Велапаход на Свіцязь: Баранавічы-Паланэчка-Свіцязь-Пачапава-Баранавічы

Градус на выходныя перадавалі вялікі. І як варыянт быў правесці выхадныя ў велапаходзе з начлегам на возеры Свіцязь. Прабіваліся да возера праз нішцякі Брэсцкай вобласці. Атрымалі тыповы велозагар і як узнагароду за гэта -закат на возеры. Прапаную вам гід «Як цікава даехаць да Свіцязя»  Пра ўсё падрабязней глядзіце далей у справаздачы.

Трэк першага дня тутTrek pervogo dnya
Трэк другога дня тут¦№Ёж¦¦ЁйЁв-ЁжЁж¦¦¦щ¦я-2
Больш фотаздымкаў тут
DAY 1
Да Свіцязя можна даехаць і за 45км, але такое у планы не уваходзіла. Наш маршрут праходзіў праз адметныя мясціны, дзе ёсць на што паглядзець. Сабраліся мы да 9 гадзіны раніцы і рушылі ў бок Крошына. На небе не было ніводнага воблака, пра хмары і казаць няма чаго. Толькі самалёты вымазвалі неба белымі палоскамі. Разразалі яго ўздоўж і папярок.

Першым прыпынкам было мястэчка Крашын. Якое адметнае касцёлам   Божага Цела (1920-x)

Крошын. Касцёл Божага Цела (1920-x)

Крошын. Касцёл Божага Цела (1920-x)

За касцёлам знаходзіцца невялічкія могілкі, дзе можна знайсці месца пахавання беларускага пісьменніка Паўлюка Багрыма. Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш.

Могілкі Паўлюка Багрыма

Могілкі Паўлюка Багрыма

Падобны стыль які ўжо стаў мэйнстрымам.

 

Далей мы трымалі  шлях на Стайкі

Лашкевіч Наталля Віктараўна яшчэ не ведала, што ў Стайках знаходзіцца Палацава-паркавы ансамбль Лашкевічаў.

Палацава-паркавы ансамбль Лашкевічаў | Стайкі

Палацава-паркавы ансамбль Лашкевічаў | Стайкі

Некалькі гадоў таму камісія з Берасьця не знайшла палац вартым уключэння ў спіс архітэктурных помнікаў, і пакінула яго на руйнаванне часам.

Наталля адразу пабегла карміць гаспадарку сваіх продкаў. Спачатку казла.

Пайшлі да авец

Спачатку з стада выйшаў вялікі авец-самец, груба бэкнуў і жахліва мачаспусціўся. Паглядзеў на Наталлю і,  не пазнаўшы прадстаўніка роду Лашкевічаў, пабег у бок, а за ім і усе астатнія. Печалька.

 

Гаспадарчая пабудова яшчэ знаходзіцца у прыемным стане

Гаспадарчая пабудова

Гаспадарчая пабудова

Паехалі да суседзяў- Слізняў, якія гаспадарылі ў мястэчку Вольна з 1804 года. Даўно ўжо няма гаспадара ў мястэчку- вось і  возера зарасло.

возера Вольна

возера Вольна

Цікавыя архітэктурныя збудаванні можна ўбачыць ў цэнтры мястэчка.

Дом культуры

Дом культуры

сельсовет

Сельсовет

Царква Святой Троіцы.

Царква Святой Тройцы | Вольна

Царква Святой Тройцы | Вольна

Ну і канешне не адзін конь не застаўся без увагі. 
Асцярожна з ім, Ён бл.. можа і капытом, нах, па зубах даць-  заўважае падпіўшы ўжо з раніцы мясцовы жыхар.

Па плану вёска Паланэчка, у якой ужо як другі год стаіць прыватазаваны за 50 000 $ Палац Радзівілаў. З праведзенных работ -толькі дзвярны замок і шыльдачка.

Палац Радзівілаў | Паланэчка

Палац Радзівілаў | Паланэчка

Ну і зразумела каля радзівілаўскіх скакуноў не праўшлі міма. Наташа і ім прапанавала сваю «траўку».

У цэнтры вёскі Паланэчка, непадалёк ад палаца Радзівілаў, стаіць прыгожы драўляны Юр’еўскі касцёл, узведзены ў 1899 г. Папярэдні касцёл быў пабудаваны ў 1751 г. таксама з дрэва па фундацыі біскупа Жалкоўскага. У гэтым касцёле хрысцілі Iгната Дамейку. Новы храм пабудаваны паводле праекта 1895 г. варшаўскага архітэктара К.Вайцяхоўскага. (radzima.org)

Касцёл Святога Юр'я | Паланэчка

Касцёл Святога Юр’я | Паланэчка

Пясок-мара любога веласіпедыста.

Наступныя каго мы наведалі былі — Тугановічы (Карчова), дзе раней знаходзілася сядзіба Верашчакаў.  Спачатку заехалі да самага вялікага валуна Брэсчкай вобласці, дзе калісьці сустракаліся і бухалі  Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Францішак Малеўскі і Ігнаці Дамейка. І называлі гэта месца- Камень Філарэтаў.

Тугановічы (Карчова). Камень філарэтаў Камень Філарэтаў у лесе каля вёскі Карчова. Каля яго спаткаліся Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Францішак Малеўскі і Ігнаці Дамейка

Тугановічы (Карчова). Камень філарэтаў Камень Філарэтаў у лесе каля вёскі Карчова. Каля яго спаткаліся Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Францішак Малеўскі і Ігнаці Дамейка

Пасядзелі і мы каля яго- паелі, папілі і рушылі далей наведваць парк перыяду рамантызма, у якім адпаведна шыльдачцы зафіксаваны 364 віда жывёл. Карацей прыязжайце, ніякіх гламурных асфальтаванных дарожак і ліхтарыкаў вы там не ўбачыце. Тут усё па хардкору.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Краявіды мясцовасці

 

Праз вёску Падгайна.

в. падгайна

в. падгайна

в. Падгайна

в. Падгайна

60 км  Варонча і доўгачаканная крама. Нарэшце можна паесьці марозіва і папіць халоднай вады .

У Варончы цікава наведаць  каталіцкія могілкі

Пасля Варончы паехалі лясной гравейкай да Райцы. На дарозе мой спадарожнік патрапіў у ДТЗ — добра, што яшчэ з «Налібок» у заплечніку засталіся медыкаменты.

Страслі пыл і наведалі мястэчка Райца. Царква Святой Барбары 

Царква Святой Барбары

Царква Святой Барбары

Заехалі ў Валеўку за семкамі і паехалі на возера. Апошні пад’ём перад фінішам.

На возеры было як заўжды шмат людзей. Мы сталі на усходнім беразе каб пакупацца пры закаце =)

DAY 2

Прачнуліся каля 8 гадзін раніцы. І адразу зразумелі адну непрыемную рэч, калі стаяцць на усходнім беразе, то сонца яшчэ доўга не будзе трапіць да вас. Раніцай вы будзеце сядзець у цені дрэваў, як на тым беразе усё вельмі добра

воз. Свіцязь

воз. Свіцязь

Лес у якім жыве возера- змешаны.

Сабраліся і каля 10 паціху паехалі далей.

 Пачапава. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы. Царква з сваімі месяцамі і зоркамі падобная на мусульманскую мячэць.

Пачапава. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Пачапава. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Недалёка ад царквы стаіць будынак савецкіх часоў- спажывецкая крама.

 

А далей прапаную вам агляд дарог і не дарог па якім нам давялося ехаць.

Маляроўчына.

Ну і апошні конь на сёння.

За першы дзень праехалі 90 км, за другі 60 км.  З пачатку года 2200 км.

Атрымалі такі добры роварны загар =)

Усё на гэтым. усім дабра =)

Вам может также понравиться...