Пахадушка па Ляхавіцкаму р-н
Сення адчынілі сезон зімовым пахадушкам. Прайшлі 30 км па Ляхавіцкім лясам. Знайшлі артылерыйскія пабудаванні часоў першай сусветай вайны. А так лес-лес і яшчэ раз лес.
Праглядзець и спампаваць фотаздымкі можна тут
Выехалі раніцай з Баранавіч на аўтобусе «Баранавічы-Ляхавічы» у 7-10. У Ляхавічах пераселі на другі и даехалі да вёсцы з жудаснай назвай- Нівішча. А там у лес партызаніць. Толькі вачыма правялі аўтобус.
Куды ісці далей? Віця з Ігарам плануюць наступны ход.
Наведалі Дот каля в. Нівішча
Лесам-лесам. Нажаль, але такіх прыгожых сцежак было нешмат сёння.
Незаўбаве трапілі на Нямецкую артылерыйскую пазіцыю Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.). Вось тут і тут шмат цікавага пра іх напісана. Раю пачытаць. Батарэя складаецца з пяці збудаванняў: тры з іх — непасрэдна хованкі для артылерыйскіх гармат, два — штабныя збудаванні
Звярніце ўвагу на структуру сцен: па нейкіх прычынах вонкавая апалубка збудаванні была выраблена з тонкіх бярвення. ўсе збудаванні, акрамя аднаго, выкананы па такой тэхналогіі залівання бетону. Магчыма, у мэтах эканоміі інжынеры вырашылі не выкарыстоўваць звычайныя дошкі: якая розніца, як ўмацаванне выглядае звонку, тут ужо не да вынаходстваў. Хоць у некалькіх кіламетрах ад гэтага месца размешчаны мураваныя ўмацаванні з барэльефамі і гравюрамі, выкананыя з усёй дбайнасцю. Падыход да ўзвядзення ўмацаванняў ў розных падраздзяленняў быў аўтарскі.
Тут была выкарыстаная дашчаная апалубка, у выніку чаго сцяна атрымалася роўнай і акуратнай. Доскам каля 100 гадоў!
На столі захавалася апалубка.
Сталактыты
Надпісы на польскай мове
Тэкст на таблічцы паведамляе аб тым, што тут дыслацыравалася 2 рота, верагодна, 13 палка. За датай 1917 года.
Адзін з збудавання штаба
Пайлі далей. Вось елкі, напрыклад
Вось зноў след ад лініі фронта
Выйшлі на піянерскі лагер, тут ужо былі у гэтым годзе.
Бабры завалілі дрэва- бабровая справа бабраваць вялікія дрэвы
Ура! АБЕД! Макароны з тушняком і кісель.
З Віцяй з зайздасцю пазіралі на Ігаравы боты, бо яму было, ў адрозненні ад нас, суха. Берцаў у такое надвор’е хапіла на 3 гадзіны- узяць на заўвагу.
Вось возера ў лесе
А вось тут было возера
Пералазім праз вогненную лаву глыбінёй у 10 км.
Фінішная прамая праз поле
Амаль на Востраве (так вёска называецца)
Помнік габрэям у в. Востраў
Транспартныя патокі ў вёсцы. «Такую б дзеўчыну ў жонкі ўзяць»
Царква ў вёсцы Востраў
Вось прыпынак і дахаты. Аўтобус і дахаты.
Прайшлі 30 км. Ногі балелі. Усім дабра.