Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня
Пакаташка была арганізавана Victoganam на каленкі. Карацей было так- у 23-50 анонс. 9-00 старт. На месцы старта было ўжо вырашана куды едзем. Фармат — асфальтавы матрац. Крыху фотаздымкаў будзе далей.
Трэк (gpsies.com) Фотаздымкі ( альбом g+)
На пад’ездзе да Моўчадзі ў лесе знайшлі помнік ахвярам 2-й сусветнай вайны. А менавіта 3600 габрэям-мясцовых жыхароў, якія былі тут растрэляны ў 1942 годзе. Помнік быў добра дагледжанным.
Мястэчка Моўчадзь цікавае месца. Тут жыло шмат габрэяў. Знешні від і размяшчэнне хат гэта падкрэсліваюць. Яшчэ год назад, калі я быў тут апошні раз, мне спадабалася аптэка. А што зараз я ўбачыў-ЖАХ! Як так можна было зрабіць. За гэта растраляць мала мясцовыя ўлады. Шмат пісалі і ў газетах пра гэта. Вось параўнайце 2 фотаздымка.
Далей нас вецер прынёс у Дварэц, дзе я быў упершыню. па-гэтаму калекцая царквушак і касцёлаў папоўнілась . Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы 1900г
Касцёл Святога Антонія Падуанскага 1904г
Старыя каталіцкія могілкі. Зрубленные дрэвы ўнеслі нейкі незвычайны антураж
І прыцягнуў да нас увагу стары інкасатарскі аўтамабіль пежо J5. На шыльдзе было пазначана, што ён працаваў на БПС-Банк. Апошні тэхагляд быў пройдзены у 2004 годзе. На лабавым шкле нейкі дэфект- можа выпрабоўвалі на кулянепрбіўнасць)
Дзесьці паміж Дварцом і Наваельняй у лесе выпадкова трапілі на яшчэ адзін помнік ахвярам 2-й сусветнай вайны. Тут толькі растралялі 10000 мясцовых жыхароў, а менавіта габрэяў.
Урэшце мы даехалі да Наваельні. Вось Наваельніцкае возера.
У краме мы набылі хлеб-кірпіч и сала. Нажа з сабой не было, але прадаўшчыца нам дазволіла скарыстацца нажом з крамы. Мілая ветлівасць з яе боку. І мы грызлі найсмацнейшую корачку хлеба-кірпіча з смачным наваельніцкім салам. Селі на цягнік і паехалі дахаты.
Праехалі каля 80 км.
Усім Дабра =)
БОНУС: справаздача ад Victogana