Пакатушка: Баранавічы-Мядзведзічы-Савейкі-Любашава (19.04.2014)
Цудоўнейшае надвор’е атрымалася для пакатушкі. Пакупаліся на Ляхавіцкім вадасховішчы. Наведалі сядзібу і парк у Савейках. Прыемныя лясныя дарожкі і добрая кампанія- лепшы варыянт каб правесці выходныя.
Пачынаўся наш трэк з Баранавіч. Вось каля гэтага паравозіка сустракаліся. Было на чацвёра- Я, Віця, Саня і Лёха. Выехалі а 9-й раніцы.
Праехалі вадасховішча у в. Канькі,
а на Ляхавіцкім выдатна пакупаліся
Лёха так ціснуў на педалі што парваў ланцуг
Сонца ззяла, неба грэла і душа тады ужо хацела: «Ты адпусці мяне у прастор»
Пагулялі у футбол- спартыўныя хлопцы
Наступны від спартыўнай праграммы
Мядзведзічы. Касцёл Святых апосталаў Пятра й Паўла.
У тым годзе стаялі яшчэ леса.
У тых жа Мядзведзічах зайшлі у краму- апынуліся у саўку
паркануліся
Да што ж такое- другі раз рвецца ланцуг у Лёхі.
Абед, кароч.
Крышку грэйдэра. Саша вядзе видэа анлайн з месту падзей)
Прыехалі у Савейкі, дзе быў год назад. Віця адразу пачаў ускрываць дзверы.
Адчыніў- а там толькі гэта знайшлі
Палезлі у другія. Залезлі на другі паверх. Тут паказвалі кіно
А у гэтым пакоі знахлдзіўся праектар. Там яшчэ знайшлі нейкую капсулу
Яшчэ адзін з пакояў
Савок
Віця з намі не хадзіў- баянна ужо для яго гэта мейсца.
Далей пару фотаздымкаў з парку
Паехалі далей- недалёка была такая каплічка.
Лесам, лесам праз саснабёр
Праз «дзіцячы аздараўленчы лагер» «Волга»
Зняліся ў Любашава ў 16-00.
Удзельнікі пакатушкі. Злева на права- Лёша (nelson), Дзіма (bender), Віця (Victogan) і Саша (AlV1k)
Па трэку выйшла каля 80 км.
За час пакатушкі не адна жывёла не пацярпела.
Усім дабра.
У матэрыяле выкарыстоўваліся фотаздымкі Аляксандра Юрчыка.
Больш фотаздымкаў тут .