Пакатушка: Жалезьніца-Люшнева-Цешаўля-Старая Мыш (7.10.13)

Трэк тута

Вырашыў трошкі праехацца па ваколіцы і пафатаграваць вёскі. 




від з в. Цюкантавічы на в. Палянічыцы

від з в. Цюкантавічы на в. Палянічыцы

Далей ехаў па Муляроўшчыне, дарога ледзь была, зарастае падла з часам.

уезд у лес

лес Муляроўшчына

 

ванна для дзікоў

лес Муляроўшчына

унутры леса

лес Муляроўшчына

 

прыемная лясная дарожка

лес Муляроўшчына

 

спадабалася

лес Муляроўшчына

 

здалёк я падумаў, што гэта смоўж-гігант

лес Муляроўшчына

 

 

лес Муляроўшчына

 

Вёска Сакаловічы.

уезд.

Вёска Сакаловічы

 

Вёска Сакаловічы

 

Вёска Жалезьніца

 

 

 

 

 

На старых могілках XIX — пач. ХХ стагоддзя ў 2006 годзе была пабудавана Свята-Пакроўская капліца-званіца.

На гэтым месцы стаяла плябанія Свята-Пакроўскай царквы у якой жыў разам са сваёй сям’ёй з 1937 г. да 1960 года святар Дзмітрый Герасімовіч

У сувязі з пажарам 28 жгіўня 1943 года у Свята-Пакроўскай царкве айцец Дзмітрый разам з аднавяскоўцамі выратаваў і перанёс царкоўнае начыненне ў плябанію, у якой у наступныя 17 гадоў адбываліся набажэнствы.

У цяперашні час на месцы алтара часовай царквы усталявана памятная каплічка як сімвал веры і пакаяння

Больш за 45 гадоў навакольныя мясціны не чулі царкоўнага звону.

30 красавіка была асвянчоная Свята-Пакроўская званіца.

Свята-Пакроўская капліца-званіца

 

 

Падыход да капліцы упрыгожвае яшчэ вельмі маладая аллея з клёну

Свята-Пакроўская капліца-званіца

Свята-Пакроўская капліца-званіца

 

Справа каля слупа  пры уваходзе можна ўбачыць вось гэта

 

Свята-Пакроўская капліца-званіца

 

Леваруч ад капліцы-званіцы знаходзіцца магіла мясцовай памешчыцы Наталлі Залатніцкай, што ў XIX стагоддзі ахвяравала царкве 100 гектараў зямлі.

фота: Алеся Гізуна  ( інтэкс-прэсс)

 

 

 Ад’ехаўшы крыху далей убачым капліцу -пахавальню Вольскіх

Па словах  гэтай крыніцы ў пачатку ХХ стагоддзя Жалезніца стала ўласнасцю Мільгераў, за якімі зямельныя ўгоддзі маёнтка павялічыліся ўтрая. Сядзіба была закладзена каля невялікага ручая, што ўпадаў у раку Мышанку.Маляўнічы вадаём, выцягнуты ўздоўж рэчышча ручаіны, склаў аснову ландшафту. Вакол раскінуўся парк. Функцыянавала уніяцкая царква Прасвятой Багародзіцы.

Яшчэ Вольскія ў сярэдзіне ХIХ стагоддзя пабудавалі з чырвонай цэглы на могілках капліцу ў класіцыстычным стылі. Гэты дыхтоўны калісьці будынак, які будаваўся навякі, бадай, адзіны, што захаваўся да нашых часоў.

 

капліца -пахавальня Вольскіх


Па сведчаннях даследчыка Федарука, на франтоне будынка калісьці была манаграма Хрыста з расліннымі атожылкамі. Цяпер франтон амаль цалкам разбураны. У нішах сцен птаства ладзіць гнёзды.Тут уражваюць сёння ўскрытыя калісьці камеры для пахавання, якія так ніхто і не засыпаў. Мясцовыя дарослыя і дзеці, якія маюць тут побач магілы сваякоў, бадай, звыкліся з такім не зусім прыемным відовішчам.

Крыпта з нішамі для пахаваньняў

 

Крыпта з нішамі для пахаваньняў

 

 

від ззаду

 

месцы пахавання можна і не заўважыць адразу

 

крыж, яшчэ не вынеслі вандалы

 

 

в. Цюхнявічы

Цюхнявічы

 

далей праз лес на Люшнева

 

 

 

 

Вёска  Люшнева

крама

Вёска  Люшнева

 

бібліятэка-клуб

 

 

і канешне ж  Свята-Успенская царква

Свята-Успенская царква

 

Пабудавана ў 1865 г. з цэглы. Папярэдні храм са званіцай адзначаны ў інвентары 1599 г. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю

Свята-Успенская царква

 

Свята-Успенская царква

 

Помнік жаўнерам другой сусветнай вайны

Помнік жаўнерам другой сусветнай вайны

 

каля 8 км і мы ужо у в. Цешаўля

жылы квартал (каровы пасуцца каля хаты)

в. Цешаўля

 

 

 помнік жаўнерам другой сусветнай вайны ў выглядзе анёлка

помнік жаўнерам другой сусветнай вайны Цешаўля

 

які знаходзіцца каля школы у парку

школа Цешаўля

 

помнік жаўнерам другой сусветнай вайны Цешаўля

 

 

здалёк падумаў што лісяня, пачаставаў  ірыскай- прыветлівае лісяня=)

 

 

 Вёска Старая Мыш

Вінакурня, верагодна, была пабудавана на пач. ХХ ст. Іскрыцкімі

Старая Мыш Вінакурня

 

Сьпіртапрыёмнік. У 2007 да яго прыбудавалі з сілікатных блёкаў нейкае памяшканьне, якое сапсавала гэты помнік прамысловай архітэктуры пач. ХХ ст.

 

Сьпіртапрыёмнік

 

 

Ну вось і усё. За пакатушку выйшла каля 60 км, добрая трэніроўка перад заўтрашнім турам 

 

 

 

 

 

 

 

Вам может также понравиться...