Пакатушка: Зэльва-Ружаны-Косава-Даманава

Укацілі сотку па цікавым маршруце. За дзень перажылі тры выгляда вылучэння нябеснай канцылярыі: дождж, снег і град. А таксама наведалі два незвычайных і ўражлівых палацаў ў Ружанах і Косава. А на дэсерт 10 км лясной дарогі да Доманава. Усё гэта глядзіце далей у фотасправаздачы.

Усе фотаздымкі глядзіце  тут
Трэк тут

Стартавалі ў 8 раніцы з Баранавіч на дызелі да Зэльвы. У вагоне ехалі разам з сабакай электроніка=)

Собака электроника

Собака электроника

Калі ў нас у Баранавічах накопваў невялікі дождж, то дзесьці за Слонімам ішоў снег. 

Наша адпраўная кропка- ст. Зэльва.

Зельва

Пры выездзе з Зэльвы паглядзелі на Касцёл Святой Троіцы 1913г.п

Костел Святой Троицы 1913. г. Зельва

Костел Святой Троицы 1913. г. Зельва

И на такі вось  танк.

Танк Зельва

І бясконца доўга ехалі ўздоўж Зэльвенскага вадасховішча.

Зельвенское водохранище

Гонка ўзбраення.

Від на мястэчка Зэльва.

…мінулі суткі а мы яшчэ едзем уздоўж таго жа вадасховішча.

А кажуць у нас у краіне прыгнятаюць нечыя правы, дык вось ім цэлую вёску адбудавалі. Ладна,  прызнаюся не вельмі смешна атрымалася..

Пад’ехалі да возера ў лесе. Бабры лютуюць.

Віця закладваў усяго 30% асфальта на пакатушку, астатняе выглядала прыкладна так.

А у гэтым эпізодзе Віця цвёрда абдурыў Жэню, праз хвіліну ён скажа жэне, што не туды той паехаў.

Царква з могілкамі зблізку вёскі Вялікая Кракотка.

Тут я не выстаяў ад спакусы і залез на стог. І зняў вось такія краявіды.

А Жэня сфатаграфаваў мяне лунаючага. Я Арол. І наогул усе фота ад Жэні можна паглядзець тут

 

Каля в. Блізная наведалі яшчэ адны могілкі з царквой св. Аляксандра Неўскага. Хоць мяркуючы па польскіх пахаванняў, гэта павінен быць касцёл.

церковь д. Близная

Рамонтные працы.

Наогул у в. Блізная знаходзіцца сядзіба Міклашэўскіх.

д. Близная

Вось напрыклад стайня.

конюшня

Млын.

Мельница

Пруд

Пруд

Далей мы праехалі праз Ружанскую пушчу, якая не асабліва была падобная на ахоўную тэрыторыю- месцамі сустракаліся вырубкі.

Дзіўным было натыкнуцца на помнік сабаку, які стаяў каля дарозе. На пліце было напісана невялікі верш у памяць пра вернага сябра.

Памятник собаке

На выездзе з пушчы стаяў дом, каля якога было шмат прышпільных штуковін. Вось напрыклад паляўнічы маштабах 1: 1.

 …там  чудеса: там леший бродит, Русалка на ветвях сидит…

Яшчэ трохі і мы заехалі ў Ружаны.

 

Царква Святых Пятра й Паўла і манастыр базыльянаў.

Царква Святых Пятра й Паўла

Царква Святых Пятра й Паўла . Ружаны

Царква Святых Пятра й Паўла . Ружаны

Царква Святых Пятра й Паўла . Ружаны

 

 манастыр базыльянаў | Ружаны

манастыр базыльянаў | Ружаны

 Сінагога ў занядбалым стане як і сам Кооптранс.

Сінагога. Ружаны

Ну і зразумела Палац  Сапегаў у працэссе рэстаўрацыі

 Далей наш курс быў на Косава.

 

Хмары былі недалёка ад нас.

 

Пры самым уездзе ў Косава ў лесе знаходзіцы помнік 3000м тысячам расстрэляных габрэяў г. Косава.

Косаўскі замак- так называюць палац Пуслоўскіх у Косаве. Палац пабудаваны графам Вандалінам Пуслоўскім у Мерачоўшчыне ў 1838 г. Удала ўпісаны ў маляўнічы паркавы краявід. Узводзячы сваю рэзідэнцыю ў маляўнічым месцы, Вандалін больш звязваў будаўніцтва палаца з суседняй гістарычнай сядзібай, дзе ў 1746 г. нарадзіўся кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. генерал Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка.

Палац Пуслоўскіх у Косаве

Палац Пуслоўскіх у Косаве

Від з тылу

Палац Пуслоўскіх у Косаве

Палац Пуслоўскіх у Косаве

З тыла можна заўважыць адкапанныя падмуркі 

Падмуркі каля Палаца Пуслоўскіх у Косава.

Дэталі

Від ад палаца на сядзібу Касцюшкі

 

У гэтых мясцінах быў у мінулым годзе. Таму атрымалася сфатаграфаваць пашпарт аб’екта. Можаце параўнаць. Асаблівую увагу звяртае на сябе год сканчэння. Вось фотаздымак 2014 года

2014

а вось 2015г

2015

Жэня з’язжаў так=)

Ну і касцёл святой Тройцы ў Косаве

касцёл Святой Тройцы ў Косава

Далей нас чакала тупа лясная дарога да Даманава. Сваёй нездаровай даўжынёй (больш за 10 км) яна надакучвала

 

Але не было ўсе так сумна. Хутка пачаўся град і ехаць стала нашмат весялей. Ішоў ён каля 10 хвілін.

 

Так мы даехалі да канчатковай станцыі — Даманава

ст. Даманава

Папярэдне падзаправіліся «У переезда».

 

Ну вось і усё. Дабра вам.  

 

Глядзіце таксама справаздачу ад Віці і фотаздымкі ад Жэні. А ад мяне у хуткім часе будзе яшчэ невялічкі відэаролік.

Вам может также понравиться...