Пахадушка па Ляхавіцкаму р-н

Сення адчынілі сезон зімовым пахадушкам. Прайшлі 30 км па Ляхавіцкім лясам. Знайшлі артылерыйскія  пабудаванні часоў першай сусветай вайны. А так лес-лес і яшчэ раз лес. 

Праглядзець и спампаваць фотаздымкі можна тут

Выехалі раніцай з Баранавіч на аўтобусе «Баранавічы-Ляхавічы» у 7-10. У Ляхавічах пераселі на другі  и даехалі да вёсцы з жудаснай назвай- Нівішча. А там у лес партызаніць. Толькі вачыма правялі аўтобус.

Толькі вачыма правялі аўтобус.

Толькі вачыма правялі аўтобус.

Куды ісці далей? Віця з Ігарам плануюць наступны ход.

Віця з Ігарам плануюць наступны ход.

Віця з Ігарам плануюць наступны ход.

Наведалі Дот каля в. Нівішча

дот. в. Нівішча

дот. в. Нівішча

Лесам-лесам. Нажаль, але такіх прыгожых сцежак было нешмат сёння.

лес

Незаўбаве трапілі на Нямецкую артылерыйскую пазіцыю Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.). Вось тут і тут шмат цікавага пра іх напісана. Раю пачытаць. Батарэя складаецца з пяці збудаванняў: тры з іх — непасрэдна хованкі для артылерыйскіх гармат, два — штабныя збудаванні

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Звярніце ўвагу на структуру сцен: па нейкіх прычынах вонкавая апалубка збудаванні была выраблена з тонкіх бярвення. ўсе збудаванні, акрамя аднаго, выкананы па такой тэхналогіі залівання бетону. Магчыма, у мэтах эканоміі інжынеры вырашылі не выкарыстоўваць звычайныя дошкі: якая розніца, як ўмацаванне выглядае звонку, тут ужо не да вынаходстваў. Хоць у некалькіх кіламетрах ад гэтага месца размешчаны мураваныя ўмацаванні з барэльефамі і гравюрамі, выкананыя з усёй дбайнасцю. Падыход да ўзвядзення ўмацаванняў ў розных падраздзяленняў быў аўтарскі. 

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Тут была выкарыстаная дашчаная апалубка, у выніку чаго сцяна атрымалася роўнай і акуратнай. Доскам каля 100 гадоў!

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

На столі захавалася  апалубка.

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Сталактыты

Надпісы на польскай  мове

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Тэкст на таблічцы паведамляе аб тым, што тут дыслацыравалася 2 рота, верагодна, 13 палка. За датай 1917 года.

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Адзін з збудавання штаба

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Нямецкуая артылерыйская пазіцыя Першай сусветнай вайны в. Мэлэха (Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Пайлі далей. Вось елкі, напрыклад

Вось зноў след ад лініі фронта

ДОТ

Выйшлі на піянерскі лагер, тут ужо былі у гэтым годзе.

Бабры завалілі дрэва- бабровая справа бабраваць вялікія дрэвы

Ура! АБЕД! Макароны з тушняком і кісель.

З Віцяй з зайздасцю пазіралі на Ігаравы боты, бо яму было, ў адрозненні ад нас,  суха.  Берцаў  у такое надвор’е хапіла на 3 гадзіны- узяць на заўвагу.

Вось возера ў лесе

А вось тут было возера

Пералазім праз вогненную лаву глыбінёй у 10 км.

Фінішная прамая праз поле

Амаль на Востраве (так вёска называецца)

Помнік габрэям у в. Востраў

Транспартныя патокі ў вёсцы. «Такую б дзеўчыну ў жонкі ўзяць»

Царква ў вёсцы Востраў

Вось прыпынак і дахаты. Аўтобус і дахаты.

Прайшлі 30 км. Ногі балелі. Усім дабра.

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: