Суседзі 2014
Суседзі, суседзі, суседзі…
Мы з табою суседзі па сусьвеце.
Суседзі, суседзі, суседзі…
І ў гэтым сусьвеце мы блізка недзе.
Аб тым як Барананавіцкія «паехалісты» з’ездзілі на марафон «Суседзі -2014» чытайце і глядзіце далей =)
Цісні на плэй! Асобна фотаздымкі ў альбоме.
Што рабіць калі вашы суседзі паехалі шліфаваць жэзлонгі ў Балгарыі ды Турцыі? Правільна- вы едзіце да іншых і тусіце па маляўнічых наваколлях Аўгустоўскага канала.
Так і я разам з Victoganам, Гогай, Мини-гогай, Benyashам, Хрустяшкой і Дзімай зацягнулі свае ровары на 3-ю паліцу начнога цягніка да Гродна. Сон націснуў на вочы. «Прачынайцесь! Гродна!»- крычыць праваднік. Хуценька сабраліся і паехалі вось па гэтаму маршруту, які прапанаваў Victogan, каб падзівіца нішцякамі да старта гонкі. Часу хапала і мы паехалі.
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ
Першая кропка ад 15 км ад Гародні гэта Крапасны форт №2 Першай сусветнай вайны каля в. Навумавічы.
Насупраць форта на ўзгорку стаялі крыжы.
Доўга не сядзелі і рушылі далей. Тум больш нас чакала лічба «2» на globus.tut.by. Гэта Палац Валовічаў у Сьвяцку XVIII-XIX ст. пабудовы . Патусілі і пафоткаліся і там. (больш фота ў канцы па спасылцы)
Далей нас дарога прывяла ў Сапоцкін. Тут мы заехалі на хрысціянскія могілкі.
Уваход на Сапоцкія могілкі
Капліца-пахавальня Ю. Гурскага 1873 г .п
Могілкі польскіх жаўнераў, палеглых у 1919-1920гг
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 1789г.п
А вось праз 3 км і месца сбору. Людзей было шмат і трэба было адстаяць чаргу каб зарэгістравацца і атрымаць свой нумар.
Перад стартам разбілі намётавае мястэчка каля Аўгустоўскага канала, дзе і купаліся.
Елі, пілі і падрыхтоўваліся перад стартам.
Далей быў старт і пыль узнялася ў неба. Ехаць было усяго каля 60 км, таму неадкладваючы на потым усе круцілі як маглі. Калі ў мяне ўжо амаль пачаліся выварочвацца лёгкія- было толькі 5 км… Трэк быў цяжкім- пад’ёмы з пяском аддымалі сілы, але гэта дапамагала мне дагнаць сапернікаў, бо па раўніне мяне звычайна наганялі. Разметка была шыкоўнай, але нават нехта прымудраўся паехаць не туды, хутка разварочваўся і вяртаўся на дыстанцыю. Валанцёры машуць сцяжкамі, дзеці прыдарозе падтрымлівалі воклічамі раварыстаў- я на тур дэ Франс.
Злавіўшы тэмп і падсеўшы на кола, мне заставалася толькі спадзявацца, каб ногі не адказалі…але на 17 км пад адну крутую горку ламаецца «петух» і ўсё на гэтым скончылася Бяру ровар і адыхожу далей ад трассы каб не перашкаджаць удзельнікам. «Выжимка» засталася ў лагеры- ланцуг не скарачу. ..17км пешшу? Трэба патэлефанаваь ограм- мо аўто вышлюць) «Пешшу»- сказала мне дзяўчына там дзе калісьці быў гадзіну назад. Набіраю СМС сябрам каб пасля гонкі можа прывязлі мне «выжимку», а сам кладуся на мяккі мох і назіраю як адзін за адным праязжаюць удзельнікі.
Прайшло каля гадзіны і, мабыць, мяккасць моху дазволіла шэрамаму рэчыву адысці ад жопы да галавы- я вырашаю паглядзець у навгатар дзе я. І вось яно! я, аказваецца, у 5 км ад старта!
Зато я перш за ўсіх прыехаў дайшоў да фінішf!
Пайшоў адразу тапіць сваю крыўду ў канале. Наступнымі пад’ехалі Жэня з Ігарам. Жэня таксама не без прыгод. А Ігар у сваім класе быў лепшым з нас.
Далей пад’ехаў Віця (як заўсёды з фоткамі з дыстанцыі), Влад з пагнутым Ірай колам, якая ехала за ім уся у бінтах, як жаўнер. Дарэчы нехта усё зблытаў і палічылі , што Іра ехала без каскі, што і азначала дыскваліфікацыю. Вось так чалавек прарываўся ў бой, а залік не паставілі- крыўдна.
А потым мы адпачывалі пасля гонкі.
Можна было адчуць сабе русалкай і дагнаць тое ад чаго данасіліся рэтра кампазіцыі.
А потым мы нават пабывалі на рок-канцэрце.
Тут можна было набыць піва і шмат іншага.
працяг на наступнай старонцы…