Пакатушка: Зубкі — Радзівілімонты — Ганцавічі

Вашай увазе прапаноўваю паглядзець фотасправаздачу з невялікай зімовай пакатушкі. Наведалі вельмі шмат цікавых месцаў. Некаторыя нават і не планавалі ўбачыць. Напрыклад як выпадкова натыкнуліся на пахаванні 11-12 стагоддзяў. Глядзіце далей.
  Victogan прапанаваў праехаць вось па такому трэку.

Усе фотаздымкі можаце праглядзець і спампаваць тут.

Выехалі з Баранавіч у 7-40 цягніком да прыпынку- Зубкі.
Зубкі

Зубкі

Да в. Цапра кацілі па асфальце. Вакол былі толькі поля ды калгасы.

У мяне на кухні няма столькі талерак. Да чаго толькі не пойдзеш каб глядзець у 3D.

Інавацыйная хата

Інавацыйная хата

Царква ў в. Цапра 1990г.п

Царква в. Цапра

Царква в. Цапра

На тэррыторыі царквы месціца могілкі. Віця выказаў згадку, што гэта немцы тут пахаванныя. Заўважце які колер плота- Слава Украіне!

Могілкі нямецкія в Цапра

Могілкі нямецкія в Цапра

«Ну што? пацягаемся ўнучкі?»

Наступным па плану было наведванне ў в.Красная Звязда (Радзівілімонты)  сядзібна-паркавага ансамбля Радзівілаў (> 1750). Шыльдачка на уездзе засцярогвае нас аб дрэнных учынкаў

 

Радзівілімонты

Радзівілімонты

Але тут справіліся да нас.. 

Красная Звязда (Радзівілімонты). Сядзібна-паркавы ансамбль Радзівілаў

Красная Звязда (Радзівілімонты). Сядзібна-паркавы ансамбль Радзівілаў

Красная Звязда (Радзівілімонты). Сядзібна-паркавы ансамбль Радзівілаў

Красная Звязда (Радзівілімонты). Сядзібна-паркавы ансамбль Радзівілаў

Красная Звязда (Радзівілімонты). Сядзібна-паркавы ансамбль Радзівілаў

Красная Звязда (Радзівілімонты). Сядзібна-паркавы ансамбль Радзівілаў

А далей была цудоўная зімняя дарога.

Зімняя лясная дарога

Зімняя лясная дарога

«Дзе там Віця?»

«Шмат нас, а ён адзін»- песенка пра тэрмас 

 

Як вы зразумелі тэрмас быў Victogana.

 

Кадр быў зроблен даволі цяжка- адной рукой кіраваці і здымаць па такой дарозе было страшна.

в. Чаша і яе дубы Черешчатые

 в. Арэшніца, царква

Царква ў в. Арэшніца

Царква ў в. Арэшніца

Тут жывуць Бандэраўцы, Хунта, Фашысты

Чырвона Чорны сцяг у беларускай вёсцы

Чырвона Чорны сцяг у беларускай вёсцы

 р. Нача

р. Нача

р. Нача

Мост праз раку Нача

Мост праз раку Нача

«Грыбкі»

А тут адбыўся цікавы момант. Абывалася у такой паслядоўнасці. 1. Dzia хацеў змахнуць з сябе соплі і гэтым выклікаў дысбаланс гармоніі у кіраванні ровара па вельмі злізкай дарозе і ёпнуўся 2. Маленькі хамяк па імені Іра, неўзабаве убачыўшы перад сабой Dzia, усімі спробамі спрабуе ўберагчы свайго хлопца ад наезда і таксама зварочвае рэзка ўбок і таксама падае. 3. Віця едзе сзаду, і ужо ў натхненні хутчэй даехаць да месца ДТЗ і сакавіта пасмяяцца, таксама падае. Толькі вось я не паспеў сфатаграфаць усё ў момант.

Далей мы зарулілі ў Ясенец, дзе знаходзілася  Капліца Вендорфаў ды Яленскіх

Погребальные каплицы шляхецких родов Еленских и Венндорффов

Погребальные каплицы шляхецких родов Еленских и Венндорффов

Капліца Вендорфаў

Капліца Вендорфаў на старых каталіцкіх могілках каля вёскі Ясянец

Капліца Вендорфаў на старых каталіцкіх могілках каля вёскі Ясянец

Шыльдачка на капліцы Вендорфаў

Шыльдачка на капліцы Вендорфаў

На гербе заўважылі качку

 

Злева была такая шыльдачка

Шыльдачка на капліцы Вендорфаў

Шыльдачка на капліцы Вендорфаў

Капліца Яленскіх у в. Ясянец

Капліца Яленскіх у в. Ясянец

Знаходзіцца там таксама і дзіцячая пахавальня роду Абуховічаў 19 ст. Жудасна крыху

Дзіцячая пахавальня роду Абуховічаў 19 ст

Дзіцячая пахавальня роду Абуховічаў 19 ст

Пару цікавых дэталяў з могілакПаехалі далей

Цікавым было натыкнуцца ў лесе паміж вёскамі Нач і Вялікімі Кругавічамі на Курганны магільнік ранняга сярэднявечча. У лесе іх было шмат. Тут і вырашылі зрабіць абед.

Курганны магільнік ранняга сярэднявечча

Курганны магільнік ранняга сярэднявечча

Дуй мацней на вуглі!

 

Далей наведалі Вялікія Круговічы. Адметнае гэта мястэчка Дубам, якому больш за 500  гадоў

Стары дуб у парку

Стары дуб у парку

Каля дуба стаялі лаўкі і невялічкая імправізіраваная сцэна. Віця выкарастаў магчымасць і агітаваў новую мадэль кіравання  і сацыяльнага лада самаабвешчанай рэспублікі Victoganorossiya.  Аднагалосна За.

 

Вялікія Круговічы. Царква Святога Георгія (1771, XIX)

Вялікія Круговічы. Царква Святога Георгія (1771, XIX)

Вялікія Круговічы. Царква Святога Георгія (1771, XIX)

Яшчэ адзін курган ранняга сярэднявечча з дубам

курган ранняга сярэднявечча

курган ранняга сярэднявечча

 Перад Ганцавичамі мы наведалі яшчэ адно значнае мястэчка Агарэвічы, дзе знаходзіцца Сядзіба Апацкіх (XIX-XX) Некалі Агарэвічы належылі даволі заможнаму роду Свяржынскіх гербу «Пагоня». У 1-й палове ХVІІІ ст гаспадаром Агарэвіч стаў Міхал Свяржынскі, а з сярэдзіны ХІХ ст. і да 1939 г. Агарэвіцкім дваром валодаў род Апацкіх гербу «Прус». Сядзібна-паркавы ансамбль уключаў драўляны сядзібны дом, мураваную стайню, гумно, парк, сажалкі і ўязную браму на двух мураваных слупах. (далей тут)

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

 

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

Сядзібны дом у Агарэвічах

Паехалі назад у цягніку набітымі студэнтамі.  Для ровараў месца асабліва і не было #люблю_БЧ. Праехалі каля 60 км.

 

Ну вось і ўсё. Казачцы канец, а хто слухаў-сепаратыст

 

Дзякуй Dziа за фотаздымкі. А справаздача ад  Victogana тут

я

 

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: