Першамайская пакатушка: Ваўкавыск-Гнезна-Поразава-Лыскава-Бяроза (1.05.14)
Сядзібы, касцёлы, цэрквы, помнікі, пушча, балота ды вадасховишча, а таксама лукашэнскаўская вылізаная і адшліфавальная дарога вакол Белавежскай пушчы. Усе гэта глядзіце далей у нашай Першамайскай пакатушке.
Адпраўляліся раніцай у 6-00 цягніком «Баранавічы-Гродна» да станцыі Ваўкавыск.
Пракаціліся па ўтульным беларускім горадзе Ваўкавыск, дзе пра першае мая нагадвала толькі чырвоная расцяжка. У горадзе аніякіх дэманстрацый, як і па ўсёй тэррыторыі Беларусі, ў гэты год не было. Горад утульны і здзівіла тое, што большасць тратуарных бардзёраў на пераходах нізкія, што дазваляе без перашкод праехаць па ім.
У горадзе стаіць помнік ахвярам вайны ў Афганістане.
«Гэта адзін з лепшых помнікаў афганцам які я бачыў»-кажа Віця.
З ім цяжка не пагадзіцца.
Касцёл Святога Вацлава. 1846г
Заехалі на старыя каталіцкія могілкі. Вось пару незвычайных помнікаў усталяванных на тым месцы.
Каля каталіцкіх могілак знаходзяцца Могілкі паўстанцаў 1863-84 гг. і польскіх жаўнераў, палеглых ў 1919-20 гг.
Каля крыжа польскім жаўнерам стаіць і крыж паўстанцам 1863г.
На тым крыжу месціцца польская бел-чырвоная стужка.
«Прасралі мы сваю гісторыю» -дапаўняе к гэтаму Віця.
Прабоўталісь больш чым за гадзіну ўгорадзе і нарэшце выехалі па-за межы бетоннага свету. Надвор’е была шыкоўным. Рэльеф тых месц не быў салідарны з палесскім. Адразу прыходзілася штурмаваць пад’емы.
Таварыства дачнікаў Лакаматыў. Прышпільна.
Наступным прыпынкам была веска Гнезна. Тут можна заўважыць вось такую сядзібу. Пры якой месцяцца гаспадарчыя пабудаванні. Сядзібу прыбралі да сабе дзяржаўныя ўстановы.
Сядзібна-паркавы ансамбль Тарасовічаў
а як ж без прудзіка каля сядзібы?
Далей у глыб вескі ёсць тое, якое на глобусе.тут.бай пазначанна личбай «1» , а гэта адзначае- «жывеш у Беларусі і не бачыў? -ЛОХ!»
Касцёл Святога Міхала Арханёла. 1524-27, 1678, 1728, 1844, 1931.
Інтэр’ер
Касцёл прыбіраля пасля Пасхі
І далей цісні на 2-ю старонкку..