Тэставанне ПГ «Баранавічы 2014»
У нядзелю 8 чэрвеня меў гонар пратэставаць частку этапа ПГ «Баранавічы — 2014» разам з арганізатарамі Victoganам і Гогай. Як гэта было- далей…
За дзень да гэтага хлопцы ўжо пратэставалі водны этап гонкі. Сёння трэба было паездзіць на сушы.
Пачну з таго, навошта патрэбна тэставанне. Асабіста я не маю ніякага вопыта ў арыентаванні, і раскажу як я гэта разумею.
Арганізатары гонкі падрыхтавалі мапу з пазначаннымі на ёй месцамі, дзе знаходзяцца пікеты. Тэрыторыя абсяжная і пікетаў каля 70 і існуе выпадковасць, што недзе можна было памыліцца. А ляп у часе гонкі падрывае аўтарытэт арганізатарам. Вось па-гэтаму каб усё прайшло як трэба і праходзіць тэставанне. Для тэставанне падбіраецца чалавек, які не будзе удзельнічаць у гонкі і з нейкімі навыкамі ў арыентаванні. І тут арганізатарм не пашансавала, так як мой вопыт — гэта адзіны турзлёт у 8-м класе. Але выбару не было і мне ўрачыста ўручылі мапу, легенду ды компас і сказалі: «Едзь!», а самі ехалі ззаду ды падпраўлялі, каб нікуды далёка не заехаў. Мяне увесь час цягнула ў іншы бок, але ў хлопцаў цярпенне было жалезнае- дзякуй, што не забілі)
У выніку ўсяго гэтага я зразумеў як адзначаееца рэльеф на мапе і арыентаванне па ім, як браць азімут і навошта на компасе лінейка. Была аб’езжана каля 60 км трэка і забіта каля дзесятка аваднёў.
Адразу хачу папярэдзіць будучых удзельнікаў, што гонка будзе вельмі цікавай і ляпаў з пікетамі не будзе- даю асабістую гарантыю=)
А місія на гэтым скончана- сабраліся і паехалі.
BONUS: Раніцай да тэставання я праехаў па палігону каля Дзераўной- пару фотаздымкаў і КП. Такое адчуванне, што ехаў пасля вайны. Месцамі ямля была выпалена.
Усім дабра!
Прыязжайце да нас.