Пакатушка па паўночным палессі: Люшча-Целеханы-Івацэвічы
Аб тым як сустракала нас паўночнае Палессе чытайце далей
Стартавалі вельмі рана. Цягнік адыходзіў у 4-47 . Вакзал «Баранавічы-Палесскія» «адправіў» нас па аднайменным маршруце.
Кампактна уладкавалі ровары. Нас было чацвёра.
Прыехалі на станцыю Люшча а 7й раніцы.
Палессе — рай для буслоў.
Дарога была добрай і прыгожай. Абапал дарогі стаяла вада. Ехалась жвава, Дзе-нідзе на дарозе трапляліся зломанныя галінкі дрэваў, а таксама кусты
Праз 25 км трапіла першая вёска Багданаўка, дзе вось на такім рынку набылі цукерак «Кароўка» ды кукурузныя палачкі. А таксама пачулі своеасаблівы палескі дыялект.
Урааааа!
Уладкавалі кукурузныя палачкі. І вельмі адказную працу,як іх везці, даручылі Лёшы
Як вокам кінь – адны пяскі.
Дзе краявіду сугалоссе?
Марнее кволае калоссе,
Ідуць каналы напрасткі. (Георгій Ліхтаровіч)
У в. Камень можна было ехаць толькі каля плоту па сцежцы.
-Гэту вёску трэба было назваць не «Камень», а «Пясок»- кажа адзін з удзельнікаў пакатушкі
У гэтай жа вёсцы Віця паказаў нам прыгожую званіцу, якой пакуль няма на глобусе.тут.бай
Недалёка знаходзілася в. Вяз з такімі якарамі
Прыпыніліся для абеда, ці лепш сказаць для сняданку на беразе Пагоста
Гэта былі толькі першыя 40 км, наперадзе яшчэ чакала каля 100. Добраўладкаваны бетоннымі плітамі канал.
Далей нас Віця пракаціў па 10 -ці кіламетровай брукаванцы.
Яе так там асцярагаюць, што ездзяць па абочыне. А ездзіць па ёй можна , але не хутка.
Калі зноў заехалі ў лес, то адчулі на сабе увесь моц пяску, ён аддымаў у нас усе сілы. Дзесьці была яшчэ не зусім раз’ежджаная дарога .
А дзесь шукалі любыя выхады, каб не патрапіць у пясок
Царквушка, не памятаю дзе мы яе сустрэлі.
а вось такіх вышак па пуці я налічыў каля пяці. Вышыня дзесьці з 5- 6 павярховы дом, а можа і вышэй. Цікавая пабудова.
Буслы тут амаль што на кожнай хаціне
На дахах у гнёздах сядзяць,
І сонечным водбліскам недзе ў нізіне
Балоты яскрава гараць… (Кірыл Азімка)
Шмат часу было патрачана на забалочаны лес. І па- гэтаму было вырашана яшчэ трохі адпачыць на Сомінскім возеры
і паехаць па асфальту да Івацэвіч. Надвор’е крыху сапсавалася. Трафік аўтамабіляў быў вялікім і калі трапляліся дарожкі для ровараў, то ехалі па ім. на прыпынках рабілі невялічкія адпачынкі
Прыехалі ў Івацэвічы і паехалі да Баранавіч на электроне у 20-30. Далей мяне чакаў дысерт- 15 км ад вакзала да хаты пад дажджом. Карацей душ стаў фармальнасцю. Па трэку выйшла вось так . + Дабіралава да хаты 30 км. І ў выніку 172 км і пакуль самая вялікая пакатушка у годзе 2014.
Удзельнікі пакатушкі. Лёша (nelson), Дзіма (bender), Віця (Victogan)* і Саша (AlV1k) *- арганізатар. За час пакатушкі не адна жывёла не пацярпела. Усім дабра.