць такой актыўнай палітычнай дзейнасьці, як каля Івана-Франковска. Вось , напрыклад, адзін з рэдкім выпадкаў калі на хаце вісяць сцягі. Украіна хоча ў ЕЗ.
А мы тым часам штурмуем другі перавал, але не заўсёды атрымлівалася на кані. Градус пад’ёма быў больш за градус той гарэлкі, што мы спрабавалі.
Вось трэба было прадаць ровары і набыць такі сродак перасоўвання.
Але мы не шукаем лёгкіх шляхоў- і вось мы ужо на другім перавале 900м. І абавязкова зафіксавалі гэта
Так як было ужо каля 15 гадзін, а мы яшчэ не абедалі, то расклаліся тут.
папілі Высакагорнай гарбаты высока у гарах)
Трымайце яшчэ пару фотаздымкаў з перавалу.
Якой прыемнай нечаканасцю было адразу пасля абеду ўбачыць вось гэта!
Сабакі убачыўшы нас, пачалі гаўкаць. А авечкі сваімі званкамі гралі такую мелодую, што не хацелася нікуды далей ехаць, а слухаць, слухаць і слухаць. Паглядзіце відэа і паслухайцке таксама гэта абавязкова, яно не шмат важыць.
Прыгажэй, мабыць, я яшчэ нічога не бачыў)
І гэта быў адзін з найпрыгажэйшых перавалаў
А там унізе утульна месцілася Кобылецкая поляна, куды нам і трэба было з’ехаць і зноў узяць апошні, самы высокі перавал у 1000м, вось там ён удалечыні.
Ужо і сонца пачынала садзіцца. Ужо відавочным было тое, што у Рахаў мы прыедзем у цемені.
Радавала хоць тое, што падымалися мы па добрай дарозе і настрой быў выдатны.
Вось тое сонца, якому мы так радаваліся, зашло за вялізную гору і больш мы яго у той дзень не бачылі
Прыехалі мы ў Рахаў позна. Далей трэба было паглядзець ці можна з яго дабрацца цягніком да Івана-Франковска, ці прыйдзе за дзень праехаць па асфальце 150 км каб паспець на цягнік да дому. Ужо гатовы былі да таго каб не спаць, а адразу ехаць. Але к шчасцю, ці не к аватурызму, цягнік усё ж такі быў.
У нас было яшчэ шмат часу да яго, бо ён адпраўляўся у 00-30. паездзілі па горадзе пашукалі лазню, але не знайшлі. Пераапраналіся на чугуначным вакзале. Там, дарэчы і паелі і папілі. Потым толькі пачалі прыходзіць людзі.
Такім чынам наш паход па Карпатах скончыўся, але заўтра яшчэ быў дзень каб пакатацца па Івана-Франковску і паесьці мясцовай ежы. Пра гэта я напішу у асобнай справаздачы. Мы падняліся агульна на 4422 м за гэтыя чатыры дні.
Усім дзякуй хто надаў увагу і прачытаў усё справаздачу. А яшчэ дзякуй Ігару, што арганізаваў такі цудоўны восеньскі паход на Карпаты. Абавязкова едзьце сюды увосенні. Дарэчы мы не сустрэлі ніводнага турыста за ўвесь час.