Паход на роварах праз Белавежскую Пушчу (Дзень першы)
Здаўна была мара паехаць туды, дзе «Многолетних дубов величавая стать». Вось нарэшце восень падаравала нам яшчэ крыху сонечных дзянькоў каб праехаць пад падаючым лісцем дубоў і пракаціцца па землям Каліноўскага. У першы дзень наведалі шмат адметных мясцін заходняй Беларусі, а таксама заехалі ў пушчу і ацаліліся ў дупле магічнага дуба. Аб усім падрабязней далей у справаздачы.
2-х дзенны трэк атрымаўся такі: Ваўкавыск-Свіслач-Ціхаволя-Белавежская пушча-Жабінка.
Дзень першы
Ранішні цягнік давалок нас да Ваўкавыска. А 9-й гадзіне мы стартавалі і Андрэй адразу прабіў кола шклом.
Мінімальная тэмпература паветра была -2,8 0С. Ужо калі паднялося сонца- стала крышку цяплей і можна было здымаць з сябе 4-й слой адзення. Па дарозе да Свіслачы заехалі ў Гнёзна, дзе калісьці ў далёкім 2014 годзе тут ужо былі, толькі вясной. Сядзібна-паркавы ансамбль Тарасовічаў.
Сацыяльная рэклама.
Касцёл Святога Міхала Арханёла. 1524-27, 1678, 1728, 1844, 1931. Помнік гатычнай архітэктуры.
Далей рушылі ў напрамак Мсцібава. У далечыні віднеюцца дзве башні касцела.
Тут знаходзіцца не такі стары (1910-1922), але не менш грацыёзны Касцёл Святога Яна Хрысцiцеля.
Тут, мабыць, эталон беларускай чысціні. Ужо расповеды турыстаў пра чысты Мінск для мяне . І што заслугоўвае павагі, так гэта вокны- яны не з пластыка, у адрозненні касцёла ў Міры.
Ты не паверыш! гэта не Львоў — гэта вёска Мсцібава. Брукаванкі б яшчэ сюды.
Чыгунка каля Мсцібава, па якой можна было б даехаць да Свіслачы за 50 хвілін, але, нажаль, цягнік позна адпраўляўся з Ваўкавыска. Таму на ровары атрымоўвалася хутчэй, але +40 км.
У Свіслачы мы планавалі наведаць Дзень памяць паўстанцам 1863г. , які як раз павінен пачаца а 12-й гадзіне. Вось такая дарога восенню на Свіслач.
Плошча у цэнтры Свіслачы
Набылі ежы на стаянку ў мясцовай краме «Родны кут». Паехалі на месца, дзе павінна было прайсці мерапрыемства- сучасны касцёл св. Францыска Асізскага.
Па абапал касцёла ўжо дзяжурылі дзве машыны спецслужбаў. Некалькі «ціхароў» стаялі непадалёка і фіксавалі збор удзельнікаў на відэакамеры. Аўтамабіль ДАІ правяраў усе машыны, што ехалі у напрамак мерапрыемства. Прамахнуўся з фокусам.
Аўтамабіль аднаго з ўдзельнікаў.
У 12-20 пад’ехала машына з экс-кандыдатам у прэзідэнты 2010 года — гаспадара Рыгора Кастусёва. З ім быў Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч. Усе яны пад пільнай увагай «ціхароў» рушылі на могілкі.
Нам нельга было больш марнаваць час- і мы паехалі далей.
Сюды потым прыйдуць удзельнікі акцыі- помнік Кастусю Каліноўскаму, нашаму герою.
Кастусь глядзіць на алею «Слава Героям», дзе знаходзяцца 5 помнікаў: «Савецкім жаўнерам», «Сталіну», «Леніну», можа сымвалічна, а можа і не, адвёрнутаму ад іх » Ромуальду Траугутту» . Пятым адпаведна Глобусу.тут.бай павінен быць Каліноўскаму, але яго прыбралі. Прычыну можаце працытаць тут . Пятым тут зараз стаіць «Салдатам неаб’яўленай вайны«
Пры выездзе з горада наведалі Свіслацкі парк. Уваход уражваў аркамі.
Парк нічым адметным не выдзяляўся, толькі кучак с лісцем было нізлічона шмат-школьнікаў. мабыць, шмат тут. Уразіў дом, што знаходзіўся ў парку. Унутры яго няма ніякіх адметнасцей, а вось звонку ён выглядае чароўна.
Далей паехалі па землям, па якім калісьці не раз хадзіў Каліноўскі. Тут усё у гонар яго.
Але не заўсёды гэта вёска так называлася. На ўездзе ў памежную зону нас спынілі памежнікі, ветліва папрасілі дакументы. Вельмі ўважліва правяралі пашпарта і квітанцыі аб аплаце дзяржпошліны. Можа па прычыне таго, што галоўны з іх заўважыў у мяне налепку Пагоні — спытаў: «Ну што там в Свислочи, движуха? Автобусов много?» Ну я і праўда не бачыў там аўтобусаў, таму і адказаў што нічога не заўважыў такога. Далей ён загадаў перапісаць дадзенныя нашых пашпартоў у кнігу ўліку, саслаўшыся на рэгістрацыю турыстаў. Перапісвалі доўга і марудна. За гэты час дзве машыны спецслужбаў праехалі праз кантрольны пункт. Калі ўжо трэцці пашпарт перапісвалі, галоўны патарапіў: «Яўгеныч, давай ужо ім, хопіць» і ветліва пажадалі нам шчаслівай дарогі .
Праз кіламетр ці два мы прыпыніліся на абед. І заўважылі цэлую калону аўтамабіляў і вялікі аўтобус. Сапраўды, удзельнікаў акцыі было нашмат больш чым мы лічылі. Нездарма такая ўвага яны прыцягвалі да сябе. Паабедаўшы мы паехалі далей праз вёскі Дабраволя і Ціхаволя. Вось такія замалёўкі там.
Нарэшце мы даехалі да КПП Белавежскай пушчы «Ціхаволя». Нас сустрэў дзядзька, запрасіў да сябе каб аформіць пропуск і аплату. З чалавека да Камянюкаў каштуе праезд 30 000 (1,7$). Даў нам пропуск на два дні. Таксама прапанаваў сваю сядзібу для стаянкі- яна знаходзілася недалёка адсюль. Але ў нас былі іншыя планы.
І мы на тэррыторыі запаведнага краю! Ехуу!
Праз 4 км добраасфальтаванай запаведнай дарогі стаіць шыльдачка з надпісам «Экалагічная трапа». Грэх не заехаць, тым больш час дазваляў. Трапа аказалася не такой працяглай, як аб гэтым напісана было на шыльдачцы. першае што можна сустрэць гэта альтанку-
Далей можна убачычыць граб звычайны, але гэта не так цікава. Больш увагу прыцягнуў да сябе «ўлюбёнец Пяруна» — дуб.
Наступны быў дуб з сквазным дуплом. Наташы спадабаўся. Згодна паданню гэта магічны дуб — па язычным абрадам выкарыстоўваўся для вылячэння хворых. Хворы чалавек заходзіў у дупло і заставаўся там некаторы час, як у ўлонні маці. Потым выходзіў з другога боку дрэва — «нараджаўся нанова». Яму давалі новае імя, разам з якім ён атрымліваў і новы лёс.
Я таксама не прапусціў такога шансу і залез у яго.
Варонка дупла засасала мой стары лёс і дала новы- цяпер я Аляксандр Лукашэнка
Што ж яшчэ для поўнага шчасце мне не хапала? Ах да Прынесці нешта ў ахвяру камяню-ахвярніку. Рассейскія манеты, грыўны., злотыя, нашы фанцікі — ахвяравалі тут да нас турысты. Я ж ахвяраваў спіцу- ахвяру высокіх бардюр г . Свіслачы.
Даўжыня трапа аказалася каля 1 км, замест 2,5 напсанных на шыльдачцы. Хатка на курыных ножках. Бабы ягі дома не было.
Дзень падыходзіў да свайго канца. Нізкае восеньскае сонца, якое мы сустрэлі на роварах і з якім праехалі увесь дзень, заходзіла за лес.
Мы пакінулі гламурную асфальтавую дарожку і збочылі ў накірунку выезда з пушчы каб пераночыць дзесьці каля вёскі. Гравійка, па якой ехалі, была ўся выбіта рознымі слядамі жывёл, у асноўным капытных. Берагі канала былі месцамі выпаханы жывёламі. На гэтым фотаздымку можна заўважыць нябожчыка ліса каля берага. — затапталі.
Заехалі у вёску Роўбіцк. тут заўважылі такую аўтэнтычную запраўку
У Роўбінску здарылася яшчэ адна сустрэча з памежнікамі. У той час калі мае сябры пайшлі за вадой у краму, да крамы пад’ехаў УАЗік з зялёнымі нумарамі, з яго выйшаў памежнік, прадставіўся и папрасіў дакументы. «Ааа, так вы хорошо подготовились, у вас всё есть»- з невялікім разчараваннем сказаў памежнік. » І паехалі ставіць УАЗік на двор у суседні дом. Мабыць хацелі на піва напрацаваць, але не атрымалася. Абавязкова аплачвайце квітанцыю, калі едзіце у пушчу- там галодныя памежнікі. Мы ж набылі вады для стаянкі, бо нажаль каля леса не было рэчкі ці возера. Затое было шмат дроў- вельмі шмат! Касцёр быў вялікім)
За дзень праехалі каля 100 км.
Працяг будзе…