Паход на роварах праз Белавежскую Пушчу (Дзень другі)
У другі дзень нашай белавежскага пахода мы наведалі яшчэ некалькі адметнасцей, якія стандартна прапануюць паглядзець на турыстычнай трапе. Гэта: сядзіба Дзеда Мароза, возера Лядское, дуб-патрыярх, а ды вальеры з жывёламі. А таксама даведаліся што зараз знаходзіцца там, дзе калісьці падпісвалі дагавор ад распадзе СССР і асядлалі зубра. Аб усім падрабязней чытайце і глядзіце далей.
Дзень другі
Пасля смачнейшага глінтвейну адпачывалася дорбра, праспалі каля 11 гадзін і спалі б яшчэ, калі б не 90 км наперадзе. Выехалі з вёскі на аб’язную вакол Белавежскай пушчы дарогу Р98. Дарога без аўтамабіляў-затое асфальт выдатнай якасці.
«Счастливый путь» у нікуды, больш няма чаго дадаць.
Па выдатнаму асфальту дакацілі да КПП у в. Белы Лясок. Тут вам прадстаўляем эвалюцыяю раварыста. Мала хто ведае, што пасля ранга «лось» існуе яшчэ ранг «Зубр».
Паказалі квітанцыю аб аплаце і пропуск на два дні жанчыне, якая дзяжурыла на КПП. Тая нешта не зразумела як мы едзем і чаму з нас узялі 30 тыс, замест 20 тыс, як у іх. Нарэшце нас прапусцілі і мы выехалі на царскую дарогу. Вось па ёй калісць Аляксандр III тапіў на сваіх конях на паляванне. Сустракаюцца вось такія царскія гербы ўздоўж дарогі.
Дарога амаль заўсёды была прамой, толькі месцамі з паваротамі. Афальт таксама высокай якасьці. Жывёл, нажаль, мы не сустрэлі. Мабыць баяцца яны блізка падыходзіць да дарогі, бо пару раз у гадзіну праязжаюць аўто. Ды і у нас пакрышкі не шашовыя- не ціхія.
На павароце да Віскулей асядлалі двух зуброў. Рост у іх прыблізна адпавядае сапраўднаму.
Да Віскулей была вясёлая дарога с добрымі пад’ёмамі і спускамі-хуткасць дасягала 50 км/г. 2 км амерыканскіх горак.
Упёрлісь у вялікі жалезны плот. На усіх слупах стаялі па дзве камеры, нават у лесе. Усё зразумела — гэта не музей, а паляўнічая рэзідэнцыя Лукашэнка. Нам тут не рады- паехалі назад.
Далей у нас было па плану наведванне мемарыяльнага комплекса- «падаючыя крыжы» Ён стаіць на месцы, дзе ў жніўні 1941 фашыстамі былі растраляны некалькі соцен мясцовых жыхароў. Тут можна знайсці і польскія стужкі.
Паехалі да дзеда Мароза за падарункамі.
Недалёка каля сядзібы стаіць вось такая кармушка. Іх шмат на тэррыторыі пушчы.
Экскурсія ў Дзеда Мароза каштуе 85 тыс. «За такіе грошы ён яшчэ адсасаць бясплатна паінен»- Кажа Андрэй. Прабачце за экспрэсіўнасць. На тэррыторы заўважылі некалькі дзесяткаў людзей. Вось вам восеньскія замалёвачкі рэзідэнцыі Дзеда Мароза.
А што бачыш ты?
Пасля сядзібы трапа нас прывяла да сталай сасны. Кажуць 350 ёй. У адсутнасьці Дзэна, Анрэй выковаў яго функцыі.
Паехалі да дуба.
600-гадовы дуб,тут яго клічуць патрыярхам. 31 метр увысь і каля 2 метраў дыяметр. Кажуць тут ёсць яшчэ больш сталыя дубы за гэты, але яны знаходзяцца ў цяжка дасягальных месцах для звычайных турыстаў.
Не аднымі дубамі багата пушча. Ёсць тут возера — Ляцкое. Створана наўмысна людзьмі.
Возера так назывецца, бо недалёка ад яго знаходзіцца утульная вёска — Ляцкія. Зараз тут, канешне, няма бабулек- тут бізнэс ва ўсіх хатах- агратурызм.
Павярнулі у сторану мяжы з Польшай і паехалі па прамой дарозе на захад. Перад пагран заставай стаіць звычайная турыстычна шыльдачка, якая распявядае нам пра заставу. Падалося што і гэта аб’ект для назіранне, але не. Як толькі хацей зфатаграфаваць агульны план, так мне адразу караульны, выставіўшы уперад руку сказаў: » Уберите камеру!». Ну ладна, хаця там і няма нічога такога, што зацікавіць шпіёнаў, вось вам адзін фотаздымак.
У канцы маршрута заехалі паглядзець на жывёл у вальеры, заехалі не з параднага боку. Таму не заўважылі шыльду, што тут трэба набываць квіткі. Нас заўважылі толькі каля афіцыйнага увахода і сказалі плаціць грошы. Мы спачатку былі не згодныя, бо не ведалі што патрэбен квіток, але прышлося аддаць 20 тыс з чалавека ці каля 1 $. ці як будзе ў 2016 годзе -2руб.
Паехалі ў Жабінку на сумнаму асфальту. Вось так- двумя аленямі аздабляецца ўезд у Белавежскую пушчу.
Не зразумелы знак.
Да Жабінкі заставалася больш за 40 км, і гадзін 2-3 да першага цягніка. Не хацелі ехаць пазней- таму прытапілі і на адным уздыхе даехалі да вакзала. Тут толькі атрымаўся аблом- гэта аказаўся будзе цягнік бізнэс-класа. Чахлоў у нас не было, а плаціць удвая больш за ровар чым на звычайным электне нам не хацелася. Мы ўжо рыхтаваліся набыць электрон квіткі, які павіне быць праз паўтары гадзіны, яе тут касірша нам сказала: «Так зачем вам брать на электрон на велосипед отдельно билет если можно поехать на бизнес классе с специальными местами для велосипеда.» На маё пытанне , а ці за ровара-месцы не трэба плаціць? Яна адказала, што не. Здзіўленныя, мы набылі квіткі і пабеглі на перон. Пачалі вешаць ровары ў 4м вагоне, цягнік адчаліў. Да нас падыходзіць кантралёр і кажа, што на ровар-месца трэба квіткі, бо гэта абазначанныя месцы. Ну вось. Мы расказалі што нас падманулі на вакзале. Кантралёр патрапіў добры і дазволіў нам ехаць так.
Усяго атрымалася 190 км. Усё. Дабра вам.
Больш фотаздымкаў у альбоме тут