Праз Налібоцкую пушчу: Багданаў-Налібакі-Стоўбцы

Публікую сваю запаздалую справаздачу аб тым як у пачатку траўня праехалі з поўначы на поўдзень самы вялікі лясны масіў Беларусі. Нажаль сустрэць зубра, аленя ці лася не давялося. Толькі сустрэлі жанчыну, якая б хацела заехаць на станцыю чыгуначнага вакзала на кані. Падрабязней чытайце далей

Трэк тут

Каб дабрацца да месца старта неабходна было выехаць з Баранавіч у 5 гадзін раніцы да станцыі Ліда, а там зрабіць перасадку на цягнік да станцыі Багданаў.

на станцыі ў Лідзе.

Каб набыць квіткі на цягнік у Лідзе мы зацянулі свае ровары унутр вакзала, чым выклікалі бурную незадаволеннасць мясцовай жыхаркі. Яна з крыкам: «А если я сюда на лошади заеду!?»  прывяла да нас дзвуюх супрацоўнікаў міліцыі, якія паглядзелі на нас моўчкі з выглядам «што ж вам не спіцца», адвярнуліся і пайшлі далей. Жанчына у пакіне пакінула вакзал, мо спяшалася куды. Мы набылі квіток да Багданава ды вынеслі ровары на вуліцу чакаць цягнік.

Чыгуначны вакзал г. Ліда

Ехалі ў амаль пустым вагоне, папівалі незвычайна смачную чыгуначную гарбату і ўспаміналі  жанчыну з канём.

Былі ў Багданава у 9-30

чыгуначны вакзал Багданоў

І першай адметнасцю Багданава стаў-смярдючы цягнік.

 

Але перш за ўсё Багданаў знакаміт тым, што тут было да падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага радавое гняздо мастака  Фэрдынанда Рушчыца.

Паштовая марка Беларусі, 1994 год

Паштовая марка Беларусі, 1994 год

Непадалёка ад вакзала стаіць шыльдачка  «Веломаршрут по Воложинским гостинцам»

Веломаршрут по Воложинским гостинцам Богданов

Веломаршрут по Воложинским гостинцам Богданов

Недалёка да Багданава знаходзіца вёска Дзесятнікі, дзе можна ўбачыць  могілкі 1-й сусветнай вайны  ў маляўнічым месцы на пагорку ля выгіну р. Альшанка.

Помнік жаўнерам палеглым у 1-ю сусьветную вайну

Помнік жаўнерам палеглым у 1-ю сусьветную вайну

Могілкі ўпарадкаваны «за польскім часам» у 1922 г. Тады ж з бутавага каменю быў змураваны помнік палеглым вайскоўцам. У беларускіх крыніцах помнік лічыцца за капліцу, а могілкі — за нямецкія. Але ж значная частка пахаванняў — гэта магілы як пайменных, так і невядомых жаўнераў расейскае арміі. Сустракаюцца пахаванні аўстрыйскіх вайскоўцаў.

Помнік жаўнерам палеглым у 1-ю сусьветную вайну

Помнік жаўнерам палеглым у 1-ю сусьветную вайну

пахаванні

фрагмент

Культурная-асветніцкая праграма раёна сканчвалася на праглядзе сядзібнага дома Храптовічаў каля вёскі з вельмі багатай гісторыяй-  Вішнева. Будзе яшчэ час — абавязкова сюды заеду з больш дакладнай мэтай. 

сядзібны дом Храптовічаў

камень з надпісамі

Прыгоды пачаліся нечакана- дарога у лесе па якой мы ехалі паступова пераўтварылася ў  балота.

Прышлося шукаць альтэрнатыўныя пуці абыхода

Адзін з прытокаў Нёмана — Бярэзіна.

р. Бярэзіна

Шмат часу і сіл адняла ў нас нечаканае балота, па-гэтаму было вырашана паехаць ха аўтамагазінам каб падсілкаваца мясцовымі прадуктамі. 

Адным для мяне здзіўленнем было тое, што мясцовыя жыхары бралі нейкую каўбасу, сальцісон, курыцу. Няўжо у вёсках ужо не трымаюць свінней ці курэй? Толькі адно засталося непарушным- падышоў дзед і узяў маленькую. Мы ж набралі найсмацнейшых валожынскіх булак з творагам. Раю пакаштаваць- тут твораг не шкадуюць. 

Потым пачаліся звычайныя Налібоцкія дарожкі. Тут мы добра патрэніліся перад гонкай «Р-спорт Налібокі», справаздачу якой я яшчэ таксама не напісаў. 

р. Іслач

 

Такая ж шыльдачка як у Багданава, але на гэты раз мы знаходзімся ў в. Дарагунь. Шкада што трэба было спяшыць, а так можна было наведаць экалагічную трапу і вальер з зубрамі. Пакінем гэта на потым)

Далей глядзіце краявіды пушчы.

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

Праз 90 км нарэшце даехалі да аднайменнай вёскі. Адкуль і пайшло названне пушчы.

Налібакі

Недзе ля ракі, дзе не мае броду Шэрыя быкі танчуць карагоды Ланцугі ў начы адліваюць з ладам Воран там крычыць з воўкам родным братам.

Усю дарогу мы ехалі супраць ветру, а тут яшчэ і дождж набліжаўся да нас, дакладна мы набліжаліся да даджу.

Заставалася фінішная прамая і мы былі ў Стоўбцах. Добра прамоклі, але шчаслівыя і вымучаныя.

Стоўбцы чыгуначны вакзал

На вакзале у Стоўбцах мы таксама успаміналі за кавай жанчыну з канёмз Ліды. Як ж сумна было што такіх не знайшлося тут каб налаяцца на гэта.

Праехалі роўна 130 км. і па хуткасці добрай атрымалася падрыхтоўка да гонкі.

вынікі

 

Больш фотаздымкаў тут 
Трэк тут

Усім дабра і бабра.

Вам может также понравиться...