Пакатушка уздоўж Дняпроўска-Бугскага канала (Драгічын-Махро-Пінск)

Так здарылася ў гэтым годзе, што з дапамогай Victogana я здолеў пабываць на 3-х каналах Беларусі. Гэтым разам мы на 2 дні махнулі на палессе каб распавесці вам наступнае.

 

Трэк тут

трэк

Паездкі з роварамі ў плацкартах заслугоўвае асобнай тэмы, па-гэтаму карацей- ехалі мы начным цягніком з Баранавіч да Драгічына. Квіткі  набылі, на сваю галаву, у агульный вагон, бо я жорстка затупіў калі прачытаў паведамленне Віці. Скриншот 03.09.2015 221815  З яго я нават не мог падумаць што ёсць нулявыя вагону- па-гэтаму  авлічыў што вагон агульната (общий) тыпу і набыў на яго квіткі.

Ну так вось- Віця доўга шукаў свой вагон, знайшоў, але лепш не знаходзіў- паліцы зверху закрытыя, бабкі скардзіліся- ровар у выніку пакінуў на праходзе. Нашы ровары (Дзяніса, Іры і мой) утульна адпачывалі на сваіх паліцах. Пры  габарытах больш за 200 см, ніхто з нас дадатковай аплаты не прасіў.  Чамусьці пры максімальных 6-ці чалавеках, у наўым адсеку ужо знаходзілася сем, я яшчэ разы чатыры пералічваў- нічога не змянялася-7 (2 наверсе, 5 знізу) і на тое вакантнае ніжняе месца яшчэ ў адзін момант падсеў 8!, Восьмы, карл! Мы яго паспяхова прагналі. Дзесьці на тэццяй гадзіне падарожжа ў цягніку насупраць нас на бакавушке падсела бабуля, звычайная такая з выгляду..але што яна панесла поым! як аказалася яе прагналі з нейкага месца за тое, што яна не давала спаць- яна была мэнэджэрам бога, і ўцюхвала яго нематэрыяльныя тавары. Вось невячкі запіс.

Акрамя бабулі па вагоне на ўсю адхначалі адмену прыгоннага права  забароны прадаваць спіртныя напоі ў начны час. Гуляй страна, галасуй за нашага вызваліцеля 11 кастрычніка!

Тут усё. 5-50 і мы на станцыі- Драгічын-горад. Збіраемся. (калі хто не ведае- на усіх фотаздымках тут можна пабачыць месца, дзе яны былі зроблены).

на усіх фотаздымках тут можна пабачыць месца, дзе яны былі зроблены.

ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

Драгічын-горад

Вось такі старабеларускі помнік пры заездзе ў горад можна пабачыць.

 

І тут стаіць знак аб небяспекі- лятаючыя чалавечкі кідаюцца зорачкамі ў аўтамабілі!

 

Даехалі да Закозелі,  а там БА! Сьпіртзавод, які у гэтым годзе адзначыў сваё  110 годдзе.

Сьпіртзавод у Заказелі. Агульны выгляд

Сьпіртзавод у Заказелі. Агульны выгляд

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Але не адным сьпіртзаводам вядома вёска Заказель. Тут можна пабачыць помпік  рэтраспектыўнай готыкі —Капліца-пахавальня Ажэшкаў.Капліца пабудавана ў 1839 г. па праеце вядомага архітэктара Францішка Яшчалда са згоды віленскага біскупа Каланчэвіча на ўскраіне парку як фамільная пахавальня Ажэшкаў і наступных уладальнікаў. Паводле мясцовага падання ў высокім шпілі капліцы, дзе была невялікая камора, хаваўся адзін з кіраўнікоў паўстання 18631864 гг. Р. Траўгут.

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Капліца-пахавальня Ажэшкаў | Закозель

Пакінем Ажэшкаў і паедзем далей. Ведаеце чаму пакатушкі восенню больш за ўсё я люблю? Правільна- яблыкі амаль усе спелыя. Настолькі смачныя што Дзяніса скруціла крыху. Удар па патыліцы прывёў яго ў пачуцце.

яблыкі

яблыкі

Віця паказвае сваю «прелесть» Вось дзеля чаго мы сюды ехалі-

Водападзел Дняпроўска - Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала знаходзіцца ў в. Селішча , там , дзе ў яго ўпадае Белаазёрскі канал , па якім паступае вада з украінскай часткі басейна ракі Прыпяць праз возера Волянское і Белае . У гэтым месцы працягу Дняпроўска — Бугскага канала мяняе свой ​​кірунак . І тут на гэтым месцы стаіць як у Менску на плошчэ Перамогі- слуп. Вось такі ён.

Водападзел Дняпроўска - Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала

На тым слупе шыльдачкі- змесц якіх можна прачытаць будзе і вам дзякуй майму фотаапарату Sony nex-5r. Ну ўсё цяпер мне кампанія Соні павінна бабкі за рэкламу.

Водападзел Дняпроўска - Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска - Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска - Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска - Бугскага канала

Водападзел Дняпроўска — Бугскага канала

Ну і зразумела панарама гэтага ўнікальнага месца.

панарама Днепроўска Бугскага канала

панарама Днепроўска Бугскага канала

Незаўбаве мы апынуляся ў Ляхавічах. Так, гэта зусім не тыя Ляхавічы, што пад Баранавічамі. гэта незвычайныя Ляхавічы. Тут мы зайшлі ў краму, якая працавала ў той дзень у які не павінна была працаваць згодна з графікам. Ну крама гэта яшчэ фігня, але тое што нам дарогу перабег паўлін! так сапраўдны паўлін з аблезлым хвастом. Дзяніс паспеў яго сфатаграфаваць, бо ён бачна сароміўся пазіраваць і збег у двор.

паўлін

Да яшчэ ў які двор! Гэта быў двор і дом агітатра! ну зусім крыша з’ехала ад убачанага- не правільныя яблыкі трапілі нам па дарозе тады.

Дом агітатара

Дом агітатара

Паехалі далей да гідравузла Ляхавічы. Вось вам пару фотаздымкаў каб уяўлялі што гэта за стратэгічны аб’ект, які ахоўвае адзін чалавек.

гідравузел ляхавічы

гідравузел ляхавічы

гідравузел ляхавічы

гідравузел ляхавічы

гідравузел ляхавічы

гідравузел ляхавічы

гідравузел ляхавічы

кран. гідравузел ляхавічы

Вось там і скончылася асфальтавая лахва, пачаўся хардкор.

хардкор №1

хардкор №2

хардкор №2

Так як ехалі уздоўж канала, то час ад часу збочвалі каб паглядзець на стан канала. Вось, напрыклад, ён так выглядае каля в.Белінок.

Дняпроўска-Бугскі канал

Дняпроўска-Бугскі канал

А вось, напрыклад, па росту і ураджайнасці гэтай кукурузы можна чытаць лёс людзей, а менавіта — на колькі пасадзілі старшыню калгаса.

кукуруза

кукуруза

Гугл пастараўся за мяне і стылізаваў адзін такі фотаздымак

Дняпроўска-Бугскі канал

Дняпроўска-Бугскі канал

Два велаветэрана =)

Дзяніс і Віця

Дзяніс і Віця

На канале мастоў амаль няма іх замяняюць паромныя пераправы, больш з іх канатнага тыпу. Але за таго, што узровень вады знізіўся, частку з іх зачынілі.

канатная паромная пераправа

канатная пераправа

канатная пераправа

паром

паром

былы мост

былы мост

былы мост

Нічога незвычайнага мы ужо не бачылі па-гэтаму вось вам прыгожае дрэва.

дуб

Для стаянкі быў варыян на возеры Завішчанскае, але з таго што там было вельме баянна і існавала верагоднасць прыезду на возера гапароў, мы паехалі далей шукаць больш-менш непрывабнае для гапароў месца.

воз. Завішчанскае

воз. Завішчанскае

  • Ваду з палесскіх калодзежаў лепш браць толькі для таго каб памыць рукі.
вада з палескага калодца

вада з палескага калодца

А вось і нашлі месца, дзе будзем піць , есьці і адпачываць. 110 км узялі, засталіся матрасныя 50 на другі.

Ну і мы,канешне, у самім трэндзе культуры.

сэлфіпалка

ДЗЕНЬ ДРУГІ

На другі дзень пакінулі ўсяго 50 км. Каб зусім не заплыць тлушчам — 10 км жорскага пяска, тут ужо колы давялося спусціць.

фота Дзяніса

Вось па такому жывапіснаму лесу ехалі. Насустрач ехала машына з мясцовымі жыхарамі і спыталі- «Вы  згубіліся? А чаму вы едзіце па пяску, калі тут недалёка ёсць шаша?» Ну адказаць было няма чаго- мы ж з Віцяй, а ён лепш ведае па чым трэба ехаць на роварах)

Цікавыя яблыгі сустрэлі па дарозе.

яблыкі

А потым наш чакаў сумны але месцамі прыгожыя асфальтавыя дарогі.

Стары мост, па якім нельга хадзіць праз Прыпяць. Злева ад яго стаіць новы.

Стары мост праз Прыпяць

Стары мост праз Прыпяць

Абмялеўшая Прыпяць каля Пінска

Прыпяць каля Пінска

Прыпяць каля Пінска

Экстрэмальная язда

У хуткум часе даехалі да Піска. Там папілі, паелі і вось вам невялічкі фотасет з горада. Горад спадабаўся- тут няма што сказаць.

р. Піна ў Пінску

р. Піна ў Пінску

вуліцы горада

вуліцы горада

Назад на цягніку ехалі яшчэ не менш камфортней. Пасажыраў было шмат па-гэтаму ўпершыню для мяне паспрабавалі паставіць ровары ў тамбуры да стенкі. Выйшла добра.

перевозка велосипеда в поезде

перевозка велосипеда в поезде

Ну амаль і ўсё што хацелася вам расказаць. Яшчэ больш фотаздымкаў можна паглядзець у альбоме Денис Полещука

Дабра вам усім=) і можаце падпісацца на паведамленні тут. Хаця я не прымушаю=)

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: