Пакатушка: Слонім-Жыровіцы-Новадзевяткавічы-Міжэвічы-Ружаны-Косава-Івацэвічы

Трэк тута.

Атрымаўся такі своеасаблівы тур па купалам. А яшчэ мы ўкрацілі львоў, даведаліся дзе Пуслоўскія гулялі ў стрытбол, якое дачыненне мае Напалеон Орда к капліцы Ордаў у Дзеревянчыцах, дзе можна танна пахаваць у Жыровіцах, і таксама пракантралявалі як ідзе рэканструкцыя палаца Сапегаў у Ружанах і палаца Пуслоўскіх у Косава, бачылі хату,  дзе жыў нацыянальны герой ЗША

 

Прыехалі у Слонім раніцай. Выходзілі на ст. Фабрычны каб паглядзець на прадмесце Слоніма Альбярцін.

Паглядзелі на касцёл неараманскага стылю, ўзведзены ў 1930-я гады.

 

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

 

 

Недалёка ад гэтага касцёла знаходзіцца праваслаўная царква 1936г.

 

Царква св.Афанасія

Царква св.Афанасія

 

 

Абавязкова трэ было заехаць і паглядзець  Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх.

На уваходзе нас сустракая такая вось інфармацыйная шыльдачка.

 

 

 

 

 

Брама. Ідзе актыўная рэканструкцыя.

 

 

 

 

Сядзібны дом (1-я палова 19 ст) у стылі позняга класіцызму 

 

Сядзібны дом

 

 

 

Зараз выкарыстоўваецца як культурна-дасугавы цэнтр

 

мы таксама не стрымаліся з Жэняй (украціцелі львоў)

 

Насупраць сядзібнага дома 

 

Флігель

Флігель

 

зараз як

 

в. Альбярцін

 

на ўзгорачку стаяў нейкі крыж без шыльдачкі

 

канюшня (зараз як моладзевы цэнтр)

 

 

А тут Пускоўскія гулялі у стрытбол

 

Ніагарскі Альбярцінскі  вадапад

 

 

«Слухай, там яшчэ нешта цячэ»- кажа Жэня. Падышлі і сапраўды яшчэ адзін вадапад

Што ён там выглядае?

 

А вось што! Качка (толькі зараз заўважыў, што папалася у кадр)

 

 

Далей нон-стопам па Слоніму

 

Ж/д вакзал, 1922г. Неабароко

Ж/д вакзал

 

Касцёл св. Апостала Андрэя 1775 г.п позняга барока.

касцёл св. Апостала Андрэя

 

Канал Агінскі 1767-83гг

Канал Агінскі

 

 

Капліца св. Дамініка,1745 г.,позняе барока

 

Капліца св. ДамінікаКапліца св. Дамініка

 

 

 

Спаса-Праабражэнскі сабор 1860г. (2006г) 

Спаса-Праабражэнскі сабор

 

Спаса-Праабражэнскі сабор

 

 

 

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар, 1690 гбарока, ракако, класіцызм

 

 

 

У парку

 

 

Вуліцы Слоніма

 

 

Далей заехалі на старыя могілкі, дзе можна было убачыць:

могілкі жаўнераў 1-й сусветнай вайны

могілкі жаўнераў 1-й сусветнай вайны

 

могілкі жаўнераў 1-й сусветнай вайны

 

капліца-Надмагілле

 

было шмат вельмі старых могілак 19 ст.

 

Від на Слонім з могілак

 

 

 

 

Кляштар бенедыктынак 1669г (зараз ліцэй)

 

Далей паехалі на Жыровіцы з заездам у в. Дзеравянчыцы. Пры выездзе з Слоніма сустракаліся прыгожыя хаткі

 

і ехалі па веладарожцы

 

У в. Дзеравянчыцы нас сустракала сядзіба Ордаў. Род Ордаў пасяліліся тут у 14 ст.  і займалі вялікія пасады у ВКЛ. А менавіта тут жыў Пётр Орда які быў стацкім саветнікам у Слоніме. Калі ў 1851г. памёрла яго жонка ён папрасіў пазваленне Віленскага Кс.Біскупа Жылінскага на пабудову капліцы і  перанёс сюды нябошчыцу-жонку Эвеліну.

сядзіба Ордаў

 

Там нас вітала жанчына, якая адчыніла нам каплічку

 

 

сядзіба Ордаў

 

І яшчэ адказала, што Напалеон Орда, які маляваў гэту каплічку 1861-77, не мае дачыненне да рода Ордаў, але дадала што «можа быць» (фота: radzima.org)

Вось чытайце шыльдачку

 

Паехалі на Жыровіцы. Трошкі зрэзалі трэк каб не ехаць па асфальту. А тут дарогу перамыла

 

прышлося ісці у брод

 

Далей праз в. Скоўдзічы, Тушэвічы і лясные дарожкі дабраліся да Жыровіч, дзе нас чакала- кафе «Елачка»

 

манастыр правасл. Успенскі 1470 г

манастыр правасл. Успенскі

 

 

 

Сабор Успення Прасвятой Багародзіцы, 1613г. Барока, класіцызм

 

Сабор Успення Прасвятой Багародзіцы

 

 

 

Насупраць званіца, 1828. Класіцызм.

званіца

 

Унутр не уваходзілі  так як не было часу ды і шмат хто з вас там быў, калі не то вось пазнаёмцесь с матэрыялам

 

Далей паехалі на Новадзевяткавічы. У асноўным быў асфальт. Праязжалі такія вёскі як  Акунінава

Помнік жаўнерам 2-й сусветнай у в. Акунінава

 

в. Партызанаўка


 

За 10 км да Новадзевяткавіч пачайся непрыемны грэйдэр

 

Першае ўпамінаньне пра вёску Новыя Дзевятковічы адносіцца да 11 траўня 1598 года. Цікавую гісторыю пра род Мялешкаў і Слізняў якія валодалі  гэтай вёскай можаце пачытать тут. а вось чым нас прывабіла гэтая вёска: 

 

 

 

Касцёл Святых апосталаў Пятра й Паўла, 1786г.

 

Касцёл Святых апосталаў Пятра й Паўла

 

званіца

 

Касцёл Святых апосталаў Пятра й Паўла

Касцёл Святых апосталаў Пятра й Паўла

 

Касцёл Святых апосталаў Пятра й Паўла

 

 

 

на Міжэвічы ехаць было каля 10 км, але таксама усё дарогу быў непрыемны грэйдэр

 

в. Міжэвічы. Царква Нараджэння Божай Маці. 1867 г

 

 

 

 

Да Ружан заставалася каля 15 км афальта. Адпрацавалі з Жэняй па кіламетру.

 


 

Перасеклі Брэсцкую вобласць і вось і РужаныПершае пісьмовае ўпамінаньне аб Ружанах (Ражаны) датычыцца 1552 г. Мястэчка належало Тышкевічам, а з 1598 г. — Сапегам, многія зь якіх займалі адказныя пасады ў дзяржаўным апараце Вялікага княства Літоўскага. Адзін зь першых Івашка Сапега частаваў у Ружанах караля Жыгімонта 1 зь велізарнага крышталёвага келіха. Падрабязней чытайце тут

 

ружаны

 

Троіцкі касцёл, які фундараваў Леў Сапега у 1596г.

Троіцкі касцёл,

 

Разьба па дрэву у парку

 

Помнік у парку ад наступстваў  2-й сусветнай вайны

 

 

Царква Святых Пятра й Паўла, 1762 г. 

Царква Святых Пятра й Паўла, 1762 г.

 

 

 

і базыльянскі кляштар 1675 (дарэчы будаваў яго той архітэктар, які рэкантсруяваў ружанскі палац у 1780 г)

 

базыльянскі кляштар

 

закупіліся ў мясцовай краме

 

 

І вось ён Палац Сапегаў

У 1598 г. Барташ Брухальскі прадаў канцлеру Льву Сапегу свой маёнтак Ружаны, а той у пачатку XVII ст. узвёў палац і ўжо ў 1617 г. ушаноўваў у ім каралевіча Ўладзіслава.

 

Палац пацярпеў ад шведаў, знішчаўся войскамі канфедэратаў у 1698 г. 

Багатыя ўладальнікі за некалькі дзесяцігоддзяў першай паловы XVIII ст. аднавілі палац.

У 1784 г. канцлер Вялікага Княства Літоўскага Аляксандар Сапега прымаў у ім  караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 

 

У 1786 г палацавы ансамбль выкарыстоўваецца пад суконную фабрыку. 

Аляксандар Сапега пад уплывам факта падзелу Рэчы Паспалітай аддаў палац у арэнду габрэйскаму прадпрымальніку Пінасу. Але разгорнутая там ткацкая вытворчасць праз 30 гадоў занепадае і ператвараецца ў сціплую прадзільню воўны. 

 

Палацавы комплекс згарэў у 1914 г., часткова рэстаўрыраваны ў 1930 г., 

У 1944 г. разбураны падчас вайсковых дзеянняў. 

 

Захаваліся рэшткі асноўных будынкаў (галоўнага і ўсходняга карпусоў), аркады, уязная брама і флігелі па яе баках. І зараз фрагменты аграмаднага палацавага ансамбля выклікаюць незабыўнае ўражанне, горда і велічна ўзнімаюцца над паселішчам, якое распасціраецца каля падножжа палацавага дзядзінца.

Палац Сапегаў

 

на версе пры уваходзе

 

 

 

пафоткаліся

 

 

 Унутры двара

 

Цэнтральная частка

 

 У цэнтральнай частцы палаца знаходзіліся парадная зала і вестыбюль з двухбаковай лесвіцай, у бакавых частках — жылыя пакоі, кабінет, бібліятэка.

 

 

Пад будынкам у вялізных скляпеністых падвалах захоўваліся арсенал, архіў, харчаванне

 

 

 

А вось так зараз там ідзе рэканструкцыя палаца 

 

 А зараз адкажыце на пытанне: з такой хуткасцю і  колькасцю працоўных у якім ж стагоддзі яны яго адрэканструюць да такога стану?  

 

 

 Від на Ружаны з палаца

 

 

Далей на Косава дзе нас чакаў адрэканструяваны па першую стадыю у гламурным ружовым колеры  палац Пуслоўкіх. 

 Палац , валодаючы шырока развітой кампазіцыяй , уласцівай класіцызму , надзелены прыгоннымі вежамі і вежамі ў духу гатычнай даўніны , уяўляе рамантычнае плынь у архітэктуры сярэдзіны XIX ст.

Пераймальніцтва мастацкім стылях мінулых стагоддзяў выразна прасочваецца на фасадах . Зубчастыя завяршэння шматгранных вежаў , аконныя і дзвярныя праёмы спічастага абрысы , щелеобразные , накшталт байніц , прарэзы ў сценах, карнізы , падобныя на прыгонныя машикули , і іншыя дэталі з’явіліся штучным вяртаннем да архітэктурным формам сярэднявечча.

У час апошняй вайны палац згарэў і палілі яго ніхто іншыя як  партызаны.

 

Палац Пуслоўскіх, 1838 г.

палац Пуслоўскіх

 

Левая частка палаца ужо амаль гатова

 

З такімі колерамі ён выглядае неяк па дзіцячаму, мне больш да спадобы быў бы шэры колер. Вось  параўнайце з фоткай на глобусе.тут.бай

 

 

 

Від з палаца на месца дзе жыў Касцюшка

 

Калі ты не ведаеш хто такі Касцюшка— ты лох

 

 

 

дом у якім жыў Касцюшка

 

 

 

Каля абаснавалася прыватная сядзіба , дзе можна адгуляць прыгожа вяселле

 

 

І хуценька дахаты

 

У Івацевічах селі на электрон у 20-30.

 

Па трэку выйшла 130 км+ 30 км дабіралава дахаты.

 

Дзякуй Жэне за ўдзел у пакатушке.

 

Выкарыстоўваліся матэрыялы http://www.radzima.org і globus.tut.by

Вам может также понравиться...