Пакатушка: Моўчадзь-Свіцязь-Наваельня
Нарэшце збылася мара Victogana праехаць зімой на ровары па возеры Свіцязь. І скажу, што гэта было ахрыненна. Далей крыху фотаздымкаў з невялікімі каментарыямі.
Трэк тут
Усе фотаздымкі можна спампаваць і праглядзець тут
Стартавалі з Моўчадзі. Надвор’е цудоўнае- дождаснег.
Да возера Свіцязь трэк быў пракладзены ў асноўным не па асфальту, ехаць было па такім дарогам прыемна. Так здарылася, што ў гэты дзень усе па аднаму разу прымалі з роварам становішча паралельна зямлі.
У в. Ятра знайшлі вось такое дрэва (калекцыя для Dzia) і на месцы разруйнаванага млына вадаспад. на рацэ Ятранка.
Нарэшце воз. Свіцязь.
І паехалі ўсе разам па льду міная рыбакоў)
Victogan здзесніў мару ідыёта)
Ну і канешне пафоткаліся з русалкай, па двое і па аднаму) Калі як не зімой можна зфоткацца з ёй з роварам.
Так як асноўная мэта была дасягнута- паехалі да Наваельні. Па дарозе заехалі на адзін з млыноў на р. Ятранка. Дзе быў у верасні 2014 года. Параўнайце:
Ну і нарэшце Наваельня. Тут Іра прабіла кола. Прышлося 2 разы рамантаваць на вакзале, а потым яшчэ і ў цягніку.
Усё. Дабра вам!)
Справаздача ад Victogana