Нёманская: Стоўбцы-Шчорсы-Любча-Кромань-Стоўбцы (09.05.2014)

Вялікую і цікавую гісторыю пра  род Храптовічаў, а таксама  пра іх сядзібу чытайце тут.  І у тых мясцінах была адмененна паншчына яшчэ да 1863 г. Таму і адносіны да сялян былі добрымі, пра што і піша Ян Чачот.

«Пана Храптовіча мужыкі харошы,
Вясёлы, адзеты ды і не без грошы.
У нас Аляшкевіч, Монічы, Гуляры
Маюць і чырвонцы, рублі і таляры.
Мы панам шчаслівы! Да Бога заклічам
Дай век доўгі жыці з нашым Храптавічам!»

(Ян Чачот)

Адзначу што пры пабудаванні палаца-паркавага комплексу ў  1770-1776 гг. у Шчорсах для Храптовіча працавала адна з самых моцных па творчаму патэнцыялу эўрапейскага ўзроўню архітэктурных садружнасцей у Рэчы Паспалітай.  І набудавалі яны сапраўдны шыкоўна.

источник: tio.by

источник: tio.by

Праўда да сёння ад палаца засталіся толькі падвалы

Андрей Дыбовский, 2004 г

 

У час першай сусветнай вайны палацава-паркавы ансамбль у Шчорсах панёс вялікія страты з-за праходзячай праз гэтыя мясціны лініі фронта. Палац быў спалены, але на фотаздымках, якія зроблены незадоўга да 1939 г. будынак стаіць у адносна задавальняючым стане.

Брама і руіны палаца Храптовічаў. Здымак 1940-х гг. К. Шастоўскі

Брама і руіны палаца Храптовічаў. Здымак 1940-х гг. К. Шастоўскі

 

Да і пасля вайны нічога не захавалі. Усё зарасло і растасканна.

Зараз  вось што маем.

Вяндлярня.

Вяндлярня

Вяндлярня

 

Стайні

Стайні

 

Флігель

Флігель

Флігель

 

Будынак бібліятэкі. Дзе бібліятэкарам у 1830 х гадах працаваў Я. Чачот.  А ў У 1784 г., вяртаючыся з Нясвіжа, бібліятэку наведаў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.  Сёння асноўная частка кнігазбору Храптовічаў захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Украіны

бібліятэка

унутры

бібліятэка

бібліятэка

Пруд

пруд

Праз дарогу перапаўзаюць смоўжыкі. Тут іх было вельмі шмат!

 

У  1км да захаду ад палаца — фальварак Мураванка.

https://i2.wp.com/lh4.googleusercontent.com/-aO8l4KlCnK8/U23uIxZaokI/AAAAAAAAEXg/a-Ima5348wY/w1518-h533-no/%25D0%259D%25D1%2591%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F-+%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BB%25D1%258E%25D1%2586%25D1%258B-%25D0%259B%25D1%258E%25D0%25B1%25D1%2587%25D0%25B0-%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B1%25D1%2586%25D1%258B+133.jpg?resize=1518%2C532&ssl=1

фальварак Мураванка (1887)

 Яшчэ у 2006 годзе пры уездзе тут была аллея.  Навошта зрэзалі?

Автор фото: Андрей Ян 2006 г

 

а вось так у 1894 г было 

Фальварак на здымку Юзафа Барэці (Boretti) 1894 г.

Фальварак на здымку Юзафа Барэці (Boretti) 1894 г.

 

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага. 1770г.  Раней уніяцкая, зараз праваслаўная.

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага

 

Ну і вось у гонар каму так назвалі вёску. Я б назваў Храптовічы)

Щорс (25 мая (6 июня) 1895 — 30 августа 1919) — офицер военного времени Русской императорской армии, командир украинских повстанческих формирований, начальник дивизии Красной армии времён Гражданской войны в России, член Коммунистической партии с осени 1918 года

Усё, дастаткова Шчорсаў — там можна цэлы дзень хадзіць, але у мяне часу мала было- трэк вялікі . Рушым далей па дарозе з  таксама  зрубленнай аллеяй.

Лаўрышава. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы. (1798г)

Лаўрышава. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Лаўрышава. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

 

Паміж вёскай і дарагі Шчорсы-Любча, пасярод поля стаіць крыж-   магіла Пуслоўскіх

магіла Пуслоўскіх

магіла Пуслоўскіх

Надпіс: «Тут разам з Эвелінай Пуслоўскай спачывае прах яе сына Адама Пуслоўскага. Ён быў адным з кіраўніком паўстання 1863 г. на Навагрудчыне. За удзел у паўстанні растралянны 26.06.1863г у Навагрудку»

«Тут разам з Эвелінай Пуслоўскай спачывае прах яе сына Адама Пуслоўскага. Ён быў адным з кіраўніком паўстання 1863 г. на Навагрудчыне. За удзел у паўстанні растралянны 26.06.1863г у Навагрудку»

магіла Пуслоўскім

І вось сярэдзіна маршрута- Любча— адзінае мястэчка на Беларусі, якое мае два магдэбурскія правы і адпаведна два гербы.

Паглядзелі на царкву Святога прарока Іллі (1910г.)

Царква Святога прарока Іллі

Замак Радзівілаў (пач. 17 ст) і яго цыбулінай на вежы на фотаздымках

Замак Радзівілаў (пач. 17 ст) . Уезд

Замак Радзівілаў (пач. 17 ст) Вежа-брама

Замак Радзівілаў (пач. 17 ст). Унутры

Сучасны будынак любчанскай школы паўстаў на месцы псеўдагатычнага палаца

Замак Радзівілаў (пач. 17 ст)

Замак Радзівілаў (пач. 17 ст)

 

Тут на беразе Нёмана пад замкам Радзівілам можна і паабедаць.  Дзе ж яшчэ як не тут. Змазаў салам ланцуг і паехаў далей.  Яшчэ наперадзе каля 80 км дарогі і вецер у вочы.

Пераважна была гравейка.

 

 

Трошкі Налібоцкай пушчы і возера Кромань у лесе

воз. Кромань

 

Прэйскурант для адпачынку на возеры Кромань. 

цены для отдыха оз. Кромань

цены для отдыха оз. Кромань

 

Пейзажы перад заказнікам Налібокі

Пейзажы перад заказнікам Налібокі

Пейзажы перад заказнікам Налібокі

 

Вецер у полі быў не слабым і шмат сіл адняў, вось доказ таму 🙂

 

Трэба збудаваць такое дома

 

 

Узкаколейка праз лес

вузкакалейка

 

Помнік падпольшчыкам у лесе.

 

 

Запаханая дарога

 

Вёска Жукаў-Барок

в. жукаў-барок

А ты і да гэтага часу кідаеш зігу?

Наогул гэта вёска багата на знакамітых людзей- нават камень для інфармацыі спецыяльна паставілі

в. Жукаў-Барок

 

Ехаў хутка каб паспець на Беларусь-ЗША, і  ужо ў Стоўбцах быў у 17-30,  дзе паспяхова сеў на цягнік ( на 17-47) да Баранавіч. Атрымалася сапраўдная трэніроўка перад веламарафонам «Налібокі». Інфармацыя па трэку.

інфа па трэку

 

Такім чынам з дабіралам дахаты атрымаліся добрыя лічбы — 196 км.

З удзельнікаў пакатушкі толькі я. Шкада, што Nelson  не паспеў на цягнік.

удзельнік пакатушкі

 

Больш фотаздымкаў  тут

За час пакатушкі не адна жывёла не пацярпела

Усім дабра.

У матэрыяле выкарыстоўвалася інфармацыя с сайтаў radzima. org  globus.tut.by

P.S нашы праигралі амерыканцам 1-6

 

 

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: