Некралог па N.R.M

«Таварышчы, к нам едзе НРМ»— вось такія словы з альбому НРМ «Дом Культуры» адразу ўспомніліся пасля таго, як я неяк выпадкова наткнуўся на вось такую афішу з сайта барановичи.net

афіша НРМ

афіша НРМ

Пашукаў у гугле, дзе знаходзіцца гэты Рай. Нават на іх сайце не знайшоў інфармацыі аб канцэрце. Можа адмянілі? Ды не… не павінны: гэта ж бяскрыудны НРМ.

Афіша Рая

Афіша Рая

Дастаў з шафы майку з Пагоняй, здзьмуў з яе пыл- наверх апрануў кашулю каб прайсці без праблем дрэсс-код.

За паўгадзіны на канцэрту стаяла вялізная чарга так сабе надвор’е.

Рай

Рай

Крыху моладзі у кедах сноўдалася каля клубу, прадракаючы нешта рок-н-рольная у Баранавічах.

За 70 тыс рублёў мне паставілі нейкую худую пячатку на руцэ з подпісам «Рай», яна нават і не свяцілася. Паблукаўшы, з цяжкасцю знайшоў маленькае акенца, як у сталоўцы, дзе посуд брудны здаюць, з надпісам «Гардероб». Прайшоў далей у клуб. Уразілі яго вялізныя памеры і шмат столікаў з дыванамі і люстэркамі. А таксама дзве клеткі каля прыпаднятай сцэны, дзе, мабыць, звычайна і кормяць сіськамі для народа. Пакуль выканаўцы настройвалі інструмент, я аглежваў клуб.

НРМ

НРМ

НРМ

НРМ

НРМ

НРМ

І тут зауважыў мяне ахоўнік і папрасіў ветліва зысці туды, дзе чакаюць іншыя аматары гурта НРМ – у цесны калідор пры ўваходзе. Пры гэтым здзівіўся – як я прайшоў паўз іх.

Яшчэ хвілін 20 і ўсіх запусцілі унутр. Адразу усе паселі за столікі – можа акустыка сёння? Паўгадзіны цішыні. Некалькі рэдкіх пляскаў у далоні – але музыкі так і не выходзілі. І тут на сцэне з’явілася жанчына: «Ну што вы так, давайце падтрымаем! НРМ! НРМ!» Гледачы падтрымалі – і вось яны на сцэне. Піт бярэ гітару, некалькі аккордаў, але людзі не падымаюцца… Земфіра ў той момант ужо даўно зышла са сцэны, але тая жанчына (мабыць прамоутэн, ці блізкі сябра гурта) паказала усім як трэба стаяць і усе падняліся з кален, і зайграў ў Баранавічах сапраудны РОК! 6 гадоў не прыязжаў да нас НРМ (Піт памыліўся, калі сказаў, што 10).
Першыя песні старога НРМ падагрэлі аўдыторыю. Потым Піт пантануўся сваёй новай гітарай і пачалася прызентацыя новага альбому. Лідар гурта так і цягнуў публіку каб яна яму падпявала там пра нейкі Лёс, але мала хто ведаў словы. Усе хацелі “3 чарапахі”.

«Набывайце нашыя кружэлкі за 50 тыс» – рэкламаваў Піт.

І вось пад канец «Партызаны», «Лёгкія», «Паветраны шар», «Песня пра каханне» – усе памакрэлі і стала спякотна.

«****Беларусь!» раптоўна загучала у клубе. Піт гэта па-эстэцкі прыглушыў аккордамі сваёй гітары. І так выйшла, што адразу у той момант у клуб зайшоў нарад міліцыі. Няўжо пачулі? Моцна крычалі? Ды не здалі. Пастаялі пры уваходзе і зніклі- думалі што клуб ушчэн разаб’юць?  -наіўныя.

А на біс усе разам праспявалі доўгачаканны гімн НРМ.

Можна па-рознаму адносіцца да Піта і казаць што НРМ не той, зразумела — не той- усё мянецца ў жыцці.  І ёсць над чым падумаць.

Піт Паўлаў

Піт Паўлаў

Вялізны дзякуй!

Дзякуй за ўвагу.

Рэдактар- Кацярына

Вам может также понравиться...