Паход на роварах па Карпатам. Кастрычнік-2014. Дзень трэці- Дождж у горах

Паспяхова пераночылі другую ноч, але як і у першую ноччу ішоў дождж і намёт не хацеў прасыхаць. Сёня трэба было вырашыць у які бок ехаць.

Перад намі было тры пуці: 

На карце як такой  дарогі не было, па-гэтаму паехалі па чуць наезжаннай дарозе.

Дарога ішла рэзка ўніз, нават не прыходзілася круціць педалі, а толькі сачыць за тым каб не упасьці на слізкай, асыпаннай мокрай ліствой, разбітай дарозе.

Зрабіцб гэта было вельмі складана. Цяжка было прадставиць: а кали б мы ехали наадварот? падняцца па такой дарозе было б немагчыма, гэта сапраўдныя говны з 60% ухілам, а мо і месцамі большым.

А гэта не туман-гэта нізкія хмары на вышыні 1100м.

Карацей мы потым выехалі на больш-менш нармалёвую дарогу, якая у асноўным выконвала функцыі лесавознай. Нас абганялі старыя КРАЗы,КАМАЗы. Нехта гудкамі вітаў нас.

 

Цікавым яшчэ было ўбачыць як некалькі барадатых мужчын у чорнай мантыі пілілі лес і грузілі на грузавік з сцёртымі ушчэнт пакрышкамі колаў. Крыху далей ад гэтага мы ўбачылі невялікае паселішча, дзе у далі можна і заўважыць гэтых людзей. Яны нешта будавалі.

Праз некалькі кіламетраў мы сутсракаем зноў слуп. Значыць у правільным накірунку едзем- настрой падняўся.

Ехалі мы увесь час уніз. Дарэчы калі паглядзець на трэк, то мы увесь дзень ехалі уніз і скінулі амаль 900(!) метраў. Вось дзе халява была.

Ехалі ўздоўж ракі Турбат, па якой Ігар некалі сплаўляўся на байдарцы

«А магло быць і горш» — кажа Ігар. «Мог і дождж не па начам ісьці, а у дзень«

І амаль пасля гэтага пачаўся дождж, які ішоў амаль да наступнай раніцы. Некалькі разоў ён спыняўся на пару хвілін і нават была вясёлка ў гарах. 

Турбат у хуткім часе змяніўся на Брустурянку. І ўжо уздоўж гэтай ракі мы паехалі далей. «Рака з-за дажджу набыла такую моц, якая была у вясну«-  заўважае Ігар.

Рака прывяла нас да Лопухава. Гэта мястэчка выцягнулася уздоўж ракі на некалькі кіламетраў. Дзеці з парасонамі няспешна ішді са школы, якая знаходзіла вельмі далёка. Яна міналі лужы і з невялікім здзіўленнем глядзелі на нас усьміхаючыся.  У мястэчку  усе дамы адрознівалісь адзін ад аднаго. Былі як багатыя хаты, так і не вельмі. Займаліся ў асноўным жыхары жывёлагадоўляй. А скошаныя скіхы прываблівалі нашыя аб’ектывы.

А дожд які непрыпыняючы ліў, адраджаў новыя вадаспады.

Урэшце мы выехалі на асфальт, ну як асфальт, нешта падобнае на яго. 

І паехалі ўжо уздоўж ракі  Церасва.

Крыху у такую сумнае надвор’е пазабаўлялісь- паганялісь за лесавозамі. Гэта было небяспечна- але прышпільна. Як там у фільме «Пункт Назначения». А аб’ктыў запацеваў=)

Вось так мы праехалі Дубава. Крыху падняліся і сталі. Знайшлі невялікую альтанку, пад якой зрабілі кашу і паставілі ровары. Хуценька залезлі да ніткі прамокшыя ў намёт і зразумела паспрабавалі мясцовай гарэлкі, і мо яна і не дала нам захварэць у вільготных спальніках і падняла крыху дух. Пілі за сонца.

Вам может также понравиться...