Пахадушка «Заслуцкая»

Victagan зноў выцягнуў нас у паход. Асноўная мэтай было паслухаць  правады з напругай у 750 кВ і паблукаць па лесе. Паход доўжыўся 2 дні. Сярод удзельнікаў было 4 чалавекі з Баранавіч м 3 з Мінска. Прайшлі за 2 дні каля 40 км. Крыху падрабязней будзе далей.

 ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

Трэк першага дня тут

Усе фотаздыздымкі першага дня можна спампаваць тут

Дабіраліся да месца старта на цягніках: Баранавічы-Слуцк і Слуцк-Асіповічы.  Ехалі ў цягніку пілі гарбату.

А Віця рэкламаваў новыя віды прадукцыі . Колькі яму плацяць за рэкламу ніхто не ведае.

Слуцкі чыгуначны вакзал.

Слуцк. Чыгуначны вакзал

Слуцк. Чыгуначны вакзал

Слуцкі аўтавакзал- рухомы састаў

У Слуцку да нас далучылася группа з Менску, з якой мы паспяхова даехалі да месца старта- Пасека.

Далей быў толькі лес. 

А па  дарозе трапляліся паляўнічыя. Хендэ хок, таварышчы!

Віця крадзе магнітолу

Гармонія

Трэба набыць добрыя шкарпэткі- зрабіў Віця выснову пасля гэтага паходу.

Крыху зімовых малюнкаў

в. Солан

У вёсцы Солан зайшлі у краму. Фатаграфаваць нельга- сказала прадаўшчыца- сакрэтны аб’ект.

Далей нас павялі глядзець на «жужачыя» правады падстанцыі 750 Беларуская. Дарэчы, клёва было.

Ахоўнік станцыі «бдит» 

Пайшлі пад ЛЭП

Які вялізны выварацень!

Упадзе ці не упадзе на галаву?  Рабіце стаўкі

Далей нічога цікавага.

Цікавае пачалося калі сцямнела.

Мы прыйшлі на месца стаянкі, а вады- няма.

Пад льдом была толькі бруд.

GODFLY параіў збіраць чысты снег са льда. І усё атрымалася. Вось гэтага снегу нам хапіла на стаянку. 

А далей? а далей мы павіншавалі Dzia з днём нараджэння. І ад такога заваротку падзей Dzia нічога не заставалася як дастаць з заплечніка ром, які калісьці на свой дзень нараджэння набыла Хрустяшка ў Нямеччынне. А пад  ром мы як семкі лускалі  незвычайныя і  цяжкія  загадкі romantikі. І апарылі  Віце нагу, але не моцна- хадзіць змог.

Вам может также понравиться...