Пакатушка уздоўж Агінскага канала: Івацэвічы-Целеханы-Пінск

Праехалі ўздоўж амаль усяго Агінска канала. Паглядзелі як ідзе яго аднаўленне каб зусім не знік помнік XVIII ст. Таксама наведали экалагічную сцежку каля возера Выганашчанскае і выпадкова сталі гледачамі трофі-рэйд «Дрыгва 2015«. Пра ўсё падрабязней чытайце далей

Усе фотаздымкі праглядзець і спампаваць можна ТУТ 

Трэк тут

Дамовіліся з Victogan ехаць на электроне ў 4-00. Але я так лахануўся — шукаў доўга рэч, якая як апынулася была ў маім заплечніку.  Вось з за гэтага я првыехаў на платформу- калі электрон ужо зачыніў дзверы і паехаў. Рабіць было няма чаго у 4 раніцы, па- гэтаму вырашыў паехаць на наступным цягніку і дагнаць Віцю. Такім чынам я заехаў яшчэ да хаты папіць кавы і зноў на вакзал. Прыехаў  у Івацэвічы ў 6-40.  Вось мой 6-ці вагонны цягнік.

Віця ужо каля паўтары гадзіны недзе паціху ехаў.  Я кінуўся яго даганяць. Добра што для гэтай задачы быў добры і амаль безаўтамабільны асфальт. Ны выездзе з Івацэвіч адразу заўважыў казулю якая выбегла з пад прыдарожнай алеі і пабегла праз поле у лес. Мабыць у лесе жратва скончылася.

Целеханы-краіна лесаводаў на лыжах.

 

Пасля 30 км асфальта збочыў у лес каб знайсці там Віцю.

Давялося падспусціць колы каб лягчэй пераадолець дарогу, раз’езжанную  удзельнікамі Дрыгвы 2015.

 

Выехаў з леса праз нейкі агарод.  А тут БА! Віця  сабе новых сяброў знайшоў. «Тры танкіста і сабака.» Так выйшла, што калі ён мяне чакаў на возеры, сустрэў яшчэ дваіх райдэраў, якія начавалі на возеры. Праехаліся з імі 10 км, а потым раз’ехаліся. Аднаго з іх выпадкова распазнаў у кантакце.

А вось вам  інфа дзе і каго можна ў заказніку падстрэліць. 

Карта-схема

Карта-схема «Экологическая тропа Надливская Гряда»

Увага! «Фотакантроль»

 

Ну вось и нарэшце канал  Агінскага.

Даведка з вікі: Агінскі канал, Дняпроўска-Нёманскі канал, Вялікі Пінскі канал, Порт Агінскага — частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі сучасных Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, злучаў р. Ясельду (басейн Прыпяці) з р. Шчарай (басейн Нёмана). Даўжыня (з Выганашчанскім возерам) 54 км.

Гэта фотаздымкі канала каля Выганашчанскага возера. Адсюль мы за ім і паехалі. А сам ён пачынаецца ад р. Шчары- за 5 км ад возера.

Агінскі канал

Агінскі канал

Уздоўж канала каля самага яго берага стаяць хаты, што можна з вакна закідваць вуду і лавіць рыбу. 

Агінскі канал

Агінскі канал

Мы паехалі на возера каб там падсілкавацца на яго фоне.  Каля возера канал мае свой самы лепшы выгляд за усю сваю даўжыню. Уздоўж канала ў даўно вытаптанных месцах сядзяць рыбакі і сочаць за паплаўкамі. Толькі калі мы праязжалі каля іх- тады яны паварочвалі свае голавы каб падзівіцца хто парушае іх цішыню

канал Агінскага

канал Агінскага

Забыў сказаць што уезд на гэтую тэрыторыю каштуе 2000 бел.руб. за гадзіну (0,13$). А наведванне  экалагічнай сцежкі 5000 бел.руб (0,33$). Вось так выглядае мапа сцежкі. Не надта трэба напружвацца каб запомніць. Квіткі ці чэкі нам канешне не далі, тыпа будзеце ехаць назад-возьмеце. Ага..ну-ну) да мы  і самі правялі там  больш за гадзіну. Па-гэтаму усім добра, акрамя дзяржавы.

Мапа экалагічнай сцежкі возера Выганашчанцкае

Мапа экалагічнай сцежкі возера Выганашчанцкае

Сцежка — гэта набітыя доскі, па якім можна прайсці. Ісці і разглядаць наваколле: ооо! балота! ооо- дзерава! ооо- яшчэ дзерава! і так каля 1 км. Асабліва спадабаўся экспанат «Сасновы лес». Не ведау што 2 сасны сярод 10 бяроз -гэта сасновы лес. Затое  сосны адчуваюць сабе не  так дыскрамініцыйна. 

Экалагічная сцежка

«Херня нейкая»- можна прачытаць на Віціным твары.

Нарэшце сцержка скончваецца і мы трапляем на Мальдзівы  бераг Выганашчанскага возера.

 

Вось вам панарамка возера.

Выганашчанцкае возера

Выганашчанцкае возера

Добра паабедаўшы мы пайшлі разглядваць інфраструктуру прыбярэжнай часкі возера. Вось напрыклад тут стаяць лодкі  і для іх прычалы.

Прыбярэжная частка возера добра ўладкаванная, амаль як пасля дажынак

Хібара

А гэта фотка зроблена з штата Выганашчанцк СШАРБ.

 

З возера мы выязжаем праз аллею туй

 

Праз км так 7 канал выглядае як толькі што закадзіраваны алкаголік.

Зноў па дарозе трапляюцца нам удзельнікі трофі-рэйда.

Трофи рейд Дрыгва 2015

Трофи рейд Дрыгва 2015

Ба! да яны  таракананы- паўсюль поўзаюць. Мабыць гэты захацеў асвяжыцца ці самакат свой памыць — а злазіць было ўпадлу.

Трофи рейд Дрыгва 2015

Трофи рейд Дрыгва 2015

Мы вырашылі заехаць у іх логава. Па параўнанні з імі, нашыя лагеры  нішчабродскія. 

Трофи рейд Дрыгва 2015Трофи рейд Дрыгва 2015Трофи рейд Дрыгва 2015

 

Так як гонка доўжылася ўжо другія суткі і падыходзіла  да свайго канца, некаторыя удзельнікі ўжо фінішавалі і знаходзіліся ў стане — «зараз б у душ»

 

Недзе недалёка ад Целехан пры дарозе заўвыжылі могілкі жаўнерам 1-й сусветнай вайны

Могілкі жаўнерам першай сусветнай вайны

Могілкі жаўнерам першай сусветнай вайны

Могілкі жаўнерам першай сусветнай вайны

Могілкі жаўнерам першай сусветнай вайны

Могілкі жаўнерам першай сусветнай вайны

Могілкі жаўнерам першай сусветнай вайны

Цікавым было выпадкова даведацца што менавіта на гэтых магілках стаіць помнік маці двойчы героя СССР маршала Ракасоўскага.

Тут покоится прах матери героя советского союза маршала Рокоссовского К.К

Тут покоится прах матери героя советского союза маршала Рокоссовского К.К

У Целеханах нічога цікавага акрамя занядбалага завода па вытрорчасці лыж не было. Вось вам Ленін целеханскi. І тут я падумаў- можа Ленінаў сабраць калекцыю

Ленин в Телеханах

Ленин в Телеханах

Канал з часам «аручаяўся», стаў больш падобны на невялікі ручай.

Огинский канал

Огинский канал

Далей дарога ішла каля самага канала на працягу некалькіх кіламетрам. На ўзбочынах размяшчалася шмат дотаў яшчэ з часоў Руска-польскай вайны. На фота за Віцем адзін з іх.

Унутры аднаго з дотаў.

Канал з часам пачаў прыходзіць у сябе.

Огинский канал

Огинский канал

Берагавая лінія СПА =)

Наша дарога раптам скончылася ў месцы працы па пашырэнні і ачыстцы канала. Шляху ня Маэ.

Прыйшлося прарывацца праз вёску. Вось дзе-то знайшлі месца высаджаныя з лістоўніц. З выгляду здаецца што калючкі, а навобмацак зусім прыемныя

Лиственницы

Лиственницы

Лиственницы

Лиственницы

Праз вёску ехаць было  недалёка, але і там нас чакалі свае палескія адметнасці- пясочныя дарогі

І зноў выехалі да канала

На мосце натыкнуліся на няспраўны экскаватар. Бедны загінуў у вайне за канал. Ды самі паспрабавалі унесці ўклад у рэстаўрацыю канала.

 

зараз стала ясна чаму экскаватар зламаўся

Мэйд ін Беларусь

Мэйд ін Беларусь

Каля некалькі кіламетраў мы нарэшце даязжаем да канца канала- у гэтым месцы ён упадае у р. Ясельда. На гэтым асноўная мэта пакатушкі скончылася.

 

Далей рушылі ў сталіцу ўсяго палесся- г.Пінск.

Рапсавае поле

Рапсавае поле

Прыбылі ў горад за паўгадзіны да цягніка. Упершыню пабываў на чугуначным вакзале у Пінску.

Чыгуначны вакзал г. Пінск

Чыгуначны вакзал г. Пінск

Атрымалася вось так

Вам может также понравиться...