Пахадушка «Заслуцкая»

ДЗЕНЬ  ДРУГІ

Трэк другога  дня тут

Усе фотаздыздымкі другога дня можна спампаваць тут

Так як нічога незвычайнага з намі не адбылося- вось вам невялікае апавяданне для інтрыгі=)

Аднойчы ў далёкай усходняй Беларусі заблудзіліся сямёра падарожнікаў. Яны ішлі на захад у пошуках шчасця і дабрабыту. На мяжы ўсходняй і заходняй Беларусі быў глухі лес з незвычайнымі выглядамі жывёл.Хадзілі легенды што ў заходняй Беларусі даляр не расце, а назва вуліц маюць сэнс.Сёння ім мела быць прайсці апошнія кіламетры. Каб не было так страшна ўначы спаць у дзікім лесе- яны для адвагі на ноч выпілі белага рому.Было чуваць як ноччу жывёлы прыходзілі блізка да намётаў, але нікога не з’елі. і так у поўным складзе прачнуліся яны рана.Нават сонца сонна працірала сваё адзінае вока.

Паснедалі і працягнулі свой шлях.

Праходзячы па лесе, ад страху абгортваліся на шоргаты ззаду, бо ў тых краях вадзіўся самы небяспечны звер- дзік з галавой Леніна. Ён усіх заклікаў да рэвалюцыі і гнаў таварышчаў наперад.
Да шчасця, сустрэлі звычайнага ваўка, які не захацеў ёсць Віцю,

а пабег за маладзейшым мясам- да Іры. Але Дзяніс, як належыць рыцару, адцягнуў ваўка на сябе.

і хто б ведае што было б далей, калі б не прыйшлі тутэйшыя людзі і не выратавалі дзяцей.

Фууух- пашансавала..
Лес утойваў пагрозу.
Прашоўшы ўжо вялікую адлегласць, падарожнікі вырашылі перакусіць і падумаць як пайсці далей
І вось яны ўжо падышлі да таго месца адкуль можна было з’ехаць на паравозе, але, нажаль, рэйкі панеслі мясцовыя жыхары на металаллом- усходняя ж Беларусь, хуле.
Прыйшлося далей ісці пешшу, а сілы пакідалі людзей.
Неабходна было яшчэ падсілкавацца. «Елі мяса мужыкі»
Яшчэ некалькі гадзін прабіраліся падарожніку па лесе пакуль не выйшлі ў закінутую вёску. Усе даўно ужо выехалі ў заходнюю Беларусь…

І як жа яны былі рады сустрэць воз, які таемна перавозіў людзей з усходняй Беларусі ў заходнюю. Усяго толькі за 15 тыс за «неабавязковы» квіток вазак пагадзіўся перавезці людзей.
Радасць. Мы пераехалі мяжу!

 

 Дзякуй

 Усім дабра)

Вам может также понравиться...